Абменны курс

цана грашовай адзінкі адной краіны, выражаная ў грашовых адзінках іншай краіны або міжнароднай валютнай адзінцы From Wikipedia, the free encyclopedia

Абме́нны курс[1] (валютны курс) — цана грашовай адзінкі адной краіны, выражаная ў грашовых адзінках іншай краіны або міжнароднай валютнай адзінцы (эўра і спэцыяльныя правы запазычваньня).

Служыць каэфіцыентам пераліку адной валюты ў другую пры абмене імі. Патрэбны для ўзаемнага абмену валютамі пры гандлі таварамі, паслугамі і руху капіталу. Выкарыстоўваецца для параўнаньня цэнаў на краёвым і міжнародным рынках, паказьнікаў разьвіцьця краінаў і пераацэнкі рахункаў у замежнай валюце. Галоўныя і найбольшыя банкі краінаў праводзяць расцэнку для яго афіцыйнага ўсталяваньня. Пры прамой расцэнцы замежную грашовую адзінку выражаюць у пэўнай колькасьці айчыннай грашовай адзінкі. У Брытаніі існуе адваротная расцэнка, пры якой фунт стэрлінгаў выражаецца ў пэўнай колькасьці замежнай грашовай адзінкі. Для ўстойлівасьці абменнага курсу дзяржава можа прадпрымаць валютную інтэрвэнцыю[2].

Віды

  • Зьменлівы. Вагаецца пад уплывам попыту і прапановы звыш 1%. Дзейнічае ў большасьці краінаў сьвету.
  • Плавальны. Увязвае зьмяненьне з вартасьцю валюты іншай краіны і валютнага кошыка. Ад 1973 году ўведзены між дзяржавамі-ўдзельніцамі Міжнароднага валютнага фонду пасьля скасаваньня залатой вартасьці даляра ЗША. Галоўныя банкі краінаў Эўрапейскай валютнай сыстэмы ўзгадняюць адносныя ваганьні. Падвіды: вольны і кіраваны (праз валютную інтэрвэнцыю дзяржавы).
  • Фіксаваны. Афіцыйна ўсталёўвае суадносіны нацыянальнай валюты на падставе валютнага парытэту адносна даляра ЗША з ваганьнем да 1% вартасьці. Да 1973 году дзейнічаў між дзяржавамі-ўдзельніцамі МВФ[2].

Беларусь

20 жніўня 2001 году Нацыянальны банк Беларусі зацьвердзіў Пастанову № 208 «Аб парадку ўстанаўленьня афіцыйнага курсу беларускага рубля ў дачыненьні да замежных валютаў». У выніку яго сталі вызначаць у выглядзе сярэднеўзважанага пры гандлі на «Беларускай валютна-фондавай біржы» («БВФБ») па даляры ЗША, эўра і расейскім рублі. Ад 1 чэрвеня 2015 году гэтымі 3-ма валютамі на «БВФБ» сталі гандляваць шляхам безупыннага падвойнага аўкцыёну. У выніку банкі сталі падаваць заяўкі на куплю і продаж валюты цягам усяго гандлёвага дня. Задавольваць заяўкі пачалі па ходзе іх падачы пры супадзеньні заяўленых курсаў. Па кожнай валюце на біржы сталі заключаць мноства дамоваў па розных курсах. Нацбанк Беларусі выкарыстоўвае ўтвораны па выніках біржавога гандлю сярэднеўзважаны курс па 3-х валютах ў якасьці афіцыйнага курсу на наступны дзень. Курсы іншых валютаў разьлічваюцца паводле зьвестак галоўных банкаў дзяржаваў, а таксама ангельскага агенцтва «Ройтэрз» (Лёндан) і амэрыканскага «Блумбэрг» (Нью-Ёрк). Вызначаная расцэнка валюты набывае моц на наступны дзень і працягвае дзейнічаць да абнародаваньня наступнай расцэнкі[3]. Нацбанк Беларусі трымаецца плавальнага курсу беларускага рубля, які вызначаецца суадносінамі попыту на замежную валюту і яе прапановы на ўнутраным валютным рынку. Гнуткі абменны курс прызначаецца для паніжэньня ўплыву пры зьнешнім шоку на замежных рынках. Валютная інтэрвэнцыя дапускаецца пры рэзкім ваганьні курсу ў ходзе гандлю на «БВФБ», у тым ліку праз набыцьцё замежнай валюты для папаўненьня валютных запасаў пры ўстойлівым перавышэньні яе прапановы над попытам на ўнутраным валютным рынку[4]. 2 студзеня 2009 г. Нацбанк Беларусі перайшоў да прывязкі курса беларускага рубля да кошыка замежных валют, у склад якога роўнымі далямі ўлучылі амэрыканскі даляр, расейскі рубель і эўра. На 2020 год вага валютаў у кошыку складала 50% для расейскага рубля, 30% для даляра ЗША і 20% для эўра[5]. Нацыянальны банк Беларусі штодзённа ўсталёўваў афіцыйны курс беларускага рубля да спэцыяльных правах запазычваньня ў Міжнародным валютным фондзе (Вашынгтон, ЗША) і да 25 замежных валютаў:

Больш інфармацыі Год, Даляр ЗША ...
Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля за год[7]
Год Даляр ЗШАЭўра*Расейскі рубельУкраінская грыўна**
2019 2,08872,33420,0323030,075205
2018 2,04022,40080,0324170,071555
2017 1,93332,18330,0331260,0694
2016*** 1,99982,2010,0298450,074966
2015 16 253,6117 827,81262,37679,1
2014 10 260,1813 220,30266,28819,77
2013 8 971,0611 833,72278,41 094,33
2012 8 369,7110 777,94267,921 024,06
2011 5 605,848 050,5177,31573,1
2010 2 993,744 006,6498,27373,81
2009 2 803,273 983,4189,48338,71
2008 2 149,423 045,8886,5409,58
2007 2 148,892 958,9183,68421,73
2006 2 146,282 714,8879,15418,81
2005 2 155,132 684,2976,12417,3
2004 2 163,732 698,2775,06394,69
2003 2 074,92 352,5967,61377,99
2002 1 803,891 704,29326,17
2001 1 419,82633,8848,31276,42
2000**** 799,77437,1131,69176,18
1999 276 661155 62811 68271 307
1998 43 59624 7516 65735 010
1997 24 99515 3774,6418 954,61
1996 13 6089 1062,53
1995 11 5258 0592,510,067
1994 4 6522 6061,49
*Нямецкая марка (1994—2001)
**Карбаванец (1995)
***Дэнамінацыя 1 ліпеня 2016 году ў 10 000 разоў.
****Дэнамінацыя 1 студзеня 2000 году ў 1000 разоў
Закрыць

На 2020 год Нацбанк Беларусі штомесяц ўсталёўваў курс беларускага рубля ў адносінах да 52 замежных валютаў:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.