Remove ads
літаратурны твор для тэатральных прадстаўленьняў From Wikipedia, the free encyclopedia
П’е́са — літаратурная форма, напісаная драматургам, у выглядзе дыялёгу ці сьпеву пэрсанажаў, прызначаная для тэатральных паказаў. Тэрмін «п’еса» можа адносіцца як да напісанага тэксту, так і да тэатральнай пастановы.
Камэдыі — гумарыстычныя п’есы, у якіх часта сустракаюцца жартаўлівыя рэмаркі, незвычайныя пэрсанажы, зь якімі здараюцца дзіўныя акалічнасьці. Камэдыі нароўні з трагедыямі былі асноўнымі відамі драмы ў Старажытнай Грэцыі. Прыкладам камэдыі зьяўляецца «Сон у летнюю ноч» Ўільяма Шэксьпіра.
Фарсы — пераважна абсурдны жанр п’есы, пэрсанажы ў якім дзейнічаюць падкрэсьлена гумарыстычна. Прыкладам фарсу зьяўляецца п’еса Ўільяма Шэксьпіра «Камэдыя памылак».
Сатырычная п’еса высьмейвае надзённыя пытаньні, у той жа час уздымаючы палітычныя ці грамадзкія лёзунгі, напрыклад, праблему карупцыі. Прыкладам сатырычнай п’есы ёсьць «Рэвізор» Мікалая Гогаля або Арыстафанава «Лісістрата».
Трагедыі закранаюць змрочныя тэмы: напрыклад, сьмерць ці бедзтва. Пратаганіст у трагедыі часта мае трагічную віну — характарыстыку, якая прыводзіць да трагедыі. Трагічныя п’есы выражаюць усе эмоцыі і маюць вельмі драматычныя канфлікты. Трагедыі нароўні з камэдыямі былі асноўнымі відамі драмы ў Старажытнай Грэцыі. Прыкладам трагедыі зьяўляецца «Гамлет» Ўільяма Шэксьпіра.
Папулярная ў свой час балядная опэра стала першым музычным жанрам у тэатры, які разьвіўся ў амэрыканскіх калёніях. З 1920-х рокаў кампазытары пачалі складаць для п’есаў песьні ў трыццацідвухтактнай форме, празь якія апісвалі падзеі на сцэне. Звычайна гэтыя песьні суправаджаюцца танцамі. Прыкладам мюзыклаў зьяўляецца «Прывід опэры» Эндру Лойда Ўэбэра.
Тэатар абсурду звычайна зьмяшчае мэтафізычныя адлюстраваньні экзыстэнцыйных трывог і разважаньняў. Тэатар абсурду адмаўляе рацыянальнае і разглядае непазьбежнасьць падзеньня ў прорву чалавечага існаваньня. Аднак гэты жанр не задаецца вырашэньнем гэтых пытаньняў, а толькі дэманструе іх. Публіка мусіць зразумець сэнс і задачу п’есы самастойна.
Тэрмін «п’еса» азначае як літаратурны твор, прызначаны для пастаноўкі на сцэне, так і гэтую пастанову (спэктакль). Тэкст п’есы для опэры ці мюзыклу называецца лібрэта.
П’еса складаецца звычайна зь некалькіх дзеяў, якія можна параўнаць з разьдзеламі раману. Кароткая п’еса можа складацца і з аднае дзеі. Дзеі падзяляюцца на зьявы, дзеяньні якіх адбываюцца ў пэўным месцы, пазначаным у пачатку кожнай зьявы. Дзеі і зьявы нумаруюцца, прычым у кожнай дзеі свая нумарацыя зьяваў; так, пасьля Дзеі 4, Зьявы 3 можа наступаваць Дзея 5, Зьява 1.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.