адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Смарго́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,5 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 51 930 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Смаргонь.
Смаргонскі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Гарадзенская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Смаргонь |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
Кіраўнік | Генадзь Харужык[d][1] |
Насельніцтва (2018) | 51 930[2] |
Шчыльнасьць | 35 чал./км² |
Плошча | 1487,5[3] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 149 м[4] |
Месцазнаходжаньне Смаргонскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-15-92 |
Паштовыя індэксы | 231 0хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Смаргонскі раён мяжуе з Ашмянскім і Астравецкім раёнамі Гарадзенскай вобласьці, Валожынскім, Вялейскім і Маладэчанскім раёнамі Менскай вобласьці.
Раён выцягнуты з поўначы на поўдзень на 67 км і з захаду на ўсход на 35 км. Найвялікшая працягласьць тэрыторыі раёну — з паўднёвага захаду на паўночны ўсход — 68 км.
Утвораны 15 студзеня 1940 году ў складзе Вялейскай вобласьці, у верасьні 1944 году раён увайшоў у склад Маладэчанскай вобласьці, з 20 студзеня 1960 году — у складзе Гарадзенскай вобласьці.
У 1985 годзе места Смаргонь было вылучанае ў асобную адміністрацыйную адзінку абласнога падпарадкаваньня. 5 лістапада 1996 году Смаргонскі раён і места Смаргонь былі аб’яднаныя ў адну адміністрацыйную адзінку раённага падпарадкаваньня.[5]
Значная частка раёну занятая Нарачанска-Вялейскай нізінай, на поўдні — частка Ашмянскага ўзвышша. Пераважаюць вышыні 140—200 м. Каля 30% тэрыторыі раёну разьмешчаныя вышэй за 200 м над узроўнем мора, максымальны пункт — 320 м (гара Мілідаўская), мінімальны — 121 м — разьмешчаны на поўначы раёну.
На тэрыторыі раёну разьмешчаны паклады торфу, пяскова-жвіровага матэрыялу, пяскоў, глінаў і суглінак для грубай керамікі, бузаў.
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,3 °С, ліпеня 17 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 645 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 189 дзён.
Усе рэкі і вадаёмы на тэрыторыі раёну належаць басэйну ракі Нёман, а ў яго складзе — да басэйну Балтыйскага мора. Найбуйнейшая рака — Вяльля з прытокамі Ашмянка, Оксна. Найвялікшыя азёры ў раёне — Сьвірскае і Вішнеўскае.
Лясы (38% тэрыторыі раёну) пераважна хваёвыя, яловыя, бярозавыя. Балоты займаюць 3,8% тэрыторыі раёну. На тэрыторыі раёну знаходзіцца частка нацыянальнага парку Нарачанскі, біялягічны заказьнік дзяржаўнага значэньня Дубатоўскае.
Нацыянальны склад насельніцтва паводле перапісу 2009 году[9]:
У Смаргонскім раёне зарэгістраваныя і дзейнічаюць 21 рэлігійная суполка пяці канфэсіяў: 9 рымска-каталіцкіх; 9 праваслаўных; 1 Сьведак Еговы; 1 Хрысьціянаў Веры Эвангельскай; 1 Эвангельскіх Хрысьціянаў-баптыстаў.[10]
У сыстэме адукацыі функцыянуе 57 установаў. Атрыманьне агульнай сярэдняй адукацыі забясьпечваюць 34 установы. Сярод іх спэцыялізаваныя ўстановы і ўстановы новага тыпу. Пасьпяховай рэалізацыі творчых здольнасьцяў дзяцей і навучэнскай моладзі, адаптацыі да навакольнага соцыюму садзейнічаюць установы адукацыі «Смаргонскі раённы цэнтар творчасьці дзяцей і моладзі», «Міжшкольны вучэбна-вытворчы камбінат», « Смаргонская дзіцячая юнацкая спартовая школа алімпійскага рэзэрву». Для наданьня своечасовай карэкцыйна-рэабілітацыйнай, псыхоляга-пэдагагічнай дапамогі і адукацыйна-выхаваўчых паслугаў дзецям і іх бацькам працуюць установы «Смаргонскі сацыяльна-пэдагагічны цэнтар», «Смаргонскі цэнтар карэкцыйна-разьвіваючага навучаньня і рэабілітацыі».
Насельніцтва раёну атрымлівае амбуляторна-паліклінічную дапамогу ў раённай паліклініцы, у лекарскіх амбулаторыях і амбулаторыях участковых лякарань, 22 ФАПах. У раённай паліклініцы надаецца дапамога па 20 спэцыяльнасьцях. У месьце разгорнутыя 13 тэрапэўтычных і 13 пэдыятрычных дзялянак. Функцыянуюць 3 пункты здароўя на прадпрыемствах. У сельскай мясцовасьці працуюць 2 участковыя лякарні.
Культурная сетка раёну прадстаўленая 61 установай культуры: мескі Дом культуры, 25 установаў клюбнага тыпу, цэнтральная раённая, 2 мескія, 2 дзіцячыя і 26 сельскіх бібліятэкаў, 2 дзіцячыя музычныя школы, дзіцячая школа мастацтваў, гісторыка-краязнаўчы музэй. 17 калектываў мастацкай самадзейнасьці маюць званьні «народны» і «ўзорны».
Для арганізацыі і правядзеньня фізкультурна-аздараўленчай і спартова-масавай работы ў раёне ёсьць: стадыён на 3,5 тыс. месцаў, два 25-мэтровыя і 9 міні-басэйнаў, 30 спартовых і 5 трэнажорных заляў, 7 стралковых ціраў, 42 іншыя прыстасаваныя памяшканьні, 27 комплексных спартовых пляцовак, 2 хакейныя каробкі. Асноўнай базай для правядзеньня фізкультурна-аздараўленчай і спартова-масавай работы ў месьце зьяўляецца фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Юнацтва». На базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу займаюцца тры ДЮСШ, футбольны клюб. Насельніцтву надаюцца платныя фізкультурна-аздараўленчыя паслугі.
Пад сельскагаспадарчыя землі занятыя 49,3% тэрыторыі. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі — мяса-малочная жывёлагадоўля, вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу, лён.
Прадпрыемствы: будаўнічых матэрыялаў, харчовай, дрэваапрацоўчай і мэталаапрацоўчай прамысловасьці. Цэнтар промыслаў знаходзіцца ў вёсцы Крэва.
Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгуначная лінія і аўтадарога Менск — Вільня, места Смаргонь зьвязанае аўтадарогамі са Сьвірам, Вялейкай, Маладэчна, Ашмянамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.