места ў Летуве From Wikipedia, the free encyclopedia
Тро́кі (лет. Trakai) — места ў Летуве, сярод Троцкіх азёраў. Адміністрацыйны цэнтар Троцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2010 год — 5266 чалавек. Знаходзяцца за 28 км на захад ад Вільні, за 9 км ад чыгуначнага вузла Ляндварова. Вузел аўтамабільных дарог, чыгуначная станцыя.
Трокі лац. Troki | |||||
лет. Trakai | |||||
Троцкі замак на высьпе | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1337 | ||||
Магдэбурскае права: | XV стагодзьдзе | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Віленскі | ||||
Плошча: | 11,5 км² | ||||
Вышыня: | 155 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2010) | |||||
колькасьць: | 5266 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 457,91 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-21001 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°38′0″ пн. ш. 24°56′0″ у. д. | ||||
Трокі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.trakai.lt/ |
Трокі — магдэбурскае места, цэнтар гістарычнага рэгіёну Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваліся комплекс Новага (на высьпе) і Старога (на паўвысьпе) замкаў вялікіх князёў літоўскіх, Фарны касьцёл, кляштар дамініканаў і караімская кенэса, помнікі архітэктуры XIV—XVIII стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся комплекс кляштару бэрнардынаў з касьцёлам Сьвятога Мікалая, помнік архітэктуры XVII ст., зруйнаваны расейскімі ўладамі.
Паводле найбольш папулярнай вэрсіі, вядомай з XIX ст., тапонім Трокі ўтварыўся ад балтыйскага trakas — 'вырубка'[1]. Тым часам, на думку беларускага мовазнаўцы Язэпа Лёсіка, гэты тапонім паходзіць ад беларускага слова трокнуцца — 'здагадацца', 'раптам успомніць'[2]. Таксама тлумачэньне назвы места знаходзяць у «Хроніцы польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсёй Русі» Мацея Стрыйкоўскага: ад слова тарокі (у хроніцы ўпамінаецца польск. troki, што адпавядае ст.-бел. тороки, троки[3]) — 'рамяні каля задняй лукі сядла, паляўнічая сетка (дзеля здабычы)'[4], якімі сьвіта і паляўнічыя вялікага князя Гедзіміна мусілі скарыстацца, каб прывесьці ў княскую рэзыдэнцыю вялікую колькасьць дзічыны, напаляванай у гэтай мясцовасьці[5] (сярод іншага, у 1784 годзе адзначалася ваколіца Toroki каля Вількаміру[6]). Тым часам ў складзенай на аснове гэтага твору беларускамоўнай «Хроніцы літоўскай і жамойцкай» сьцьвярджаецца, што «Гедзімін збудаваў замак <…> і назваў яго Трокі, для таго, жа што жыва так дваране яка асочніцы і мысьліўцы, кухцікаве і хлапята, зайцаў, лісіц, куніц, і іншага зьверу ў тароках каля ярчакоў прад сабою, за сабою і па старанах навязаўшы, вазілі, зьверу тэж вялікага, ласей, яленей, сарн, поўны вазы многія наклалі», што з улікам ужываньня менавіта поўнагалоснай формы слова «тарокі» дазваляе меркаваць пра вылучэньне выразу «жыва так» і повязь з германскімі мовамі (як і ў выпадку Кернава, Эйраголы, Юрбарку ды пэўных іншых старажытных паселішчаў ліцьвінаў) — ад гоцкага þroc ― 'імклівасьць, спрытнасьць'[7].
Паводле летапіснага сьведчаньня, у сярэдзіне XV ст. цьвярскі князь Барыс Аляксандравіч збудаваў на Вялікім возеры — за 50 км на паўночны ўсход ад Цьверы, сярод балота Аршынскага моху (за ракой Воршай(ru)) — замак з назвай Трокі[8]: «заложи… город среди езера и нарекы ему Троки»[9].
«Lexicon universale historico-geographico-chronologico-poetico-philologicum» 1677 году паведамляў, што на мове народа Літвы места мае назву Трокі (Troki)[lower-alpha 1]. У 1721 годзе кашталян троцкі Ян Фрыдэрык Сапега, апісваючы гісторыю места Троцкага (лац. Trocensis) у «Monumenta Antiquitatum Marianarum, In Imagine Vetustissima, vulgo Gregoriana», таксама адзначаў, што «на мясцовай мове места завецца Трокамі» (Troki)[lower-alpha 2].
Паводле адной з вэрсіяў, назва вёскі Тракеляў на гістарычнай Лідчыне мае зьвязак з Трокамі і перакладаецца як «маленькія Трокі»[12].
Паводле паданьня, Трокі ў 1045 годзе заснаваў Яраслаў, сын полацкай князёўны Рагнеды і князя кіеўскага Ўладзімера. Пазьней паселішча разам з замкам стала паляўнічай рэзыдэнцыяй нашчадкаў князёўны Рагнеды[13].
Па сьмерці вялікага князя Гедзіміна (1341 год) Трокі перайшлі да Кейстута, які пачаў менавацца князем троцкім і жамойцкім. Сваю сталіцу ён перанёс на выспу, дзе заснаваў Новыя Трокі. Паступова прыдомак «Новыя» страціўся і за папярэднім паселішчам замацавалася назва Старыя Трокі, а за кейстутавай сталіцай проста — Трокі.
У XIV стагодзьдзі ў Троках збудавалі замкі на высьпе і паўвысьпе. 2 чэрвеня 1377 году[14] крыжакі спрабавалі ўзяць фартэцыю, але безвынікова. Крыжацкая хроніка пад 1367, 1372 і 1391 гадамі менавала Трокі і Коўну землямі Русі (in Rusiam)[15]. У 1384 годзе вялікі князь Вітаўт, на жаданьне сваёй жонкі Ўльяны, вылучыў тут зямлю манастыру Раства Багародзіцы. Гэты манастыр (у статусе архімандрыі) упамінаецца ў пісьмовых крыніцах да XVIII ст. Пазьней Сапегі збудавалі ў Троках мураваную Юраўскую царкву (існавала ў 1630 годзе). У пачатку XVIII ст. упамінаецца старажытная Траецкай царква, а таксама месцы, дзе стаялі цэрквы Нараджэньня Хрыстова і Сьвятога Мікалая.
У канцы XIV ст. Трокі зазначаюцца ў «Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх»: «Трокы старыи каменны. А Новые Трокы на езере две стены камены. А вышние древян. А в острове камен». 11 верасьня 1393 году Вітаўт з дапамогаю крыжакоў захапіў замкі і ўтрымліваў іх 2 месяцы. У 1387 годзе Ягайла пацьвердзіў свайму брату Скіргайлу права валодаць Троцкім княствам. Згодна з Востраўскім пагадненьнем 1392 году места перайшло ў склад уладаньняў Вітаўта. У 1402—1403 гадох у Троках пасяліліся 383 радзіны выхадцаў з Крыму — караімаў, а пазьней і крымскіх татараў. У 1405 годзе вялікі князь Вітаўт заснаваў у Старых Троках бэнэдыктынскі кляштар, а ў 1409 годзе ў Новых Троках — касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі, якому паводле паданьня перадаў цудоўны абраз, падарунак імпэратара бізантыйскага Мануіла II Палеалога[16].
У 1413 годзе Трокі сталі сталіцай ваяводзтва і павету. Паводле некаторых зьвестак, у пачатку XV ст. вялікі князь Вітаўт надаў месту Магдэбурскае права[13] (у 1444 годзе мескія правы пацьвердзіў вялікі князь Казімер). У 1430 годзе тут адбыўся сход манархаў Эўропы з нагоды меркаванай каранацыі Вітаўта[17], аднак 27 лістапада вялікі князь памёр у замку. У 1440 годзе ў Троках забілі Жыгімонта Кейстутавіча. У 1469 годзе вялікі князь Казімер запрасіў у места бэнэдыктынаў славянскага абраду з паўднёва-славянскіх зямель[18]. У 1516 годзе Трокі атрымалі прывілей на 2 кірмашы штогод. У канцы XVI ст. тут праходзілі сэсіі Галоўнага Трыбуналу. У 1617 годзе ў Троках заснавалі кляштар бэрнардынаў, у 1638 годзе — манастыр базылянаў.
Захавалася меркаванае сьведчаньне азначэньня жыхароў Трокаў і ваколіцаў ліцьвінамі: «литвин Петрушка Янов… шляхтич… Троицкого повету» (1632 год)[19]. У матрыкуле Гайдэльбэрскага ўнівэрсытэту пад 1591 годам значацца Johannes Hlebowicz in Dambrowna, Lituanus. Nicolaus Hlebowicz in Dambrowna, palatinus Trocensis, Lituanus[20].
У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1665 годзе места спалілі маскоўскія захопнікі. У 1678 годзе ў Троках пачаў дзеяць кляштар дамініканаў. 4 верасьня 1718 году адбылася ўрачыстастая каранацыя мясцовага абраза Маці Божай.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Трокі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1796 годзе сталі цэнтрам павету Віленскай губэрні. У 1839—1842 гадох Трокі мелі статус заштатнага места. 18 сакавіка 1860 году зьявіўся праект расейскага мескага гербу «ў залатым полі чырвоная брама зь вежамі па бакох; над імі два чырвоныя скрыжаваныя мечы». На 1880 год у Троках было 178 будынкаў (зь якіх 3 мураваныя), 39 крамаў, 1 двухклясная школа; сакральныя будынкі практычна ўсяго спэктру вызнаньняў. У пачатку XX ст., паводле этнаграфічнай мапы, складзенай Яўхімам Карскім, на захадзе ад Трокаў праходзіла мяжа расьсяленьня беларусаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Трокі занялі войскі Нямецкай імпэрыі
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Трокі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе яны апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Віленскім павеце Віленскага ваяводзтва.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году Трокі занялі савецкія войскі. 10 кастрычніка 1939 году, згодна зь летувіска-савецкай дамовай, бальшавікі перадалі места ў склад Летувы. У чэрвені 1941 — ліпені 1944 году Трокі знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1955—1962 гадох праводзілася маштабная рэканструкцыя Троцкага замка.
У 1994 годзе ўтварылася Беларускае таварыства Троцкага раёну (узначальвае М. Рулінскі)[21].
У Троках працуюць гімназія Вітаўта Вялікага, сярэдняя і пачатковая школа.
Дзеюць бібліятэка і тэатар.
Прадпрыемствы харчовай і мясцовай прамысловасьці.
Трокі — буйны турыстычны цэнтар. У месьце працуюць некалькі музэяў. Дзее ляндшафтавы заказьнік.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.