From Wikipedia, the free encyclopedia
Чыгу́начны ваго́н (па-француску: wagon, ад па-ангельску: waggon — воз). Прататып — невялікі воз, уяўляў сабою скрыню, якая перасоўваецца па драўляных рэйках на горных прадпрыемствах.
Вагон зьяўляецца адзінкай рухомага саставу чыгунак. Вагон прызначаны для перавозкі грузаў ці пасажыраў і абсталяваны, адпаведна, усімі неабходнымі прыладамі для іх перавозкі і для ўлучэньня вагону ў склад цягніку[1].
У Расеі правобразы вагону — ваганеткі — зьявіліся на рудніковых і ўнутрызаводзкіх рэйкавых дарогах у 1764 годзе на Калыванава-Васкрасенскім заводзе на Алтаі, а затым у 1788 годзе на Аляксандраўскім заводзе ў Петразаводску, у 1810 на Зьмяінагорскай рудні, а з паравой цягай — на Ніжнетагільскай чыгунцы, пабудаванай у 1834 годзе.
Для Царскасельскай чыгункі рухомы састаў, у тым ліку і вагоны, былі закупленыя ў Ангельшчыны. Вытворчасьць першых вагонаў для чыгункі паміж Масквой і Санкт-Пецярбургам было наладжана на Аляксандраўскім заводзе (Санкт-Пецярбург) у 1846 годзе.
Вагоны адрозьніваюцца паводле ліку колавых пар (воснасьці) — выпускаюцца 2, 3, 4, 6, 8-восныя; паводле будовы хадавых частак — каляскавыя і некаляскавыя. Асноўныя парамэтры, якія характарызуюць вагон: грузападымальнасьць, уласная маса вагону (тара), восевая нагрузка, нагрузка на 1 м шляху (пагонная нагрузка).
У наш час чыгункі Расеі маюць парк пасажырскіх і грузавых вагонаў: суцэльнамэталёы пасажырскі (СВ, купэйны, пляцкартавы, міжабласны), суцэльнамэталёвы багажны (паштова-багажны), плятформа, крыты вагон, паўвагон, цыстэрна, хопэр, рэфрыжэратарныя вагоны (ці вагоны-тэрмасы) і рэфрыжэратарныя сэкцыі, спэцыялізаваныя вагоны (для перавозкі кантэйнэраў (фітынгавыя плятформы), для перавозкі аўтамабіляў, для перавозкі драўніны, бітумавозы, транспаторы, зборна-раздаткавыя вагоны, вагоны для перавозкі быдла, вагоны для перавозкі паперы і г. д.).
Для паездак па чыгунках высокапастаўленых дзяржаўных службовых асобаў і для кіраўніцтва чыгунак выпускаюцца новыя, ці пераабсталёўваюцца са звычайных пасажырскіх, вагоны-салёны. Вагоны-салёны могуць мець браняваньне падваконнага поясу, куленепрабівальнае шкло і ўзмоцненую, з прычыны павелічэньня вагі з-за браняваньня, экіпажную частку з трохвосевымі каляскамі.
Некаторыя вагон-салёны, якія маюць гістарычнае значэньне, захаваныя ў музэях.
Цыстэрны прызначаныя для перавозкі вадкасьцяў: нафтапрадуктаў, хімічна-актыўных і агрэсіўных вадкіх рэчываў, звадкаванага газу (прапан-бутан, тлен), вады, малака. Вагоны-цыстэрны выкарыстоўваюцца таксама для перавозкі мукі і цэмэнту.
Вагоны старога мадэльнага шэрагу:
Вагоны новага мадэльнага шэрагу:
Вагоны падвышанай камфортнасьці, у залежнасьці ад катэгорыі і комплексу дадатковых паслуг падзяляюцца на:
Вагоны RIC:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.