From Wikipedia, the free encyclopedia
Макс Шчур (нар. 1977; Берасьце, цяпер Беларусь) — беларускі паэт, перакладнік, эсэіст.
Макс Шчур лац. Maks Ščur | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Максім Шчур |
Нарадзіўся | 5 сьнежня 1977 (46 гадоў) Берасьце, Беларуская ССР, СССР |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | Перакладнік |
Гады творчасьці | З 1997 г. |
Жанр | Верш, п’еса, раман |
Мова | Беларуская |
Дэбют | П’еса «Сьмерць тырана» (1997) |
Значныя творы | Раман «Там дзе нас няма» (2004) |
Прэміі | Літаратурная прэмія імя Янкі Юхнаўца (2004) |
Узнагароды | |
Творы на сайце Knihi.com | |
Творы на сайце Kamunikat.org |
У 1994—1998 — студэнт Менскага лінгвістычнага ўнівэрсытэту. Ад 1998 жыве ў Чэхіі пад Прагай, дзе атрымаў палітычны прытулак[1].
Аўтар п’есы «Сьмерць тырана» (Мн., 1997), зборнікаў вершаў «Амфітэатар» (Прага-Гданьск, 1999), «Раньні збор» (Стакгольм, 2006), «Амальгама» (Мн., 2010)[2], «Modus bibendi» (2012)[3] і «Летні час» (Тэрнопаль, 2014)[4], шэрагу літаратуразнаўчых эсэ, кніг прозы «Там, дзе нас няма» (2004), «Ліст, знойдзены на папялішчы» (Познань, 2011)[5], «Культуртрэгер» (2013)[6][7], «Завяршыць гештальт» (Тэрнопаль, 2015)[8]. Ягоныя вершы друкаваліся ў чэскіх, швэдзкіх і польскіх перакладах.
Вёў інтэрнэт-часопіс niamiesta.se[9].
Перакладае з чэскай (Гелнэр, Кліма, Рэйнэк), гішпанскай (Кевэда, Борхэс, Лёрка), ангельскай (Кэрал, «Прыгоды Алесі ў дзівоснай краіне»; Лір, «Кніга бязглузду») моваў. Цікавіцца тэорыяй інтэрпрэтацыі, філязофіяй мастацтва, дачыненьнямі культуры й палітыкі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.