Remove ads
валюта Малайзіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Рынгі́т (па-малазійску: зазубраны) – афіцыйная валюта Малайзіі. 1 рынгіт падзяляецца на 100 сэнаў. У абарачэньні знаходзяцца манэты вартасьцю 5, 10, 20 і 50 сэнаў, 1 рынгіт. Банкноты маюць наступную вартасьць: 2, 5, 10 ,20 ,50 ,100 ,200 ,500 і 1000 рынгітаў. Усе банкноты з аднаго боку маюць партрэт першага кіраўніка Малайзіі Туанку Абдул Рахмана. На адваротным боку адлюстроўваюцца архітэктурныя збудаваньні, сродкі транспарту і г.д. Слова рынгіт у Малайзіі выкарыстоўваецца для вызначэньня сынгапурскага ці брунэйскага даляра.
Слова рынгіт азначае “зазубраны” і першапачаткова выкарыстоўвалася для вызначэньня гішпанскіх даляраў распаўсюджаных у рэгіёне, якія мелі рыскі на сваіх краях.
Назва “рынгіт” і “сэн” для малайскай валюты была афіцыйна ўсталявана ў жніўні 1975 года. Папярэдняя назва малайскіх грошай гэта “даляр” і “цэнт” на ангельскай мове і рынгіт і сэн на малайскай.
12 чэрвеня 1967 года малайскі даляр замяніў даляр Малайзіі і Брытанскага Барнэа. Малайскі даляр быў выпушчаны ў абарачэньне новым цэнтральным банкам (Негарскі Банк Малайзіі). У лістападзе 1967 года, брытанскі фунт быў дэвальваваны на 14,3%, але гэта не закранула малайскі даляр, які меў курс 60 даляраў да 7 фунтаў, ён паступова падаражэў на 85 сэнаў.
З 1973 года, малайскі даляр жорстка прывязаны да сынгапурскага і брунэйскага даляра. Грашова-крэдытная палітыка Сынгапура і Брунэя да нашых дзён падтрымліваюць устойлівы курс гэтых трох валют адна да адной.
Знак "$" (ці "M$") выкарыстоўваюся да 1990-х г.г пакуль міжнароднае абазначэньне MYR (MY – міжнародны код Малайзіі і R – рынгіт), не атрымала большае распаўсюджваньне.
Рынгіт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.