Remove ads
валюта Вугоршчыны From Wikipedia, the free encyclopedia
Фо́рынт (па-вугорску: forint) — афіцыйная валюта Вугоршчыны. Код ISO 4217 — HUF. Назва форынт пайшла ад назвы гораду Флярэнцыя, дзе ў ХІІІ стагодзьдзі чаканілася залатая манэта, якая называлася «fiorino d’oro». Гэта манэта пачала ўжывацца на тэрыторыі Вугоршчыны таксама ў ХІІІ стагодзьдзі. З 1868 да 1892 году форынт ужываўся як вугорскі эквівалент аўстрыйскага гульдэна (у рамках аўстра-вугорскай манархіі) і дзяліўся на 100 крэйцараў. У 1892 годзе форынт быў заменены на вугорскую крону (яна дзялілася на 100 філераў), у 1926 годзе крона была заменена на пэнгё.
Форынт | |
Банкнота вартасьцю 10 000 форынтаў | |
Краіна | Вугоршчына |
---|---|
Падзел | філер |
Код ISO-4217 | HUF |
Скарачэньне | Ft |
Сымбаль | Ft і Ft |
Цэнтральны банк | Вугорскі нацыянальны банк |
Увядзеньне ва ўжытак | 1 жніўня 1946 |
Папярэдняя валюта | Hungarian pengő[d] і Hungarian adópengő[d] |
Абменны курс: (Даляр ЗША (30.10.2008)) | 192.343 |
Галерэя выяваў у Вікісховішчы |
Форынт быў зноў уведзены ў абарачэньне 1 жніўня 1947 году, пасьля гіпэрінфляцыі 1945—1946 гадоў. Курс абмену пэнгё на форынт складаў 4 * 1029 : 1. Гістарычна форынт дзеліцца на 100 філераў, але з 1999 году філеры былі выведзены з абарачэньня ў выніку інфляцыі. 1 сакавіка 2008 году дадаткова былі выведзены з абарачэньня манэты вартасьцю 1 і 2 форынты.
У нашы дні ўжываюцца манэты вартасьцю 5, 10, 20, 50, 100 форынтаў і банкноты вартасьцю 200, 500, 1000, 2000, 5000, 10 000 і 20 000 форынтаў.
Форынт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.