From Wikipedia, the free encyclopedia
Малельня Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Сьвіры. Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне мястэчка пад адрасам вуліца Набярэжная, 31. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Малельня Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы | |
![]() Малельня Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы | |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Сьвір |
Каардынаты | 54°50′30.16″ пн. ш. 26°24′40.75″ у. д. |
Малельня Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы на мапе Беларусі ![]() ![]() Малельня Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы |
Драўляную стараверскую малельню ў Сьвіры збудавалі пачатку XX ст.
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта 4-сьценны зруб пад 2-схільным дахам з вальмай над алтарнай сьцяной, завершанай маленькім купалам. Над трыкутным франтонам галоўнага фасада ўзвышаецца высокі васьмярык зь вялікім купалам. Уваход праз дабудаваны каркасны прытвор пад 2-схільным пакрыцьцём. Рроўнічныя фасады праразаюцца вылучанымі на фоне гарызантальнай шалёўкі прастакутнымі аконнымі праёмамі, дэкараванымі ліштвамі і сандрыкамі.
Усярэдзіне малітоўная заля перакрываецца корабавым скляпеньнем. У апсыдзе скульптурная выява «Укрыжаваньне», абапал якой на сьценах месьцяцца абразы[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.