From Wikipedia, the free encyclopedia
Таця́на Іва́наўна Бары́сік (18 жніўня 1977, Магілёў, цяпер Беларусь) — беларуская пісьменьніца.
Скончыла факультэт дашкольнага выхаваньня Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў 1999 годзе. Працавала ў школах Бабруйскага і Магілёўскага раёнаў. Цяпер жыве і працуе ў Магілёве[1]. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Аўтар самвыдавецкага зборніка паэзіі «Гаркну ў бліскучы мацюгальнік» (Асіповічы, 2003), зборніка апавяданьняў «Жанчына і леапард» (2014). Вершы, фэльетоны, нарысы і апавяданьні друкаваліся ў зборніку «Жанчыны выходзяць з-пад кантролю» (Логвінаў, 2007), часопісах «Першацвет», «ARCHE», газэтах «Наша Ніва», «Навінкі» і інш.
Удзельнічала ў рэспубліканскім конкурсе маладых талентаў «Дэбют», а таксама ў зьезьдзе маладых літаратараў у Іслачы (1999).
Ляўрэатка 2-й Прэміі Ежы Гедройца-2015 за кнігу «Жанчына і леапард». Таксама з кнігай «Жанчына і леапард» трапіла ў шорт-ліст прэміі «Гліняны Вялес» за 2014 год.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.