Сталічнае тэлебачаньне
тэлеканал Беларусі, заснаваны ў 2000 годзе From Wikipedia, the free encyclopedia
«Сталі́чнае тэлеба́чаньне» («СТБ») — пераважна расейскамоўны прапагандысцкі тэлеканал рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, заснаваны ў кастрычніку 2000 году.
«Сталічнае тэлебачаньне» | |
![]() | |
Краіна | Беларусь |
---|---|
Зона вяшчаньня | Беларусь |
Дата стварэньня | 19 кастрычніка 2000 (24 гады таму) |
Кіраўніцтва | Кірыл Казакоў, Тацяна Стаселька[1] |
ctv.by |
На 2021 год месьціўся ў Цэнтральным раёне Менску па Камуністычнай вуліцы, д. 6[2] (мікрараён Асмалоўка). Налічвалаў 34 вядоўцы перадачаў, зь іх 25 жанчынаў (3/4)[3].
Перадачы
- 24 гадзіны (вядоўца Ігар Пазьняк, Юлія Аляксандрава);
- Аўтапанарама (вяд. Вадзім Аўсянкін);
- Вялікі горад (Аляксей Марцінёнак, Натальля Брэвус, Ірына Марцьянава);
- Вялікі сьняданак (Ірына Рамбальская);
- Зорны рынг (Зьміцер Кахно);
- Менск і менчукі (Вольга Сахарава);
- Меншчына (вядоўцы Сяргей Манько, Ірына Смольская); (бел.)
- Нашая справа;
- Прывітаньне, лекар;
- Прыгоды дылетанта (вядоўца Юры Жыгамонт); (бел.)
- Ранак (Зьміцер Кахно, Аляксандар Мяжэнны, Юры Цароў, Тацяна Бародкіна, Вольга Бурлакова і Юлія Шпілеўская);
- Сардэчна паскардзіцца (вяд. Алег Вусачоў);
- Сталічныя падрабязнасьці (Юлія Зыкава, Ірына Рамбальская);
- Таемныя спружыны палітыкі (Рыгор Азаронак);
- Такі лёс (Антон Мартыненка, Кацярына Забянько);
- Тыдзень (вяд. Яўген Горын);
- Цэнтральны рэгіён.
Мінуўшчына
19 кастрычніка 2000 году заснавалі закрытае акцыянэрнае таварыства «Сталічнае тэлебачаньне». 1 студзеня 2001 году тэлеканал пачаў вяшчаньне з выпуску сталічных навінаў. У 2005 годзе вяшчаньне пашырылі на ўсе вобласьці Беларусі. Пад кіраўніцтва ЗАТ «Сталічнае тэлебачаньне» перадалі тэлеканал «РТР-Беларусь», частку перадачаў якога сталі складаць тэлеперадачы вытвчорасьці «СТБ». На 2021 год на «Сталічным тэлебачаньні» працавала каля 300 журналістаў, відэаінжынэраў і рэжысэраў[4].
Кіраўнікі
- Юры Казіятка (2005 — 2018)[5]
- Ігар Луцкі (6 лютага 2018[6] — 4 чэрвеня 2020)
- Кірыл Казакоў (з 26 студзеня 2020 году)[7]
Дэзынфармацыя
3 верасьня 2020 году на СТБ выйшаў сюжэт, у якім Фёдар Мядзьведзь, прадстаўлены як «вэтэран Вялікай Айчыннай вайны», зь сьлязьмі на вачах апавядаў пра здраднікаў пад бела-чырвона-белымі «анучамі»[8]. Такое абразьлівае азначэньне датычылася бел-чырвона-белага сьцяга — нацыянальнага сьцяга беларусаў, дзяржаўнага сьцяга Беларусі з 1918 году. Аднак выявілася, што гэты 99-гадовы ўраджэнец Ўкраіны сам у баявых дзеяньнях супраць гітлераўцаў не ўдзельнічаў, а ў час нямецка-савецкай вайны служыў на Каўказе ў НКВД, а ў Беларусь упершыню прыехаў толькі ў 1948 годзе[9].
Усходняя апэрацыйная група стратэгічных зносін зазначыла як прыклад прапаганды ў Беларусі перадачы Рыгора Азаронка на канале, у якіх дэзынфармацыя суправаджаецца моваю нянавісьці(uk).[10]
Прапаганда нацызму
У пачатку 2021 году супрацоўнік СТБ Аляксей Голікаў на расейскай мове ў этэры тэлеканалу заклікаў да «навядзеньня ў краіне парадку» паводле стандартаў Нацысцкай Нямеччыны. Як станоўчы прыводзіўся прыклад, калі нацысты вывелі зь цягніка і на вачах ва ўсіх пасажыраў расстралялі жанчыну і яе ўнучку, якія ня мелі квіткоў. Раней ён на гэтым жа рэсурсе называў пратэстоўцаў «жывёламі» дзеля іх дэгуманізацыі з мэтай апраўданьня катаваньняў і забойстваў[11]:
![]() |
Для людзей такія ўмовы недапушчальныя, а для жывёлы — цалкам. Скаціна ў адным куце паядае корм, а ў іншым апаражняецца.
Арыгінальны тэкст (рас.)
Для людей эти условия содержания недопустимы, а вот для животных — вполне. Скот в одном углу кучи поедает корм, а в другом опорожняется.
|
![]() |
—Аляксей Голікаў, тэлеканал СТБ, 22 лютага 2021 г. |
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.