Чыгунка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чыгу́нка — наземны від транспарту, у якім па рэйках рухаюцца цягнікі, ці адзінкавыя вагоны, ці кабіны. У шырокім значэньні чыгунка азначае інфрастуктуру — рэйкі, станцыі, тэхнічныя ўсталяваньні і г. д.
Чыгунка складаецца з матэрыяльнай часткі (чыгуначны пуць, цягавы і нецягавы рухомы састаў, кантактная сетка і г. д.) і эксплюатацыйнай (дысьпечарскае кіраўніцтва, распрацоўка аптымальных прыёмаў кіраўніцтва перавозачным працэсам).