помнік архітэктуры XIV—XVIII стагодзьдзяў у Наваградку (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцё́л Перамяне́ньня Па́на (Фарны) — помнік архітэктуры XIV—XVIII стагодзьдзяў у Наваградку. Знаходзіцца з усходняга боку ля падэшвы Замкавай гары, на гістарычнай Кавальскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры готыкі і сармацкага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Перамяненьня Пана | |
Фарны касьцёл | |
Краіна | Беларусь |
Места | Наваградак |
Каардынаты | 53°36′5″ пн. ш. 25°49′48″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | беларуская готыка і сармацкае барока[d] |
Заснавальнік | Вітаўт |
Дата заснаваньня | XIV ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Перамяненьня Пана | |
Касьцёл Перамяненьня Пана на Вікісховішчы |
Фарны касьцёл у Наваградку збудавалі ў 1395 годзе з фундацыі Вітаўта[1] на месцы колішняга паганскага капішча. У 1422 годзе ў касьцёле адбылося вясельле караля і вялікага князя Ягайлы і Соф’і Гальшанскай, пачынальніцай дынастыі Ягайлавічаў.
У 1643 годзе на загад кашталяна наваградзкага Яна Рудаміны-Дусяцкага ў паўночную сьцяну капліцы Божага Цела ўмуравалі мэмарыяльную пліту ў памяць пра брата і паплечніках, загіблых у бітве пад Хоцінам у 1621 годзе.
14 ліпеня 1714 году каад’ютар біскуп віленскі Мацей Анцут асьвяціў нарожны камень новага мураванага касьцёла. Будаваньне вялося ў 1719—1726 гадох мясцовымі мулярамі Якубам Бокшам, Юрыем Ўрлоўскім, Андрэем Шарэцкім, Юрыем Стапкоўскім. У кампазыцыю будынка ўлучылі дзьве гранёныя капліцы ранейшага гатычнага касьцёла. У 1723 годзе разбудаваны касьцёл асьвяцілі пад тытулам Божага Цела, у 1776 годзе пераасьвяцілі ў гонар Перамяненьня Пана.
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Наваградак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. 12 лютага 1799 году тут прыняў хрост сын Барбары і Мікалая Міцкевічаў, які атрымаў імя Адам.
Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1864 годзе расейскія ўлады зачынілі касьцёл. Пазьней будынак касьцёла паступова прыходзіў у заняпад. У 1906 годзе яго вярнулі каталікам.
У 1921 годзе пачалося аднаўленьне касьцёла. У 1922 годзе біскуп Зыгмунт Лазінскі на Дзень Усіх Сьвятых нанава асьвяціў адноўленую сьвятыню. У 1920-я гады на сьцяне касьцёла, налева ад уваходу, усталявалі невялікую мармуровую дошку ў гонар хросту А. Міцкеіча, а на сьцяне капліцы (старажытнага гатычнага касьцёла) умуравалі табліцу на памяць пра вянчаньне караля і вялікага князя Ягайлы з князёўнай Соф’яй Гальшанскай.
У Другую сусьветную вайну 1 жніўня 1943 году нацысты пакаралі сьмерцю 11 сясьцёр-назарэтанак (наваградзкіх мучаніц), чыя магіла праіснавала побач з касьцёлам да 1991 году. У наш час парэшткі сясьцёр пахавалі ў касьцёла, а на месцы іх магілы паставілі стэлу.
Помнік архітэктуры готыкі і сармацкага барока. Гэта 1-нэфавая базыліка з 2-вежавым галоўным фасадам і паўкруглай алтарнай апсыдай, да якой з паўночнага боку далучаецца закрысьція. У кампазыцыю будынка ўлучаюцца дзьве старажытныя гранёныя капліцы ранейшага касьцёла. Каб зрабіць іх непрыкметнымі з боку ўваходу, сьцяну галоўнага фасаду і вежы адсунулі адносна падоўжанай восі будынка, што надало яму замаскаваную асымэтрычную кампазыцыю. Сьцены пэрымэнтрам завяршаюцца адзінай цягай карніза, якая падзяляе галоўны фасад на высокую ніжнюю частку і трыкутны атыкавы франтон паміж чацьверыковымі вежамі, накрытымі пакатымі шатрамі. Аконныя праёмы і нішы маюць паўцыркульныя аркавыя завяршэньні.
Сучасны выгляд касьцёл набыў па перабудове ў пачатку XVIII стагодзьдзя.
Унутры нэф перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі. Над уваходам разьмяшчаюцца фігурныя ў пляне хоры. У капліцах захаваліся позьнегатычныя нэрвюрныя скляпеньні, вітражы.
У капліцы Божага Цела ў паўночнай сьцяне ўмураваная мэмарыяльная пліта (чорны мармур, пескавік, 275×150 см), заказаная ў 1643 годзе Янам Рудамінам[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.