From Wikipedia, the free encyclopedia
Ян Э́двард Ванько́віч (польск.: Jan Edward Wańkowicz, руск.: Ян Эдвард Ванькович; 23 кастрычніка 1834[1], маёнтак Малая Сляпянка, Мінскі павет, цяпер Мінскі раён — 2 жніўня 1899, Кракаў) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў у Берасцейскім павеце[2]. Сын Валянціна Ваньковіча[2].
Ян Эдвард Ваньковіч | |
---|---|
польск.: Jan Edward Wańkowicz, руск.: Ян Эдвард Ванькович | |
| |
Нараджэнне |
23 кастрычніка 1834 |
Смерць |
2 жніўня 1899 (64 гады)
|
Месца пахавання | |
Род | Ваньковічы |
Бацька | Валянцін Ваньковіч |
Маці | Анэля з Растоцкіх |
Жонка | Станіслава Ясклоўская |
Адукацыя | |
Ваенная служба | |
Званне | камандзір паўстанцкага атраду |
Камандаваў | паўстанцкім атрадам |
Бітвы | Паўстанне 1863—1864 гадоў |
Сын Валянціна Ваньковіча і Анэлі з Растоцкіх. Па смерці бацькі атрымаў у спадчыну маёнтак Малая Сляпянка.
Скончыў Лясны інстытут у Пецярбургу (1860), працаваў ляснічым у Екацярынаслаўскай губерні, потым надляснічым у Белавежы[2].
З 1861 года ў гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі[2].
Браў удзел у паўстанні 1863—1864 гадоў: змагаўся ў аддзеле Стасякевіча, ад мая ўзначаліў гэты аддзел. Пасля дзейнічаў на Падляшшы, узначальваў берасцейскі і кобрынскі паўстанцкія аддзелы. Удзельнічаў таксама ў паходзе генерала Юзафа Высоцкага .
Па паразе аддзелу пераехаў з дапамогай Э. Ажэшкі ў Галіччыну[2], касір Галіцыйскага банка .
За ўдзел у паўстанні маёнтак Малая Сляпянка быў канфіскаваны царскімі ўладамі. Ян Эдвард быў арыштаваны аўстрыйскімі ўладамі, але здолеў уцячы і да 1869 перабываў на эміграцыі[2][2][3]. Вярнуўся ў Кракаў, дзе і памёр.
Пахаваны на Ракавіцкіх могілках у Кракаве[4].
Быў жанаты са Станіславай Ясклоўскай.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.