Нідэрлянды
краіна ў Паўночна-Заходняй Эўропе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Нідэрля́нды (па-нідэрляндзку: Nederland) — краіна ў паўночна-заходняй Эўропе на ўзьбярэжжы Паўночнага мора (даўжыня берагавой лініі — 451 км), мяжуе з Бэльгіяй на поўдні і Нямеччынай на ўсходзе (даўжыня мяжы — 1027 км). Нідэрлянды зьяўляюцца часткай Каралеўства Нідэрляндаў, у якое таксама ўваходзяць астравы колішніх Нідэрляндзкіх Антылаў, як то Аруба, Кюрасао, Банэйр ды іншыя. Афіцыйная назва краіны — Каралеўства Нідэрлянды (па-нідэрляндзку: Koninkrijk der Nederlanden). Дачыненьні паміж чальцамі каралеўства рэгулююцца Статутам Каралеўства Нідэрляндаў (па-нідэрляндзку: Statuut voor het Koninkrijk der Nederlanden), прынятым у 1954 годзе.
- Ня варта блытаць з Галяндыяй — геаграфічным рэгіёнам і былой правінцыяй на захадзе Нідэрляндаў.
Нідэрлянды | |||||
па-нідэрляндзку: Nederland | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: „Je maintiendrai“ | |||||
Дзяржаўны гімн Песьня Вільгэльма[1] | |||||
Дата заснаваньня: | 19 студзеня 1795 | ||||
Афіцыйная мова: | нідэрляндзкая[2] | ||||
Сталіца: | Амстэрдам[3] | ||||
Форма кіраваньня: | парлямэнцкая манархія[d] і канстытуцыйная манархія | ||||
кароль Нідэрляндаў[d]: | Вілем-Аляксандар[d] | ||||
прэм’ер-міністар Нідэрляндаў[d]: | Дык Схоф[d] | ||||
Заканадаўчы орган: | Генэральныя штаты[d] | ||||
Выканаўчы орган: | урад Нідэрляндаў[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Валюта: | эўра | ||||
СУП (2023) | |||||
па ППЗ: | 1,29 трлн $ | ||||
па ППЗ на душу насельніцтва: | 69 715 $ | ||||
намінальны: | 1,08 трлн $ | ||||
намінальны на душу насельніцтва: | 61 098 $ | ||||
Мэдыянны прыбытак: | 38 584 $ | ||||
Індэкс дэмакратыі: | 8,96[5] | ||||
Каэфіцыент Джыні: | 29,2[6] і 25,4 ± 0,1[7] | ||||
ІРЧП: | 0,931[8] | ||||
Часавы пас: | UTC+1 і UTC+2 | ||||
Аўтамабільны знак: | NL | ||||
Бок аўтамабільнага руху: | праваруч | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню: | .nl | ||||
Тэлефонны код: | +31 | ||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
rijksoverheid.nl (нід.) |
Сталіцай дзяржавы ёсьць горад Амстэрдам, але парлямэнт і ўрад знаходзяцца ў Гаазе. Іншымі важнымі местамі ёсьць Ратэрдам, які ня толькі ёсьць самы вялікі порт краіны, але адным з найбуйнейшых партоў сьвету, Утрэхт, які ёсьць цэнтрам чыгуначнай сыстэмы краіны, і Эйндговэн як цэнтар электронікі і высокіх тэхналёгіяў. Нідэрлянды ёсьць краінай-заснавальніцай Эўрапейскага Зьвязу, Эўразоны, Група 10, Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы, АЭСіР і СГА, а таксама часткай Шэнгенскай зоны і трохбаковага зьвязу Бэнілюкс. У краіне месьцяцца некалькі міжурадавых арганізацый і міжнародных судоў, многія зь якіх свае сядзібы маюць ў Гаазе[9].
Нідэрланды ёсьць парлямэнцкай канстытуцыйнай манархіяй з унітарнай структурай з 1848 году. Краіна традыцыйна мае піларызацыю грамадзтва, але і даўнюю сацыяльную талерантнасьць, узаконіўшы прастытуцыю і эўтаназію, а таксама прытрымліваючыся лібэральнай палітыкі ў дачыненьні да наркотыкаў. Жанчыны атрымалі выбарчае права ў 1919 годзе. А краіна стала першай дзяржавай, якая легалізавала аднаплоцевыя шлюбы ў 2001 годзе. Зьмяшаная рынкавая эканоміка краіны досыць разьвітая і займае трынаццатае месца ў сьвеце паводле прыбытку на душу насельніцтва.