беларуская літаратуразнаўца, крытык, публіцыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Га́нна Мікала́еўна Кісьлі́цына (нар. 8 верасьня 1967, Дарагічын, Берасьцейская вобласьць) — беларуская літаратуразнаўца, крытык[1], публіцыст. Доктар філялягічных навук (2016).
Ганна Кісьліцына | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 8 верасьня 1967 (57 гадоў) |
Бацькі | Міхась Тычына Ала Кабаковіч |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | літаратуразнаўца, крытык, публіцыстка |
Мова | беларуская мова |
Узнагароды | |
http://annahonda.livejournal.com/ |
Нарадзілася 8 верасьня 1967 году ў Дарагічыне. Дачка беларускай літаратуразнаўцы Алы Кабаковіч ад першага шлюба. Вырасла ў сям’і Алы Кабаковіч і яе другога мужа, беларускага пісьменьніка Міхася Тычыны. У дзяцінстве хацела стаць лекарам. Навучалася ў менскай школе № 4 (з музычным ухілам).
Скончыла беларускае аддзяленьне філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, асьпірантуру НАНБ.
З 1993 году — кандыдат філялягічных навук[2]. 12 красавіка 2016 году атрымала званьне доктара філялягічных навук.
Супрацоўніца Цэнтру дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[3].
Аўтар кніг «Алесь Разанаў: праблема мастацкай сьвядомасьці» (1997), «Лірычная мініяцюра як жанр беларускай літаратуры» (2000), «blonde attack» (2006), «Новая літаратурная сытуацыя: зьмена культурнай парадыгмы» (2006).
У 2015 годзе ўваходзіла ў склад журы літаратурнага конкурсу на прэмію імя Ежы Гедройца[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.