Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Белавежа Гайнаўскага павета Падляскага ваяводства (Польшча).
Праваслаўны храм | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
52°42′11″ пн. ш. 23°51′03″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Польшча |
Вёска | Белавежа |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Варшаўска-Бельская епархія |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі стыль |
Архітэктар | Мікалай Венядзіктавіч Раманаў |
Будаўніцтва | 1894—1897 гады |
Матэрыял | цэгла |
Стан | дзейнічае |
Сайт | bialowieza.cerkiew.pl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Была ўзведзена паводле загаду імператара Аляксандра III. Узводзілася па праекце гродзенскага губернскага архітэктара Мікалая Раманава за кошт прадстаўнікоў царскага роду Раманавых[1], каштарыс складаў 54 тысячы рублёў. Пабудавана ў 1894—1897 гадах з чырвонай цэглы, а іканастас упрыгожыў кітайскі фарфор, прывезены з Санкт-Пецярбурга.
Пры асвячэнні Белавежскі храм названы ў гонар свяціцеля Мікалая Цудатворцы, епіскапа Мір Лікійскага.
1 верасня 1939 года нямецкія самалёты скідвалі бомбы на Белавежу і адна трапіла непасрэдна ў царкву, другая лягла каля яе паўночнай сцяны, ад выбухаў пабудова была моцна пашкоджана. Выбуховая хваля выбіла вокны і дзверы, асколкамі пашкодзіла іканастас. З купала і прытвора ўпалі крыжы. Святар Свята-Мікалаеўскай царквы Клаўдзій Пушкарскі, які пачаў служыць у гэтым храме з 1 мая 1939 года, паклапаціўся пра аднаўленне парушанага. Дэлегаты, апранутыя ў народныя даматканыя строі, па ягонай просьбе скіраваліся ў Берлін, і германскія ўлады аказалі дапамогу ў адраджэнні царквы. Быў складзены каштарыс на суму ў 33 300 нямецкіх марак. Аднаўленне пачалося 1 чэрвеня 1943 года. Апроч грошай, выдзеленых нямецкай уладай, збіраліся ахвяраванні з Белавежскага і іншых прыходаў. Пералічваліся грошы з усёй Гродзенскай епархіі. Рамонтныя работы доўжыліся чатыры з паловай месяцы. 17 кастрычніка 1943 года адбылося ўрачыстае асвячэнне адноўленага храма. У першыя пасляваенныя гады пачалі ўпрыгожваць роспісам сцены і скляпенні.
Царква ніколі не зачынялася[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.