From Wikipedia, the free encyclopedia
Бухгальтарскі ўлік (ад ням. Buchhaltung — «кнігаводзтва») ці рахункаво́дзтва — спарадкаваная сыстэма збору, рэгістрацыі й абагульненьня інфармацыі ў грашовым выглядзе пра стан маёмасьці, абавязкаў арганізацыі й іх зьменах (руху грашовых сродкаў) шляхам суцэльнага, бесьперапыннага й дакумэнтальнага ўліку ўсіх гаспадарчых апэрацыяў.
Аб’ектамі бухгальтарскага ўліку зьяўляецца маёмасьць арганізацыяў, іх абавязкі й гаспадарчыя апэрацыі, якія зьдзяйсьняюцца арганізацыямі падчас іх дзейнасьці.
Бухгальтарскі ўлік ў адпаведнасьці з законам «пра бухгальтарскі ўлік і справаздачнасьць» можа весьціся: галоўным кнігаводам, прынятым на прадпрыемства па працоўнай дамове, генэральным дырэктарам пры адсутнасьці кнігавода, кнігаводам, які не зьяўляецца галоўным, альбо іншаю арганізацыяю (бухгальтарскае суправаджэньне).
Асноўнаю задачаю кнігаводзтва зьяўляецца фармаваньне поўнай і пэўнай інфармацыі (фінансавае справаздачнасьці) пра дзейнасьць арганізацыі й яе маёмасным становішчы, на падставе якое становіцца магчымым:
Унутраныя карыстальнікі кнігаводнае справаздачнасьці — кіраўнікі, заснавальнікі, удзельнікі і ўласьнікі маёмасьці арганізацыі.
Вонкавыя карыстачы кнігаводнае справаздачнасьці — фундатары, крэдыторы, дзяржава.
Кнігаводзтва цесна зьвязана з падатковым улікам і кіраўнічым улікам
Кнігаводзтва шырока выкарыстоўваўся ў Цэнтральных Андах (Пэру, Балівія) у дзяржаўных і грамадзкіх мэтах у I тысячагодзьдзі н. э. на аснове вузельчыкавае пісьменнасьці інкаў — кіпу, якая складалася як зь лікавых запісаў дзесятковае сыстэмы зьлічэньня[1], так і не лікавых запісаў у двайковай сыстэме кадаваньня[2]. У кіпу ўжываліся першасныя й дадатковыя ключы, пазыцыйныя лікі, кадаваньне колерам і ўтварэньне сэрыяў паўтаральных дадзеных[3]. Кіпу ўпершыню ў гісторыі чалавецтва выкарыстоўвалася для ўжываньня такога спосабу вядзеньня кнігаводзтва як падвойны запіс[4].
У XVIII стагодзьдзі былі сфармуляваны правіла Барэма пра дэбет і крэдыт. У 1840 годзе францускі прафэсар Іпаліт Ванье прапанаваў правіла, паводле якога кнігаводзтва вядзецца ад імя прадпрыемства, а не яе ўласьніка.
Сукупнасьць усіх прыёмаў і спосабаў, з дапамогаю якіх у бухгальтэрскім уліку адлюстроўваюцца рух і стан гаспадарчых сродкаў і іх крыніцаў, ён складаецца з наступных асноўных элемэнтаў:
Бухгальтэрскі ўлік можа весьціся:
Прынцыпы кнігаводзтва — асноўныя, зыходныя, базавыя становішчы кнігаводзтва як навукі, якія прадвызначаюць усе наступныя, якія вынікаюць зь іх сьцьвярджэньня.
Асноўнымі прынцыпамі кнігаводзтва можна лічыць наступныя:
Пад ахоўнай функцыяй кнігаводзтва разумеюць забесьпячэньне аховы маёмасных інтарэсаў удзельнікаў эканамічнае дзейнасьці, а менавіта:
Адрозьніваюць два этапы ахоўнае функцыі кнігаводзтва:
Папераджальная (прэвентыўная) функцыя накіравана на цяжкасьць зьдзяйсьненьня парушэньняў тымі ці іншымі асобамі шляхам ажыцьцяўленьня бягучага кантролю. Гэта значыць сама сыстэма кнігаводзтва пабудавана такім чынам, каб усе дзеяньні асобаў, якія ўдзельнічаюць у ажыцьцяўленьні гаспадарчых апэрацыяў былі максымальна празрыстыя; вядомыя вялікаму кругу асобаў; схільныя да неадкладнага кантролю; узаемазлучаныя зь дзеяньнямі іншых асобаў.
Ахавальная (пасьлядуючая) функцыя спрацоўвае пасьля таго, як зьдзейсьнена парушэньне. Яна забясьпечваецца здольнасьцю сыстэмы ўліку адэкватна адлюстроўваць факты дэструктыўных адхіленьняў у гаспадарчай дзейнасьці супраць волі зламысьнікаў. Гэта значыць нягледзячы на высілкі асобаў, зацікаўленых схаваць інфармацыю пра парушэньні, пры пісьменна пастаўленым кнігаводзтве ва ўліковых дакумэнтах застаюцца сьляды, якія дазваляюць выяўляць такія факты.
Ахавальная функцыя рэалізуецца праз сыстэму наступнага фінансавага кантролю:
Для таго, каб авалодаць прафэсіяю кнігавода, неабходна ведаць тэорыю кнігаводзтва — тэарэтычныя, мэтадалягічныя й практычныя асновы яго арганізацыі.
Большае значэньне мае разуменьне функцыяў кнігаводзтва — кантрольнай, інфармацыйнай і аналітычнай. Для дасягненьня посьпеху ў прафэсіі кнігавода патрабуецца таксама авалоданьне мэтадамі кнігаводзтва.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.