From Wikipedia, the free encyclopedia
Геранёнскі замак або Геранёнскі палацава-замкавы комплекс Гаштольдаў — помнік архітэктуры канца XV — XVIII стагодзьдзяў у Геранёнах. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы колішняга мястэчка пры Замкавай вуліцы. Твор архітэктуры рэнэсансу. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік абарончай архітэктуры | |
Геранёнскі замак | |
Геранёнскі замак | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Геранёны |
Каардынаты | 54°06′48.36″ пн. ш. 25°34′43.56″ у. д. |
Дата заснаваньня | пачатак XV ст. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Геранёнскі замак | |
Геранёнскі замак на Вікісховішчы |
Быў адной зь першых спробаў у Вялікім Княстве Літоўскім прыстасаваць замак да ўжываньня пальнай зброі.
У 1493 годзе вялікі князь Аляксандар пацьвердзіў прывілеі на права валодаць Геранёнамі канцлеру і ваяводу віленскаму Альбэрту Гаштольду. Мяркуецца, што будаваньне мураванага замка вялося ў канцы ХV — пачатку ХVІ ст. Геранёны пачалі называцца ў дакумэнтах «мураванымі» (murata) не пазьней за 1510 год[1][lower-alpha 1]. У канцы XVI ст. да адной зь сьценаў дабудавалі мураваны палац.
У 1542 годзе замак перайшоў да вялікага князя Жыгімонта Старога, пазьней да яго сына Жыгімонта Аўгуста. У 1588 годзе замак стаў уладаньнем Сапегаў, а ў 1643 годзе перайшоў да Кішак. 3 1670 году замак быў на дзяржаўным утрыманьні.
За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) замак разбурылі маскоўскія захопнікі. За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у 1708 годзе ў замку з аддзелам швэдскага войска разьмяшчаўся кароль і вялікі князь Станіслаў Ляшчынскі.
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Гальшаны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, пачаўся заняпад замка. У пачатку XIX ст. ён стаяў парожнім[3].
У сярэдзіне ХІХ ст. замак разабралі дзеля ўзьвядзеньня ў Ліпнішках розных гаспадарчых пабудоваў[4].
У 1972 годзе дасьледаваньне рэштак замка праводзіў Міхась Ткачоў.
Замак стаяў на штучнай земляной выспе і меў памеры 27 × 27 мэтраў. Мураваныя сьцены былі таўшчынёй 1,4 мэтра, на кутах стаялі цыліндрычныя вежы, якія мелі 8 мэтраў ў дыямэтры. Вежы мелі скляпеністае перакрыцьцё паміж двума ніжнімі паверхамі. Захаваўся аконны праём ніжняга паверха вышынёй у 1 м і шырынёй 0,6 м з гатычнай аркай.
Каля паўднёвай сьцяны замка стаяў мураваны 2-павярховы палац. Усе 12 вакон выходзілі на дзядзінец[5]. Усярэдзіне меў па некалькі пакояў на кожным паверсе, вялікую залю. У цэнтры сьпічастага даха ўзвышаўся флюгер у выглядзе бляшанага бусла, а на краях — дзьве бляшаныя зоркі.
Замкавая пляцоўка атачалася магутным валам з трыма кутнімі вежамі-рандэлямі і адной вежай-брамай. Звонку рандэлі мелі сьцены таўшчынёй 2 мэтры, адкрытыя ў бок замка. Земляны вал меў шырыню 10—15 мэтраў, знутры ён умацоўваўся сьцяною вышынёй 4,5 мэтра і шырынёю 1,25 мэтра. Крыху пазьней гэтую сьценку дадаткова ўмацавалі контрфорсамі-бычкамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.