Геранёны
вёска ў Геранёнскім сельсавеце Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Геранёны[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Апіты ў басэйне Нёмана. Цэнтар сельсавету Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1278 чалавек. Знаходзяцца за 22 км ад Іўя, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Гаўя, каля граніцы зь Летувой; на аўтамабільнай дарозе Ашмяны — Ліда.
Хуткія факты
Геранёны лац. Gieraniony / Hieraniony | |||||
Касьцёл Сьвятога Мікалая | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1403 | ||||
Магдэбурскае права: | 25 траўня 1792 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
Раён: | Іўеўскі | ||||
Сельсавет: | Геранёнскі | ||||
Насельніцтва: | 1278 чал. (2010) | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1595 | ||||
Паштовы індэкс: | 231345 | ||||
Нумарны знак: | 4 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°6′53″ пн. ш. 25°35′8″ у. д. | ||||
± Геранёны Геранёны | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Закрыць
Геранёны — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся руіны замка Гаштольдаў, касьцёл Сьвятога Мікалая і прыдарожная каплічка, помнікі архітэктуры XV—XIX стагодзьдзяў.