Аўгуст Саксонскі, Аўгуст Сас, Фрыдрых Аўгуст ІІ, Аўгуст ІІІ (17 кастрычніка 1696, Дрэздэн, Дрэздэн, Саксонія — 5 кастрычніка 1763, Дрэздэн, Саксонія) — курфюрст саксонскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1733-1763).

Хуткія факты Аўгуст III, Курфюрст Саксоніі ...
Аўгуст III
August III
Thumb
Партрэт пэндзля П’етра Ратары, 1755, палатно, масла.
Thumb
Сцяг Курфюрст Саксоніі
1733 5 кастрычніка 1763
(пад імем Фрыдрых Аўгуст II)
Папярэднік Фрыдрых Аўгуст I
Пераемнік Фрыдрых Крысціян
Сцяг Кароль польскі
1734 5 кастрычніка 1763
Папярэднік Станіслаў Ляшчынскі
Пераемнік Станіслаў Панятоўскі
Сцяг Вялікі князь літоўскі
1734 5 кастрычніка 1763
Папярэднік Станіслаў Ляшчынскі
Пераемнік Станіслаў Панятоўскі
Нараджэнне 17 кастрычніка 1696(1696-10-17)[1][2][…]
Смерць 5 кастрычніка 1763(1763-10-05)[1][2][…] (66 гадоў)
Месца пахавання
Род Ветыны[d]
Бацька Аўгуст Моцны
Маці Крысціяна Эбергардзіна Брандэнбург-Байройцкая[d]
Жонка Марыя Юзэфа фон Габсбург[3]
Дзеці Фрыдрых Крысціян[d], Марыя Амалія Саксонская, Марыя Ганна Саксонская[d], Франц Ксавер Саксонскі[d], Марыя Жазефа Саксонская[d], Карл Саксонскі[d], Марыя Крысціна Саксонская[d], Альберт Цешынскі[d], Клеменс Венцаслаў Саксонскі[d][4], Марыя Кунігунда Саксонская[d], Марыя Маргарыта Саксонская[d], Марыя Елізавета Саксонская[d], Friedrich August Prinz von Sachsen[d][4] і Joseph August Prinz von Sachsen[d][4]
Веравызнанне лютэранства
Аўтограф Thumb
Манаграма Манаграма
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага рыцар ордэна Залатога руна ордэн Чорнага арла ордэн Слана ваенны ордэн Святога Генрыха ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Біяграфія

Сын Аўгуста Моцнага.

Выхаваны пратэстантам, у 1712 годзе перайшоў у каталіцтва.

Пасля смерці 1 лютага 1733 Аўгуста Моцнага было абвешчанае бескаралеўе. На каралеўскі сталец з дапамогай Францыі прэтэндаваў Станіслаў Ляшчынскі. Аўгуст хоць і не меў вялікай падтрымкі ў Рэчы Паспалітай, пачаў з дапамогай Расіі здабываць сабе карону. 20-тысячнае расійскае войска перайшло межы Рэчы Паспалітай і рушыла яму на дапамогу. У гэты час нібы пачала свой рух і невялікая французская дапамога Ляшчынскаму, ён сам, пераапрануўшыся гандляром, праехаў праз Германію і нечакана з’явіўся ў Кракаве падчас Элекцыйнага сойму, на якім прысутнічала дваццаць тысяч шляхты. 12 верасня 1733 прымас абвясціў Станіслава каралём. Аднак вайсковай дапамогі ў яго не было, і ён не мог супрацьстаяць расійскім войскам, якія праз некалькі дзён з’явілася каля Кракава. Станіслаў вымушаны быў уцячы да мора ў Гданьск, каб чакаць французскай дапамогі. 5 кастрычніка 1733 у Кракаве з дапамогай расійскіх войскаў новым каралём быў абраны і неўзабаве каранаваны Аўгуст Саксонскі.

Пры Аўгусце ажывілася культурнае і эканамічнае жыццё, пачалася адукацыйная рэформа. Але ў час яго валадарання ў краіне пашырылася феадальная анархія, пачаўся палітычны крызіс. Цэнтральная ўлада не дзейнічала, магнаты праводзілі сваю незалежную палітыку. 3-за дзяржаўнай і палітычнай дэзарганізацыі Рэч Паспалітая трапіла ў залежнасць ад суседніх дзяржаў, асабліва Расіі. Пры ім паспяхова завяршыў работу толькі сейм (1736), астатнія 13 былі сарваны. Армія скарацілася да 12 тыс. чал.

Жыў болей у Саксоніі, чым у Варшаве; на палітыку моцна ўплываў яго фаварыт граф Г. фон Бруль. Валадарства саксонскай дынастыі, і ў прыватнасці Аўгуста Саса, не мінула бясследна і для простага люду, нарадзіўшы каларытныя прымаўкі, напрыклад: «За караля Саса наеліся хлеба і мяса», «За караля Саса папушчай паса».

Сям’я

У 1719 годзе ён ажаніўся з Марыі Жазефе Аўстрыйскай (1699—1757), дачкой імператара Іосіфа I. У іх было 14 дзяцей, 3 з якіх памерлі ў дзяцінстве.

  • Фрыдрых Крысціян (1722—1763), пераемнік бацькі як курфюрст Саксоніі, кіраваў усяго два месяцы
  • Марыя Амалія (1724—1760), выйшла замуж за караля Іспаніі Карла III
  • Ганна (1728—1797), у 1747 выйшла замуж за Максіміліяна III Баварскага
  • Франц Ксавер (1730—1806), у 1765 ажаніўся з графіняй Клер фон Лаўзіц
  • Марыя Жазефа (1731—1767), у 1747 выйшла замуж за Людовіка Фердынанда, дафіна Францыі; маці Людовіка XVI, Людовіка XVIII і Карла X
  • Карл (1733—1796), герцаг Курляндскі, у 1760 ажаніўся з Францішкай Корвін-Красіньскай
  • Крысціна (1735—1782)
  • Елізавета (1736—1818)
  • Альберт (1738—1822), герцаг Саксен-Цешын, у 1766 ажаніўся з Марыяй Крысцінай Габсбург-Латарынгскай
  • Клемент (1739—1812), архібіскуп Трырскі
  • Кунігунда (1740—1826).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.