From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімер Сьцяпан (сапр. — Уладзімер Аляксандравіч Сьцепаненка; 22 студзеня 1958, Касьцюкоўка, Гомельскі раён) — беларускі празаік, паэт, кінасцэнарыст, мастак. Прадстаўнік урбаністычнай плыні ў сучаснай беларускай літаратуры.
Уладзімер Сьцяпан | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 22 студзеня 1958 (66 гадоў) Касьцюкоўка, Гомельскі раён |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | празаік, паэт, кінасцэнарыст, мастак |
Жанр | пэйзаж і тэматычная карціна[d] |
Мова | беларуская |
Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Пасьля школы (1973) скончыў Менскае мастацкае вучылішча (1977) і Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1983). Служыў у Савецкай Арміі (1983—1985), быў мастаком аб’яднаньня камісійных крамаў (1985—1987). З 1987 па 2003 год — у творчым аб’яднаньні «Тэлефільм» Беларускага тэлебачаньня. Вёў праграмы «Літаратурная Беларусь», «Ліра», «У жывапісе, графіцы, скульптуры». Некаторы час быў аўтарам і вядучым у праграме «Крок». Займаўся мастацкім афармленьнем твораў беларускіх пісьменьнікаў. Узначальваў творчае аб’яднаньне "Тэлефільм". Па яго сцэнарыях зьняты шэраг дакумэнтальных і мастацкіх стужак.
Сябра былой суполкі «Тутэйшыя» і Саюза беларускіх пісьменьнікаў з 1991. Жыве ў Менску.
Друкавацца пачаў у 1982 (газэта «Літаратура і мастацтва»). Яго вершы публікаваліся ў часопісах «Беларусь», «Бярозка», «Крыніца», «Маладосьць», «Неман», зб. «Дзень паэзіі» (1984, 1991). Адзін з аўтараў калектыўных зборнікаў «Крыло», «Жнівеньскі праспэкт» (1988), «Тутэйшыя» (1989), «Паркан», «Літаратура».
Выдаў зборнікі прозы «Сам — насам» (б-ка час. «Маладосьць»), «Вежа» (абедзьве 1990). У 2008 годзе ў часопісе «Маладосьць» друкаваўся прыгодніцкі раман У. Сьцяпана ў суаўтарстве з Максімам Клімковічам «Цень анёла».
На думку Л. Савік, у вершах, эсэ, апавяданьнях аўтар імкнецца спасьцігнуць складаныя таямніцы ўнутранага жыцьця чалавека (апавяданьні «Я — Віця», «Шэры матылёк», «Чаканьні цягніка»), спрабуе ўвасобіць асабісты і сацыяльны досьвед свайго пакаленьня, яго адчужанасьць («Колер хакі», «Шлягер», «Швэдар»).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.