From Wikipedia, the free encyclopedia
«Залатая Літара»[1] — штогадовы нацыянальны конкурс сродкаў масавай інфармацыі Беларусі, заснаваны ў 2005 годзе Міністэрствам інфармацыі Беларусі.
«Залатая Літара» | |
Арганізатар | Міністэрства інфармацыі Беларусі |
---|---|
Правядзеньне | 2 чэрвеня 2023 Берасьце |
Краіна | Беларусь |
Узнагарода | статуэтка |
Першае прысуджэньне | 2005 |
Апошняе прысуджэньне | 2023 |
Бягучы ўладальнік | Беларускае тэлеграфнае агенцтва (Натальля Козіч) |
Афіцыйны сайт | mininform.gov.by |
Прэміяй конкурсу адзначаюцца найлепшыя працы грамадзка-палітычнай, эканамічнай, спартовай і культурнай тэматыкі, а таксама рэпартэры, фотакарэспандэнты і блогеры[2].
Узнагароды праходзяць па больш чым 20 намінацыях, падзеленых на групы: для рэспубліканскіх, абласных друкаваных СМІ і інфармацыйных агенцтваў; раённых, гарадзкіх і шматтыражных друкаваных СМІ, а таксама асобна ў агульных і пэрсанальных намінацыях. Журы таксама вызначае ўладальнікаў Гран-пры за найлепшы творчы праект году раённых, гарадзкіх, шматтыражных друкаваных СМІ і рэспубліканскіх друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў адпаведна.
У сярэднім на журналісцкае спаборніцтва штогод прыходзіць каля 250 заявак[3].
У 2005 годзе адбыўся 1ы-ы Нацыянальны конкурс «Залатая Літара». 3 студзеня 2007 году міністар інфармацыі Беларусі Ўладзімер Русакевіч падпісаў Пастанову № 1 «Аб зацьверджаньні Інструкцыі аб парадку правядзеньня Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі "Залатая Літара"». Паводле 10-га артыкула Інструкцыі, матэрыялы мелі падаваць на конкурс да 15 красавіка за папярэдні гадавы пэрыяд. У 12-м артыкуле прадугледжвалася, што журы вызначала пераможцаў да 25 красавіка. Паводле 14-га артыкула, узнагароджаньне мелі ладзіць штогод на Міжнароднай выставе «СМІ ў Беларусі» напярэдадні Дня друку 5 траўня. Згодна з 11-м артыкулам вынікі падводзілі па 24-х намінацыях:
9 верасьня 2020 году міністар інфармацыі Ігар Луцкі падпісаў Пастанову № 5 «Аб Нацыянальным конкурсе "Залатая Літара"». Згодна з 13-м артыкулам аб правядзеньні конкурсу мелі абвяшчаць за 30 дзён да пачатку на сайце Мінінфармацыі Беларусі. Паводле 11-га артыкула, заяўкі і матэрыялы падаваліся на конкурс за 20 дзён да яго пачатку. У 9-м артыкуле дапускалася падача да 10 матэрыялаў ад кожнага ўдзельніка[5].
Галоўную ўзнагароду конкурсу «Залатая Літара» ўручалі ў намінацыі «Найлепшы творчы праект году рэспубліканскіх друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў». У 2014 годзе яе атрымала беларускамоўная газэта «Зьвязда» за спэцвыпуск «Пляцдарм» пра войска і вайскоўцаў пры садзейнічаньні Міністэрства абароны Беларусі[6].
У 2017 годзе галоўную ўзнагароду атрымала газэта «Рэспубліка» за пошукава-патрыятычны праект «Каардынаты памяці: Шталяг-352 раскрывае свае тайны»[7].
У 2021 годзе на Дзень друку БелТА атрымала галоўную ўзнагарду за мультымэдыйны праект «З гонарам у сэрцы», які распачалі ў чэрвені 2020 году пра галіновыя дасягненьні[8].
У 2023 годзе ў Берасьці Беларускае тэлеграфнае агенцтва атрымала галоўную ўзнагароду ў выглядзе статуэткі «Залатая Літара» за творчы праект «За пячаткаю памяці», які стварыла начальніца аддзелу спэцпраектаў Натальля Козіч[9].
Год | Праект | СМІ | Аўтар |
2023 | «За пячаткаю памяці» | Беларускае тэлеграфнае агенцтва | Натальля Козіч |
2022 | |||
2021 | Мультымэдыйны праект «З гонарам у сэрцы» | БелТА | |
2020 | |||
2019 | Газэта «Зьвязда» | ||
2018 | «Менск і менчукі» (да 950-годзьдзя горада) | БелТА | |
2017 | Пошукава-патрыятычны праект «Каардынаты памяці: Шталяг-352 раскрывае свае тайны» | Газэта «Рэспубліка» | |
2016 | «Яны бралі Бэрлін» | Газэта «Рэспубліка» | Васіль Мацьвееў |
2015 | |||
2014 | Спэцвыпуск «Пляцдарм» | Газэта «Зьвязда» | |
2013 | |||
2012 | |||
2011 | |||
2010 | |||
2009 | |||
2008 | |||
2007 | |||
2006 | |||
2005 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.