звод заканадаўства Беларусі аб бюджэтных дачыненьнях From Wikipedia, the free encyclopedia
Бюджэ́тны ко́дэкс Рэспу́блікі Белару́сь — звод заканадаўства Беларусі аб бюджэтных дачыненьнях, які набыў моц у студзені 2009 году.
Бюджэтны кодэкс Рэспублікі Беларусь | |
Заканадаўчы орган | |
---|---|
Нумар | 412-З |
Прыняцьце | Палатай прадстаўнікоў 17 чэрвеня 2008 (16 гадоў таму) |
Ухваленьне | Саветам Рэспублікі 28 чэрвеня 2008 (16 гадоў таму) |
Падпісаньне | прэзыдэнтам Беларусі 16 ліпеня 2008 (16 гадоў таму) |
Уступ у сілу | 1 студзеня 2009 (15 гадоў таму) |
Першая публікацыя | 2008 год Газэта «Зьвязда» |
Паводле 1-га артыкула, вызначае дачыненьні «пры складаньні, разглядзе, зацьвярджэньні, выкананьні рэспубліканскага бюджэту, мясцовых бюджэтаў і бюджэтаў дзяржаўных пазабюджэтных фондаў, складаньні, разглядзе і зацьвярджэньні справаздачаў аб іх выкананьні, вызначэньні правоў і абавязкаў удзельнікаў бюджэтнага працэсу, ажыцьцяўленьні запазычаньняў у бюджэты, у міжбюджэтных адносінах, а таксама пры ажыцьцяўленьні кантролю за выкананьнем бюджэтаў і прымяненьні адказнасьці за парушэньне бюджэтнага заканадаўства». На 2020 год налічваў 149 артыкулаў і падзяляўся на Агульную частку з 5 разьдзелаў і Асаблівую частку з 6 разьдзелаў, а таксама Дадатак. Замяніў сабой 13 законаў Рэспублікі Беларусь. На 2020 год Бюджэтны кодэкс Беларусі дзейнічаў зь 9-ю зьмяненьнямі і дапаўненьнямі 2010—2012, 2014—2015 і 2017—2018 гадоў[1]. 9 чэрвеня 2020 году Аб’яднаны інстытут праблемаў інфарматыкі НАНБ абнародаваў беларускі пераклад яго рэдакцыі са зьмяненьнямі і дапаўненьнямі паводле Закону ад 30 сьнежня 2018 г. № 159-З[2].
Агульная частка Бюджэтнага кодэксу налічвала 77 артыкулаў у складзе 5 разьдзелаў: 1) «Агульныя палажэньні»; 2) «Бюджэтная сыстэма Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўныя пазабюджэтныя фонды»; 3) «Даходы і выдаткі бюджэтаў»; 4) «Збалянсаванасьць бюджэтаў»; 5) «Міжбюджэтныя адносіны». Найбольшым быў 3-і разьдзел з 23-х артыкулаў (24—47). Паводле 38-га артыкула, «выдаткі рэспубліканскага бюджэту і мясцовых бюджэтаў вызначаюцца з улікам праграмаў сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Рэспублікі Беларусь і адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, нарматываў бюджэтнай забясьпечанасьці». Згодна з 41-м артыкулам «даваньне бюджэтных сродкаў ажыцьцяўляецца ў наступных формах: 1) выдаткі на функцыянаваньне бюджэтных арганізацыяў; 2) субсідыі арганізацыям, фізычным асобам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам; 3) бюджэтныя трансфэрты за мяжу; 4) міжбюджэтныя трансфэрты; 5) выдаткі на павелічэньне кошту асноўных сродкаў, нематэрыяльных актываў і матэрыяльных запасаў; 6) бюджэтныя пазыкі; 7) бюджэтныя крэдыты; 8) уклады ў статутныя фонды арганізацыяў; 9) выдаткі на пагашэнне і абслугоўваньне даўгавых абавязкаў; 10) выкананьне абавязкаў па гарантыях Урада Рэспублікі Беларусь, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў». У 44-м артыкуле згадвалася, што зь бюджэту могуць фінансавацца 10 відаў функцыянальных выдаткаў: 1) агульнадзяржаўная дзейнасьць; 2) нацыянальная абарона; 3) судовая ўлада, праваахоўная дзейнасьць і забесьпячэньне бясьпекі; 4) народная гаспадарка; 5) ахова навакольнага асяродзьдзя; 6) жыльлёва-камунальныя паслугі і жыльлёвае будаўніцтва; 7) ахова здароўя; 8) фізычная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі; 9) адукацыя; 10) сацыяльная палітыка. Аднак зь бюджэту першаснага ўзроўню маглі выдаткоўваць толькі на 5 відаў прызначэньняў: агульнадзяржаўную дзейнасьць, добраўпарадкаваньне паселішчаў, захаванасьць славутасьцяў, маёмасныя дачыненьні і сацыяльную палітыку[1].
Першы разьдзел зьмяшчаў 5 артыкулаў у складзе 2-х главаў: 1) «Асноўныя палажэньні»; 2) «Бюджэтнае заканадаўства». Большай была 2-я глава з 3-х артыкулаў, якія акрэсьлівалі: дзеяньне закону аб рэспубліканскім бюджэце на чарговы фінансавы год і рашэньняў мясцовых Саветаў дэпутатаў аб бюджэце на чарговы фінансавы год у часе; плян утварэньня і выкарыстаньня грошай ва ўмовах надзвычайнага і ваеннага становішча; фінансавы год. Паводле 4-га артыкула, «закон аб рэспубліканскім бюджэце на чарговы фінансавы год, рашэньні мясцовых Саветаў дэпутатаў аб бюджэце на чарговы фінансавы год павінныя ўступаць у сілу зь 1 студзеня чарговага фінансавага году». Згодна зь 5-м артыкулам «фінансавы год для ўсіх бюджэтаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь устанаўліваецца зь 1 студзеня па 31 сьнежня каляндарнага году»[1].
Другі разьдзел Кодэксу ўлучаў 18 артыкулаў (6—23) у складзе 3-х главаў: 1) «Бюджэтная сыстэма Рэспублікі Беларусь. Кансалідаваныя бюджэты»; 2) «Бюджэтная клясыфікацыя Рэспублікі Беларусь»; 3) «Дзяржаўныя пазабюджэтныя фонды». Найбольшай была другая глава зь 10 артыкулаў (10—19), што тычылася: адзінства, складу і ўстанаўленьня бюджэтнага відападзелу; відападзелу даходаў бюджэту; ведамаснага, гаспадарчага, праграмнага і функцыянальнага відападзелу выдаткаў бюджэту; відападзелу выкарыстаньня прафіцыту бюджэту і відаў дзяржаўнага доўгу. Паводле 6-га артыкула, «мясцовыя бюджэты дзеляцца на: 1) бюджэты першаснага ўзроўню (сельскія, пасялковыя, гарадоў раённага падпарадкаваньня); 2) бюджэты базавага ўзроўню (раённыя і гарадоў абласнога падпарадкавання); 3) бюджэты абласнога ўзроўню (абласныя бюджэты і бюджэт г. Менску)». Згодна зь 7-м артыкулам «кансалідаваны бюджэт уяўляе сабой звод бюджэтаў на адпаведнай тэрыторыі без уліку міжбюджэтных трансфэртаў паміж гэтымі бюджэтамі, бюджэтных крэдытаў і адсоткаў за карыстаньне імі». Гэтак «кансалідаваны бюджэт раёну складаецца зь бюджэтаў сельсаветаў, пасёлкаў гарадскога тыпу, гарадоў раённага падпарадкавання, разьмешчаных на тэрыторыі раёну, і раённага бюджэту». У сваю чаргу «кансалідаваны бюджэт вобласьці складаецца з кансалідаваных бюджэтаў раёнаў, бюджэтаў гарадоў абласнога падпарадкаваньня, разьмешчаных на тэрыторыі вобласьці, і абласнога бюджэту». Таксама «кансалідаваны бюджэт Рэспублікі Беларусь складаецца з рэспубліканскага бюджэту, кансалідаваных бюджэтаў вобласьцяў і бюджэту г. Менску». Урэшце «кансалідаваны бюджэт сэктару дзяржаўнага кіраваньня Рэспублікі Беларусь складаецца з кансалідаванага бюджэту Рэспублікі Беларусь, бюджэтаў дзяржаўных пазабюджэтных фондаў, сродкаў ад дзейнасьці бюджэтных арганізацыяў, якая прыносіць даходы». У 8-м артыкуле прадугледжвалася, што «бюджэтная сыстэма Рэспублікі Беларусь грунтуецца на прынцыпах: 1) адзінства; 2) паўнаты адлюстраваньня даходаў і выдаткаў бюджэтаў; 3) збалансаванасьці бюджэтаў; 4) галоснасьці і адкрытасьці; 5) самастойнасьці бюджэтаў; 6) эфэктыўнасьці выкарыстаньня бюджэтных сродкаў; 7) сумеснага пакрыцьця выдаткаў бюджэтаў; 8) дакладнасьці бюджэтаў; 9) адраснасьці і мэтавага прызначэньня бюджэтных сродкаў; 10) адказнасьці ўдзельнікаў бюджэтнага працэсу»[1].
Паводле 12-га артыкула Кодэксу, «даходы бюджэту ў залежнасьці ад эканамічнага зьместу падразьдзяляюцца на групы», якія «складаюцца з падгрупаў, якія падразьдзяляюцца на віды. Даходы паводле відаў уключаюць у сябе разьдзелы і падразьдзелы». Згодна з 13-м артыкулам «функцыянальная клясыфікацыя выдаткаў бюджэту зьяўляецца групай выдаткаў, якая адлюстроўвае накіраваньне сродкаў бюджэту на выкананьне функцыяў дзяржавы» У 14-м артыкуле згадвалася, што «праграмная клясыфікацыя выдаткаў бюджэту зьяўляецца групай выдаткаў бюджэту па дзяржаўных праграмах і падпраграмах». Пры гэтым «Міністэрства фінансаў можа праводзіць дэталізацыю выдаткаў бюджэту» ў межах падразьдзелаў і падпраграмаў. Паводле 16-га артыкула, «ведамасная клясыфікацыя выдаткаў рэспубліканскага бюджэту і мясцовых бюджэтаў зьяўляецца групай выдаткаў бюджэту, якая адлюстроўвае разьмеркаваньне бюджэтных прызначэньняў паводле распарадчыкаў сродкаў». Згодна зь 17-м артыкулам «клясыфікацыя фінансаваньня дэфіцыту бюджэту зьяўляецца групай крыніц фінансаваньня, якія прыцягваюцца для пакрыцця дэфіцыту бюджэту, зыходзячы зь іх відаў і формаў даўгавых абавязкаў». Урэшце відападзел відаў дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь зьяўляецца групай унутраных і зьнешніх дзяржаўных пазыкаў зыходзячы зь відаў пазыкадаўцаў і формы даўгавых абавязкаў[1].
Згодна з 20-м артыкулам «стварэньне дзяржаўных пазабюджэтных фондаў (ДПФ), вызначэньне крыніц іх утварэньня, парадку фармаваньня і выкарыстаньня ажыццяўляюцца прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь». Пры гэтым, «распарадчыкамі сродкаў ДПФ зьяўляюцца дзяржаўны орган, іншая дзяржаўная арганізацыя, падпарадкаваная Ўраду Рэспублікі Беларусь, Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь». Паводле 21-га артыкула, праекты законаў аб бюджэтах ДПФ на чарговы фінансавы год разглядаюцца ўрадам Беларусі, зацьвярдзаюцца прэзыдэнтам і прымаюцца Палатай прадстаўнікоў адначасова з праектам закону аб рэспубліканскім бюджэце. Пры гэтым «заканадаўчым актам аб бюджэце ДПФ на чарговы фінансавы год устанаўліваюцца і зацьвярджаюцца наступныя асноўныя паказьнікі:
Трэці разьдзел Бюджэтнага кодэксу налічваў 24 артыкулы (24—47) ў складзе 2-х главаў: 1) «Даходы бюджэтаў», 2) «Выдаткі бюджэтаў». Большай была першая глава з 14 артыкулаў (24—37) пра: групы даходаў бюджэтаў; выплату і залічэньне даходаў у бюджэты; залічэньне дзяржаўнага мыта, штрафаў і сродкаў, якія атрымліваюцца дзяржаўнымі органамі; уласныя даходы рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў; устанаўленьне нарматываў адлічэньняў ад рэспубліканскіх і мясцовых падаткаў і мытаў; утварэньне даходаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў; падатковыя і непадатковыя даходы рэспубліканскага і абласных бюджэтаў, а таксама бюджэтаў базавага і першаснага ўзроўняў ды Менску. Паводле 24-га артыкула, «Даходы бюджэтаў клясыфікуюцца па наступных групах: 1) падатковыя даходы; 2) унёскі на дзяржаўнае сацыяльнае страхаваньне; 3) непадатковыя даходы; 4) бязвыплатныя паступленьні». У сваю чаргу падатковыя даходы ўключаюць у сябе: 1) мясцовыя і рэспубліканскія мыты і падаткі; 2) «пені, налічаныя за несвоечасовую выплату падаткаў і мытаў; 3) адсоткі за карыстаньне адтэрміноўкай і растэрміноўкай выплаты падаткаў, збораў, мытных плацяжоў, пені і падатковым крэдытам». «Да непадатковых даходаў адносяцца: 1) даходы ад выкарыстаньня маёмасьці, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасьці; 2) штрафы; 3) пені, налічаныя за несвоечасовую выплату непадатковых даходаў». Урэшце «да бязвыплатных паступленьняў адносяцца неабавязковыя бягучыя і капітальныя выплаты, якія ўключаюць у сябе паступленьні ад: 1) замежных дзяржаваў; 2) міжнародных арганізацыяў; 3) іншага бюджэту ў форме міжбюджэтных трансфэртаў». Згодна з 26-м артыкулам «Штрафы за правапарушэньні супраць парадку падаткаабкладаньня, акрамя тых, якія накладаюцца мытнымі органамі, падлягаюць залічэньню ў бюджэты базавага ўзроўню і бюджэт г. Менску па месцы знаходжаньня арганізацыі і па месцы жыхарства фізычнай асобы». Паводле 28-га артыкула Кодэксу, «у кансалідаваныя бюджэты вобласьцяў адлічваецца 24,56 % ад падатку на дададзеную вартасьць (ПДВ), які атрымліваецца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Законам аб рэспубліканскім бюджэце на чарговы фінансавы год устанаўліваюцца нарматывы адлічэньняў ад ПДВ, які атрымліваецца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у кансалідаваныя бюджэты вобласьцяў прапарцыйна колькасьці насельніцтва, якое пастаянна пражывае на тэрыторыі вобласьцяў на 1 студзеня году, які папярэднічае чарговаму фінансаваму году». Таксама «Рашэньнямі раённых Саветаў дэпутатаў аб бюджэце на чарговы фінансавы год устанаўліваюцца нарматывы адлічэньняў ад падаходнага падатку зь фізычных асобаў, мясцовых падаткаў і збораў, якія падлягаюць залічэньню ў раённыя бюджэты і бюджэты першаснага ўзроўню». Урэшце «Рашэньнямі абласных Саветаў дэпутатаў аб бюджэце на чарговы фінансавы год устанаўліваюцца:
Згодна з 30-м артыкулам «у рэспубліканскі бюджэт залічваюцца наступныя падатковыя даходы:
У 31-м артыкуле прадугледжвалася, што «непадатковыя даходы рэспубліканскага бюджэту ўключаюць у сябе:
Паводле 32-га артыкула, «у абласныя бюджэты залічваюцца наступныя падатковыя даходы:
Чацьверты разьдзел Кодэксу ўлучаў 23 артыкулы (48—70) з 3-х главаў: 1) «Дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту, мясцовых бюджэтаў, яго зацьвярджэньне»; 2) «Запазычаньні»; 3) «Даваньне дзяржаўных крэдытаў Рэспублікі Беларусь». Найбольшай была другая глава зь 17 артыкулаў (52—68) наконт: даўвавых абавязкаў і кіраваньня дзяржаўным доўгам Беларусі; абмежаваньняў і ўліку ўнутранага і зьнешняга доўгу, як дзяржаўнага, гэтак і гарантаванага дзяржавай; дзяржаўных каштоўных папераў; абслугоўваньня, пагашэньня і складу дзяржаўнага доўгу; рэструктурызацыі дзяржаўнага доўгу і даўгавых абавязкаў перад рэспубліканскім бюджэтам; даўгавых абавязкаў органаў мясцовага кіраваньня і самакіраваньня; бюджэтных пазыкаў, даваньня бюджэтнага крэдыту і гарантыяў урада Беларусі. Паводле 48-га артыкула, «зацьвярджэньне бюджэту з дэфіцытам дапускаецца пры наяўнасьці абгрунтаваных крыніцаў фінансаваньня». Пры гэтым «максімальны памер дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту, а таксама максімальныя памеры дэфіцыту кансалідаваных бюджэтаў вобласьцяў і бюджэту г. Менску ўстанаўліваюцца законам аб рэспубліканскім бюджэце на чарговы фінансавы год». Урэшце «прынятыя ў ходзе выкананьня бюджэту рашэньні, якія прыводзяць да зьмяненьняў даходаў або выдаткаў, якія цягнуць за сабой дэфіцыт бюджэту або яго павелічэньне, павінныя вызначаць крыніцы фінансаваньня дэфіцыту бюджэту і прадугледжваць захады для кампэнсацыі стратаў даходаў бюджэту пры іх узьнікненьні». Згодна зь 50-м артыкулам «у склад крыніцаў фінансаваньня дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту ўключаюцца:
Паводле 52-га артыкула, «ад імя Рэспублікі Беларусь дзяржаўныя запазычаньні ажыцьцяўляе Ўрад Рэспублікі Беларусь». Прыцягненьне ўнутраных дзяржаўных пазыкаў ажыцьцяўляецца «па яго даручэньні Міністэрствам фінансаў». У сваю чаргу «прыцягненьне зьнешніх дзяржаўных пазыкаў ад імя Рэспублікі Беларусь ажыцьцяўляецца Ўрадам Рэспублікі Беларусь паводле рашэньня прэзыдэнта»[1].
Пяты разьдзел Кодэксу зьмяшчаў 7 артыкулаў (71—77) у складзе 2-х главаў: 1) «Агульныя палажэньні», 2) «Міжбюджэтныя трансфэрты». Большай была першая глава ў складзе 4-х артыкулаў, якія вызначалі: прынцыпы міжбюджэтных дачыненьняў, перадачу даходаў і выдаткаў бюджэтаў, правы дзяржаўных органаў пры даваньні сродкаў ніжэйстаячым бюджэтам. Паводле 73-га артыкула, даходы і выдаткі бюджэту перадаюць зь мясцовага бюджэту на падставе рашэньня мясцовага Савета дэпутатаў, а з рэспубліканскага бюджэту на падставе заканадаўчага акту. Згодна зь 75-м артыкулам «міжбюджэтныя трансфэрты даюцца ў формах датацыяў, субвэнцыяў». Пры гэтым «датацыя з вышэйстаячага бюджэту ў ніжэйстаячы бюджэт даецца ў выпадку перавышэньня прагнознага аб'ёму выдаткаў мясцовага бюджэту над прагнозным аб'ёмам яго даходаў». І наадварот сродкі зь мясцовага бюджэту перадаюць у рэспубліканскі пры перавышэньня прагнозных даходаў мясцовага бюджэту. У 76-м артыкуле прадугледжвалася, што «нарматывы бюджэтнай забясьпечанасьці для мясцовых бюджэтаў вызначаюцца зыходзячы зь ліку жыхароў або спажыўцоў тавараў, якія даюцца дзяржавай, і ўдакладняюцца з прымяненьнем карэктавальных каэфіцыентаў, якія ўлічваюць розьніцу ў кошце тавараў». Паводле 77-га артыкула, «субвэнцыі даюцца іншаму бюджэту пры перадачы паўнамоцтваў на ажыццяўленьне функцыянальнага віду выдаткаў»[1].
Асаблівая частка Бюдэтнага кодэксу Беларусі ўлучала 72 артыкулы (78—149) ў складзе 6 разьдзелаў: 1) «Удзельнікі бюджэтнага працэсу і іх паўнамоцтвы»; 2) «Складаньне праектаў рэспубліканскага бюджэту, мясцовых бюджэтаў і сярэднетэрміновых фінансавых праграмаў»; 3) «Разгляд і зацьвярджэньне рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў»; 4) «Выкананьне рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў»; 5) «Асновы кантролю за выкананьнем бюджэтнага заканадаўства і адказнасьць за яго парушэньне»; 6) «Заключныя палажэньні»[1].
Шосты разьдзел Бюджэтнага кодэксу налічваў 5 артыкулаў (78—82) у складзе 2-х главаў: 1) «Агульныя палажэньні», 2) «Распарадчыкі і атрымальнікі бюджэтных сродкаў». Большай была другая глава з 3-х артыкулаў пра функцыі распарадчыкаў, а таксама абавязкі і правы атрымальнікаў бюджэтных сродкаў. Паводле 78-га артыкула, удзельнікамі бюджэтнага працэсу былі парлямэнт, прэзыдэнт і ўрад Беларусі, мясцовыя Саветы дэпутатаў і іх выканаўчыя ды распарадчыя органы, Камітэт дзяржаўнага кантролю і Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, атрымальнікі і распарадчыкі бюджэтных сродкаў, банкі і адміністратары даходаў бюджэту. Згодна з 82-м артыкулам «атрымальнікі бюджэтных сродкаў маюць права на: 1) выкарыстаньне бюджэтных сродкаў у адпаведнасьці з бюджэтным каштарысам, разьлікамі і пералікамі да яго; 2) своечасовае атрыманьне інфармацыі аб бюджэтных асігнаваньнях». Адначасна «атрымальнікі бюджэтных сродкаў абавязаныя:
Сёмы разьдзел Кодэксу зьмяшчаў 8 артыкулаў (83—94) у складзе 3-х главаў: 1) «Асновы складаньня праектаў рэспубліканскага бюджэту, мясцовых бюджэтаў і сярэднетэрміновых фінансавых праграмаў»; 2) «Складаньне праекта рэспубліканскага бюджэту»; 3) «Складаньне праектаў мясцовых бюджэтаў». Паводле 83-га артыкула, перад складаньнем праекту бюджэта Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь да 1 траўня бягучага фінансавага году падае ў Міністэрства фінансаў прагноз асноўных парамэтраў эканамічнага разьвіцьця Рэспублікі Беларусь на чарговы фінансавы год і плянавы пэрыяд», а Нацыянальны банк падае прагноз парамэтраў найважнейшых грашова-крэдытных паказьнікаў. Згодна з 85-м артыкулам зь іх улікам Міністэрства фінансаў уносіць праект асноўных напрамкаў бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыкі Беларусі на разгляд ураду Беларусі да 1 чэрвеня, што «служыць асновай пры складаньні праекту рэспубліканскага бюджэту», яго сярэднетэрміновай фінансавай праграмы, а таксама асновай «разьліковых паказьнікаў па кансалідаваным бюджэце» Беларусі. Таксама Міністэрства фінансаў вядзе Зводны рэестр выдатковых абавязкаў кансалідаванага бюджэту, які ўлучае часткі пастановаў, якія зьяўляюцца падставай для вылучэньня бюджэтных сродкаў. У праекце напрамкаў бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыкі ўтрымліваюцца прапановы 5 паказьнікаў:
Паводле 90-га артыкула, урад Беларусі пачынае складаць рэспубліканскі бюджэт «прынамсі за 10 месяцаў да пачатку чарговага фінансавага году». У 91-м артыкуле прадугледжвалася, што «ўхваленыя Ўрадам Рэспублікі Беларусь праект закону аб рэспубліканскім бюджэце і разьліковыя паказьнікі для кансалідаванага бюджэту Рэспублікі Беларусь на чарговы фінансавы год не пазьней за 1 верасьня году, які папярэднічае чарговаму фінансаваму году, падаюцца на разгляд прэзідэнту». Згодна з 89-м артыкулам «Законам аб рэспубліканскім бюджэце на чарговы фінансавы год устанаўліваюцца і зацьвярджаюцца наступныя асноўныя паказьнікі:
Восьмы разьдзел Бюджэтнага кодэксу ўлучаў 6 артыкулаў (95—100) у складзе 2-х главаў: 1) «Асновы разгляду і зацьвярджэньня рэспубліканскага бюджэту і мясцовых бюджэтаў», 2) «Парадак іх разгляду і зацьвярджэньня». Паводле 95-га артыкула, да 1 лістапада «прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь уносіць праект закону аб рэспубліканскім бюджэце на чарговы фінансавы год у Палату прадстаўнікоў», якая прымае яго да 1 сьнежня. У сваю чаргу «мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ўносяць праект рашэньня аб бюджэце на чарговы фінансавы год на разгляд адпаведнага мясцовага Савета дэпутатаў», які прымае яго «да пачатку чарговага фінансавага году»[1].
Дзявяты разьдзел Кодэксу зьмяшчаў 24 артыкулы (101—124) ў складзе 5 главаў: 1) «Асновы выкананьня рэспубліканскага бюджэту і мясцовых бюджэтаў»; 2) «Выкананьне рэспубліканскага бюджэту»; 3) «Выкананьне судовых пастановаў за кошт сродкаў бюджэтаў»; 4) «Унясеньне зьмяненьняў і дапаўненьняў у закон аб рэспубліканскім бюджэце на бягучы фінансавы год, удакладненьне асобных паказьнікаў рэспубліканскага бюджэту»; 5) «Падрыхтоўка і разгляд праекту закона аб зацьвярджэньні справаздачы аб выкананьні рэспубліканскага бюджэту за справаздачны фінансавы год»; 6) «Выкананьне мясцовых бюджэтаў». Найбольшай была шостая глава з 8 артыкулаў (117—124) пра: органы выкананьня мясцовых бюджэтаў і іх скарбавае выкананьне; бюджэтны роспіс і выкананьне бюджэтаў па даходах і выдатках; унясеньне зьмяненьняў і дапаўненьняў у рашэньне мясцовага Савета дэпутатаў аб бюджэце на бягучы фінансавы год; паўнамоцтвы адміністрацыяў раёнаў Менску і іх фінансавых органаў у складаньні і выкананьні свайго бюджэтнага каштарысу; справаздачы аб выкананьні мясцовых бюджэтаў. Паводле 117-га артыкула, «мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, мясцовыя фінансавыя органы і інспэкцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь у межах сваёй кампэтэнцыі арганізуюць выкананьне мясцовых бюджэтаў, забясьпечваюць паступленьне ўсіх прадугледжаных даходаў і выдаткоўваньне бюджэтных сродкаў у адпаведнасьці з іх мэтавым прызначэньнем». Згодна са 119-м артыкулам «бюджэтны роспіс бюджэту абласнога і базавага ўзроўняў складаецца адпаведным мясцовым фінансавым органам на аснове паказьнікаў, зацьверджаных рашэньнем мясцовага Савета дэпутатаў аб бюджэце на чарговы фінансавы год, у месячны тэрмін пасьля яго прыняцьця». У сваю чаргу «бюджэтны роспіс бюджэту першаснага ўзроўню складаецца выканаўчым і распарадчым органам». У 123-м артыкуле акрэсьлівалася, што «выдаткі бюджэту Менска па адміністрацыях раёнаў у Менску паводле функцыянальнай клясыфікацыі выдаткаў бюджэту зацьвярджаюцца рашэньнем Менскага гарадскога Савета дэпутатаў аб бюджэце Менска на чарговы фінансавы год»[1].
Дзясяты разьдзел Кодэксу ўлучаў 22 артыкулы (125—146) ў складзе 2-х главаў: 1) «Асновы кантролю за выкананьнем бюджэтнага заканадаўства»; 2) «Адказнасьць за парушэньне бюджэтнага заканадаўства». Большай была другая глава з 14 артыкулаў (133—146), якія апісвалі: захады прымусу за бюджэтныя парушэньні і органы іх прымяненьня; падставы для прымяненьня адпаведных захадаў прымусу; незаконнае атрыманьне і нямэтавае выкарыстаньне сродкаў; даваньне бюджэтнай пазыкі за парушэньнем; незварот і несвоечасовы зварот бюджэтных сродкаў, дадзеных на зваротнай падставе; непералічэньне і няпоўнае пералічэньне сродкаў іх атрымальнікам; непералічэньне платы за карыстаньне бюджэтнымі сродкамі, дадзенымі на платнай падставе; невыкананьне і неналежнае выкананьне банкамі аплатных інктрукцыяў на пералічэньне грошай; недаваньне ва ўстаноўленыя тэрміны бухгальтарскай справаздачнасьці аб выкарыстаньні сродкаў і зьвестак аб руху сродкаў па рахунках атрымальнікаў; парушэньне дамовы з выкарыстаньне бюджэтных сродкаў; спагнаньне грошай і прыпыненьне апэрацыяў па рахунках у банках. Паводле 132-га артыкула, «да паўнамоцтваў распарадчыкаў бюджэтных сродкаў па кантролі за выкананьнем бюджэтнага заканадаўства адносіцца ажыцьцяўленне ў межах іх кампэтэнцыі кантролю за мэтавым і эфэктыўным выдаткоўваньнем бюджэтных сродкаў атрымальнікамі бюджэтных сродкаў, своечасовым зваротам імі бюджэтных сродкаў, дадзеных на зваротнай падставе, своечасовым і поўным унясеньнем платы за карыстаньне бюджэтнымі сродкамі, дадзенымі на аплатнай падставе». Згодна са 129-м артыкулам «да паўнамоцтваў Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь і інспэкцыяў МПЗ РБ па кантролі за выкананнем бюджэтнага заканадаўства адносіцца ажыцьцяўленне ў межах іх кампэтэнцыі кантролю за своечасовым і поўным паступленьнем даходаў у рэспубліканскі бюджэт і мясцовыя бюджэты»[1].
Адзінаццаты разьдзел Бюджэтнага кодэксу налічваў 3 артыкулы (147—149) пра страту сілы ранейшымі законамі, прывядзеньне заканадаўства ў адпаведнасьць з Кодэксам і набыцьцё ім моцы. Паводле 147-га артыкула, Кодэкс замяніў 13 законаў 1993—2006 гадоў, у тым ліку: 1) ад 27 траўня 1993 году «Аб унутраным дзяржаўным доўгу Рэспублікі Беларусь»; 2) ад 4 чэрвеня 1993 году «Аб бюджэтнай сыстэме Рэспублікі Беларусь і дзяржаўных пазабюджэтных фондах»; 3) ад 5 траўня 1998 году «Аб бюджэтнай клясыфікацыі Рэспублікі Беларусь»; 4) ад 22 чэрвеня 1998 году «Аб зьнешнім дзяржаўным доўгу Рэспублікі Беларусь». У 148-м артыкуле «Савету міністраў Рэспублікі Беларусь у 6-месячны тэрмін з дня афіцыйнага апублікаваньня» даручалася прывесьці заканадаўства ў адпаведнасьць з Кодэксам[1].
Дадатак да Бюджэтнага кодэксу зьмяшчаў табліцу з падзелаў 10 функцыянальных разьдзелаў выдаткаў у бюджэце на падразьдзелы:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.