горад, сталіца Камеруна From Wikipedia, the free encyclopedia
Я́ўндэ[1] (фр.: Yaoundé) — сталіца і адзін з самых вялікіх гарадоў Камеруна. Колькасць жыхароў складае 1,4 млн чалавек. Адначасова з’яўляецца сталіцай правінцыі Цэнтральная-Паўднёвая. Горад размешчаны на ўзвышшах, у паўднёва-заходняй частцы краіны, на вышыні 730 м над узроўнем мора.
Горад
| ||||||||||||||||
Горад быў заснаваны ў 1888 годзе нямецкімі гандлярамі слановай косткай. Пад час Першай сусветнай вайны горад быў акупаваны бельгійскімі войскамі. У 1922 годзе Яўндэ стаў сталіцай тэрыторыі падмандатнай Лізе Нацый, з французскай адміністрацыяй.
Пасля атрымання незалежнасці Камерунам Яўндэ стаў сталіцай краіны.
У наш час Яўндэ — гэта гандлёвы, прамысловы і культурны цэнтр, транспартны вузел Камеруну. Мае міжнародны аэрапорт, чыгунку, якая злучае горад з Нгаўндэрэ і Дуалай.
У горадзе знаходзяцца ўсе дзяржаўныя ўстановы Камеруну, замежныя пасольствы.
Яўндэ знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы краіны, на Камерунскім пласкагор’і, на вышыні 750 метраў над узроўнем мора. Клімат субэкватарыяльны, сярэдняя тэмпература паветра ў студзені складае +23 °C, у ліпені +21 °C. Сярэнегадавая колькасць ападкаў — 1600 мм. Дажджы ідуць у асноўным у перыяды з верасня па лістапад і з красавіка па ліпень.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.