мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьвір[3] — мястэчка ў Беларусі, на беразе возера Сьвіру. Цэнтар сельсавету Мядзельскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 906 чалавек[1]. Знаходзіцца за 45 км на захад ад Мядзелу, за 26 км ад чыгуначнай станцыі Лынтупы (лінія Пабродзьдзе — Каралеўшчына). Вузел аўтамабільных дарог на Смаргонь, Кабыльнік, Брусы.
Сьвір лац. Śvir | |
Касьцёл Сьвятога Мікалая | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Сьвірскі |
Вышыня: | 153 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 906 чал. (2018)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222387[2] |
СААТА: | 6240874905 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°51′3″ пн. ш. 26°23′49″ у. д. |
± Сьвір | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Сьвір — мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Мікалая ў стылі барока, помнік архітэктуры XVII — пачатку XX стагодзьдзя.
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Swyr… Swir (1 жніўня 1472 году, 22 траўня 1478 году, 10 ліпеня 1490 году і 15 сакавіка 1497 году[4], 26 студзеня 1516 году[5]).
Паводле паданьня, Сьвір на месцы капішча Перуна ў XIII стагодзьдзі заснаваў князь Даўмонт, які збудаваў тут замак. Паселішча ўваходзіла ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва і знаходзілася ў валоданьні князёў Сьвірскіх. У 1452 годзе князь Ян Сьвірскі збудаваў у Сьвіры касьцёл, перабудаваны ў 1653 годзе.
У 1528 годзе Сьвір перайшоў да князёў Радзівілаў. За часамі Інфлянцкай вайны ў 1579 годзе тут адбыўся першы агляд войскаў і нарада з удзелам караля і вялікага князя Стэфана Баторыя. У 1689 годзе сярод вернікаў Сьвірскай парафіі ўпаміналася старалітва: «старажытныя ліцьвіны, г. зн. русіны» (лац. «Antiqui lithuani, id est ruteni»)[6].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сьвір апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Вялейскага, потым Сьвянцянскага павету Слонімскай, з 1801 году Віленскай губэрні. У 1845 годзе каля мястэчка знаходзілася 2 маёнткі: Сьвір Ляскоўскі і Сьвір Стацкоўскі.
На 1859 год у Сьвіры было 119 будынкаў, на 1866 год — 133. У 1864 годзе расейскія ўлады з мэтаю маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага адкрылі тут народную вучэльню. У 1879 годзе ў мястэчку пачаў працаваць бровар, у 1896 годзе — сьпіртаачышчальная вытворчасьць. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Сьвіры дзеялі касьцёл і юдэйская малітоўная школа, працавалі валасная ўправа, паштова-тэлеграфная кантора, судова-сьледчы ўчастак Віленскага акруговага суду, народная вучэльня, лячэбніца, аптэка, хлебазапасны магазын, 34 крамы, 12 заезных дамоў і 14 корчмаў, штогод праводзілася 5 кірмашоў. У 1904 годзе зьявіўся аднайменны фальварак.
За часамі Першай сусьветнай вайны Сьвір занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сьвір абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[7]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Сьвір апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Сьвянцянскага павету Віленскага ваяводзтва. На 1931 год у мястэчку дзеялі касьцёл і царква, працавалі паліцэйскі пастарунак, мескі суд, аптэка, лячэбніца і пошта, на сьвяты праводзіліся кірмашы.
У 1939 годзе Сьвір увайшоў ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 году стаў цэнтрам раёну (з 12 кастрычніка 1940 году цэнтар сельсавету, з 31 жніўня 1959 году ў Мядзельскім раёне, з 20 студзеня 1960 году ў Менскай вобласьці). У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1940 да 6 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 25 красавіка 1958 году Сьвір атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу (з 31 студзеня 2008[8] да 26 лютага 2010 году[9] меў афіцыйны статус «аграгарадку»).
У Сьвіры працуюць сярэдняя, музычная і спартовая школы, дашкольная ўстанова.
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць лякарня і паліклініка.
Дзеюць дом культуры, 2 бібліятэкі.
У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Віленскі тракт[18].
Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.
Гатэльны комплекс «Сьвір» спартовага таварыства «Дынама»[19].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.