Remove ads

Акцы́з (ад лац. accidere — «абрэзваць») — від ускоснага падатку, пераважна на прадметы масавага спажываньня, а таксама паслугі. Уключаецца ў кошт тавараў альбо кошт на паслугі.

Акцызы вядомыя з старажытнасьці, калі імі абкладаліся спажывецкія тавары зь неэлястычным попытам (напрыклад, соль). У XX стагодзьдзі акцызамі пачалі абкладацца толькі тавары, шкодныя здароўю (алькаголь, тытунь) і прадметы раскошы. Акцызы сталіся рэгулюючым падаткам.

Арґанізацыі й прадпрымальнікі прызнаюцца плацельшчыкамі пры рэалізацыі падакцызнага тавару. Акцызамі абкладаюцца тавары, як сьпірт, сьпіртазьмяшчаючая прадукцыя (акрамя лекаў), алькагольная прадукцыя, піва, тытунёвыя вырабы, нафта, бэнзін, аўтамабілі й іншыя.

Remove ads

Плацельшчыкі акцызаў

Плацельшчыкамі акцызаў выступаюць арґанізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі, што займаюцца вытворчасьцю падакцызнае прадукцыі або ўвозьнікамі яе на тэрыторыю краіны. Пасьля выплаты акцызу яны ўключаюць суму акцызу ў цану тавару й такім чынам вяртаюць яе сабе. Канчатковы спажывец лічыцца не плацельшчыкам акцызу, хаця цяжар ускладаецца менавіта на яго, а яго носьбітам.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.

Remove ads