From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвятога Мікалая — помнік архітэктуры XVI стагодзьдзя ў Геранёнах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, каля замка. Дзее. Твор архітэктуры готыкі, барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Мікалая | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Геранёны |
Каардынаты | 54°6′50″ пн. ш. 25°34′51″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | готыка |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
± Касьцёл Сьвятога Мікалая | |
Касьцёл Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы |
У 1411 годзе ў Геранёнах зьявілася каталіцкая парафія, у сваёй лацінскай грамаце для касьцёла князь Жыгімонт Кейстутавіч згадваў гутарковую (vulgariter dicitur) меру «пуд воску» (pud vosku)[1][2] — гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы і выразы[3].
У 1529 годзе з фундацыі ваяводы віленскага Альбэрта Гаштольда збудавалі мураваны касьцёл. 18 траўня 1537 году тут адбыўся шлюб сына фундатара Станіслава Гаштольда і Барбары Радзівіл.
У сярэдзіне XVIII ст. касьцёл згарэў у вялікім пажары, па якім у 1771—1779 гадох яго рэканструявалі ў стылі віленскага барока на сродкі Яна Гераніма Пробача.
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Геранёны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1828—1829 гадох будынак адрамантавалі. У XIX ст. унутраную прастору касьцёла перакрылі драўлянай стольлю[4].
У 1859 годзе да касьцёла прыбудавалі бакавыя закрысьціі[5], у 1883 годзе прыбудавалі прытвор і рэканструявалі галоўны фасад. У 1891 годзе побач з касьцёлам збудавалі званіцу. У 1909 годзе зьявіўся праект рэканструкцыі касьцёла.
За часамі міжваеннай Польскай Рэспублікі ў 1923 годзе касьцёл адрэстаўравалі. У 1934 годзе мастак К. Чарнецкі выканаў размалёўку інтэр’еру[6].
У 1954—1955 гадох праводзіўся рамонт касьцёла.
Помнік архітэктуры готыкі і барока (ад гатычнагя касьцёла захаваліся агульны плян і контрафорсы на галоўным фасадзе). Гэта 1-нэфавая базыліка, асноўны прастакутны ў пляне аб’ём накрываецца 2-схільным дахам. Да прэзьбітэрыюму далучаецца невялікая апсыда з скошанымі кутамі і дзьве бакавыя закрысьціі. Сьцены праразаюцца лучковымі аконнымі праёмамі.
Каталікон, падобна касьцёлу Сьвятой Гертруды ў Коўне, перакрываўся гатычнымі скляпеньнямі без апорных слупоў, утвараючы такім чынам адзін нэф. Па рэканструкцыі ў XIX ст. інтэр’ер сьвятыні набыў рысы клясыцызму. Галоўны алтар мае два ярусны. Ён падзяляецца калёнамі карынцкага ордэру і мае багаты дэкор.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.