Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эйраго́ла (па-летувіску: Ariogala) — горад у цэнтральнай Летуве. Горад знаходзіцца ў Расенскім раёне Ковенскага павету, за 31 км ад Расенаў і за 46 км ад Кейданаў. Праз Эйраголу цячэ рака Дубіса, прыток Нёману. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць. Насельніцтва налічвае каля 3,6 тыс. чалавек.
Эйрагола | |||||
лет. Ariogala | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1253 | ||||
Горад з: | 1792 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Ковенскі | ||||
Плошча: | 4,82 км² | ||||
Вышыня: | 92 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 2758 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 572,2 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 428 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-60263 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°16′0″ пн. ш. 23°29′0″ у. д. | ||||
Эйрагола | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.ariogala.puslapiai.lt/ |
Адна з вэрсіяў разглядае германскае паходжаньне назвы Эйраголы і зьвязвае яе з гоцкім airus ― 'пасланьнік' і goljan ― 'вітаць'. Эйрагола на рацэ Дубісе была адным з першых гарадоў, заснаваных ліцьвінамі: Раўданскі рукапіс называе яе ― «старажытным» местам, а легенда пра Палямона кажа, што прыбышы сьпярша «над Дубісаю і над Нёмнам, і над Юраю, там ся пасялілі і пачалі размножываціся»[1]
Першыя згадкі аб паселішчы адносяцца да 1253 году. Калі тут зьявіўся драўляны, моцна ўзмоцнены замак. Тут жыў літоўскі князь Лютавор і нарадзіўся яго сын Віцень. Некаторы час тут жыў і Гедымін. Некалькі разоў замах атакавалі крыжакі, але ўзяць яго змаглі толькі ў 1382 годзе.
Эйрагола была сталіцай аднаго з паветаў Жмудзкага княства, належала да каронных земляў Вялікіх Князёў Літоўскіх. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ў 1792 годзе падарыў гораду Магдэбурскае права. У 1795 годзе горад трапіў у склад Расейскай імпэрыі.
У 1919 годзе, Эйрагола апынулася ў складзе Летувіскай рэспублікі, а ў 1939 годзе ў СССР. З 1991 году горад зноў увайшоў у склад Летувы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.