кніга Сьвятланы Алексіевіч From Wikipedia, the free encyclopedia
«Чарно́быльская малі́тва. Хро́ніка пры́шласьці» (па-расейску: Чернобыльская молитва. Хроника будущего) — кніга нобэлеўскай ляўрэаткі, беларускай журналісткі і пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч, прысьвечаная катастрофе на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе.
Чарнобыльская малітва. Хроніка прышласьці | |
Чернобыльская молитва. Хроника будущего | |
Жанр: | дакумэнтальная проза |
---|---|
Аўтар: | Сьвятлана Алексіевіч |
Мова арыгіналу: | расейская |
Публікацыя: | 1997 |
Асобнае выданьне: | 1997 |
Пераклад на беларускую: | 1999 |
Перакладчык: | Мікола Гіль |
Папярэдні твор: | «Зачараваныя сьмерцю» (1993) |
Наступны твор: | «Час second-hand» (2013)[1] |
Электронная вэрсія |
Алексіевіч у наступныя пяць гадоў пасьля катастрофы гутарыла зь пяцьцюстамі сьведкамі гэтай падзеі, у тым ліку пажарнымі, ліквідатарамі, палітыкамі, лекарамі, фізыкамі і звычайнымі грамадзянамі. Кніга апісвае псыхалягічную і асабістую трагедыю, якой стала Чарнобыльская катастрофа, і дасьледуе ўражаньні людзей, і тое, як катастрофа паўплывала на інхыя жыцьці[2].
Тэкст быў упершыню апублікаваны ў 1997 годзе ў часопісе «Дружба народов»[3], публікацыя атрымала прэмію часопіса[4]; у тым жа годзе была выдадзеная кніга[5]. Ангельскі пераклад кнігі ў 2005 годзе атрымаў прэмію Нацыянальнага кола кніжных крытыкаў ЗША[6][7].
Швайцарскі сацыёляг Жан Росіа ў сваёй рэцэнзіі на Чарнобыльскую малітву ў 2000 годзе адзначае, што аўтар не навязвае ацэнку падзеяў і не высоўвае абвінавачаньня, але прымушае чытача працаваць над калектыўнай памяцьцю пра чалавечыя й сацыяльныя падзеі Чарнобыльскае катастрофы, і што садзейнічаць распаўсюджваньню кніг Алексіевіч «этычна неабходна»[8].
Подле матываў кнігі рэжысэрам Хуанітай Ўілсан зьняты кароткамэтражны фільм «Дзьверы(de)» (Ірляндыя, 2008)[9].
Подле кнігі пастаўленыя спэктаклі:
Створаная тэлевізійная вэрсія спэктаклю (рэжысэр М. Мілашэўскі)
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.