Remove ads
вёска ў Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Белаве́жа[2] (польск.: Białowieża) — вялікая вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводства (Польшча), каля ракі Нараўка. Сядзіба гміны Белавежа. Насельніцтва складае 2270 чалавек (2002 г.).
Вёска
| ||||||||||||||||||||||||||
Сляды дзейнасці чалавека на тэрыторыі сучаснай гміны Белавежа сведчаць, што паселішча існавала тут у раннім каменным веку. Найстарэйшыя сляды дзейнасці чалавека датаваныя неалітам, прыкладна 5 тысяч гадоў таму. У 1827 ва ўрочышчы Старая Белавежа было адкрытае масавае пахаванне, а да 1976 года на тэрыторыі Белавежскага нацыянальнага парку налічана 30 месцазнаходжанняў курганоў.
У XIII стагоддзі ваколіцы Белавежы былі прыгранічнай тэрыторыяй Мазавецкага, Галіцка-Валынскага княстваў, Вялікага Княства Літоўскага і яцвяжскіх плямёнаў.
У часы Рэчы Паспалітай абодвух народаў абшар уваходзіў у склад Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Першыя згадкі пра паселішча ў Белавежы датаваныя 1639 годам, калі тут існаваў фальварак і двор караля Уладзіслава IV Вазы. Наступны двор паўстаў у часы панавання Аўгуста III Саса. У 1775 годзе вёска налічвала 20 двароў.
Па трэцім падзеле ў 1795 годзе Белавежа адышла да Расійская імперыі. Падчас Лістападаўскага паўстання 1831 года ўся лясная варта далучылася да паўстанцаў, а ў 1863 года тут адбываліся сутычкі аддзелаў Рамана Рагінскага, Ануфрыя Духінскага і Валерыя Урублеўскага з расійскімі войскамі.
У 1915—1918 года Белавежа знаходзілася пад акупацыяй Германіі, а ў 1919 сюды ўвайшлі польскія войскі.
З 3 лютага па 2 красавіка 1932 года падчас забастоўкі рабочых лесапільных заводаў Гайнаўкі прайшоў «Марш галодных» да Белавежы ў якім ад стрэлаў паліцыі загінуў Ян Верпахоўскі[3].
1 верасня 1939 Белавежу бамбардзіравалі лётчыкі Люфтвафэ, была пашкоджана царква. Пасля заняцця Белавежы 3-й танкавай дывізіяй Трэцяга рэйха яна была перададзена СССР, які заняўся высяленнем мясцовага насельніцтва ў Сібір. У час нямецка-савецкай вайны 322-і батальён нямецкай паліцыі праводзіў у ваколіцах забойствы мясцовага насельніцтва. У 1943 годзе тут дзейнічала партызанскія брыгады, аддзелы Арміі Краёвай а ў 1944—1945 у раёне Белавежскай пушчы дзейнічаў аддзел маёра Зыгмунта Шандаляжа «Лупашкі».
25 ліпеня 1944 Іосіф Сталін з дэлегатамі ПКНВ (Эдвард Асубка-Мараўскі, Андрэй Вітас) у Маскве падзялілі Белавежскую пушчу паміж ПНР і БССР. Белавежа адышла Польшчы.
Восенню 1944 г. звыш 6 тысяч жыхароў Белавежы Гайнаўскай гміны накіравалі ў ЦК КП(б)Б калектыўны ліст, у якім прасілі «партыю і ўрад БССР» далучыць г. Белавежу і Белавежскую пушчу да БССР[4].
У 1975—1998 гадах уваходзіла ў склад Беластоцкага ваяводства.
У Белавежы знаходзіцца сядзіба Белавежскага нацыянальнага парку, Белавежская геабатанічная станцыя (польск.: Białowieska Stacja Geobotaniczna) Варшаўскага ўніверсітэта, Інстытут біялогіі сысуноў Польскай Акадэміі навук[5] і Еўрапейскі цэнтр натуральных лясоў Інстытута паляўнічага лясніцтва.
Ваяводская дарога 689 ад Бельска.
З 2005 года ў вёсцы Грудкі за 4 км ад Белавежы дзейнічае пешаходна-веласіпедны польска-беларускі памежны пераход.
Белавежа прыцягальная для турыстаў дзякуючы нацыянальнаму парку «Белавежская пушча», уключанаму ў спіс Сусветнай спадчыны UNESCO. Дзейнічаюць аграсядзібы.
У вёсцы пахаваны беларускі вайсковы дзеяч Язэп Булак-Балаховіч.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.