Гаага
места ў Паўднёвай Галяндыі (Нідэрлянды) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гаа́га (па-нідэрляндзку: Den Haag / 's-Gravenhage, [dɛnˈɦaˑχ] / [ˈsχraˑvə(n)ˌɦaˑɣə]) — другое па велічыні места Нідэрляндаў з колькасьцю насельніцтва 534 158 чалавек (на 31 траўня 2018 году).
Хуткія факты
Гаага | |||||
нід. Den Haag | |||||
Палац міру | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | XIII стагодзьдзе | ||||
Краіна: | Нідэрлянды | ||||
Правінцыя: | Паўднёвая Галяндыя | ||||
Бургамістар: | Паўлінэ Крыке | ||||
Плошча: | 98,2 км² | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 534 158 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 5439,49 чал./км² | ||||
Тэлефонны код: | 070 | ||||
Паштовыя індэксы: | 2491—2599 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°4′48″ пн. ш. 4°18′36″ у. д. | ||||
Гаага | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.denhaag.nl |
Закрыць
Гаага зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Паўднёвая Галяндыя і муніцыпалітэтам. У гэтым месьце разьмяшчаецца ўрад і парлямэнт краіны, а таксама рэзыдэнцыя манарха. Хаця Гаага не зьяўляецца сталіцай дзяржавы, статус які належыць Амстэрдаму, места ўсё адно выконвае частку сталічных функцыяў. У прыватнасьці, большая частка амбасадаў і міністэрстваў знаходзяцца ў Гаазе. Таксама места зьяўляецца цэнтрам для шматлікіх міжнародных арганізацыяў і кампаніяў.