Назарэтанкі на Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ордэн Сьвятой Сям'і з Назарэту (CSFN) на Беларусі — адгалінаваньне (ад 2008 правінцыя) ордэну назарэтанак на Беларусі.
Увосень 1908 3 сястры Ордэну Сьвятой Сям’і з Назарэта прыехалі ў Горадню на месца сясьцёр брыгітак. Першай настаяцелькай кляштару стала Паўла Марыя Гажыч, якая памерла ў 1935. Пры сваім кляштары сёстры-законьніцы мелі навіцыят. У агуле, перад вайной там жыло й працавала каля 100 сясьцёр, якія займаліся, у асноўным, навучаньнем дяцей.
У Наваградак першыя сёстры прыехалі па запрашэньні япіскапа Зыгмунта Лазінскага ў верасні 1929.
У часе нямецкай акупацыі сястра Марыя Канізія (Эўгенія Мацкевіч) зарганізавала ў Навагрудку на просьбу бацькоў польскіх дзецей сакрэтнае навучанне польскай мовы і гісторыі. Заняткі адбываліся ў прыватных домах, а колькасць вучняў не перавышала 50. Вясной 1943 дзеці былі рыхтаваныя пра прыняцця Першай Камуніі. Школа была разкрытая Беларусамі, якія склалі данос да афіцэра жандармерыі — Панькова. Ён аднак прыхільна адносіўся да палякаў і данос зігнараваў. Хутка данос быў паўтораны ў Гестапа. Заняткі прадаўжаліся аж да часу арыштаваньня манашак. 31 ліпеня сястра Марыя Канізія і 10 іншых манашак была арыштаваных з заказу Гебетскамісара, а пазней, 1 жніўня 1943 года каля 4 гадзіны, разстреляных у лесе 5 км ад Навагрудка[1] (5 сакавіка 2000 яны былі бэатыфікаваныя). У часе вайны быў забраны і кляштар, які пазьней быў прыстасаваны пад шпіталь для псыхічна хворых. Сёстры былі вымушаныя жыць у адным пакоі ў сэмінарыі, падзеленым на дзьве часткі: сталоўку й спальню. У 1958 у Горадні засталіся толькі 4 сястры. У 1990-я кляштар быў вернуты сёстрам.
Сёньня назарэтанкі на Беларусі працуюць у парафіях пры касьцёлах, у біскупскіх курыях, займаюцца катэхізацыяй. У Горадні сёстры працуюць таксама ў сямейнай кансультацыі й апякуюцца бясплатнай сталоўкай для людзей бязь месца жыхарства. Дамы Ордэну існуюць у Горадні, Будславе, Івянцы, Лідзе, Менску, Маладэчне, Новагародку, Смаргоні, Касьцяневічах.
13 верасьня 2008 у Касьцёле зьвеставаньня Найсьвяцейшай Паньне Марыі ў Горадні ў прысутнасьці мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, біскупаў Антонія Дзям’янкі й Аляксандра Кашкевіча, а таксама Генэральнай маці назарэтанак Джэніс Фульмэр было ўрачыста абвешчана пра заснаваньне Беларускай правінцыі Ордэну на чале зь сястрой Нэрэвушай Падзяльніцкай.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.