From Wikipedia, the free encyclopedia
Юзаф Міхалавіч Валадковіч (23 лістапада 1761 — 1822) — дзяржаўны дзеяч.
Юзаф Міхалавіч Валадковіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 27 сакавіка 1765 ці 23 лістапада 1761 | ||||||
Смерць | 1822 | ||||||
Род | Валадковічы | ||||||
Бацька | Міхал Валадковіч | ||||||
Маці | Кацярына з Галімскіх[d] | ||||||
Жонка | Караліна з Бжастоўскіх[d] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Член у | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды |
Паходзіў са шляхецкага роду Валадковічаў герба «Радван». Нарадзіўся ў сям’і Міхала Францавіча Валадковіча (каля 1712—1790), старосты гайненскага, уладальніка маёнткаў у Віленскім, Віцебскім, Менскім і Новагародскім ваяводствах, і Кацярыны з Галімскіх (каля 1730 — 16.12.1811), дачкі Юзафа Галінскага (пам. пасля 17.04.1753), войскага аршанскага. Меў брата Вінцэнта. Каталік[1].
З 1787 па 1788 дэпутат Галоўнага Трыбунала ВКЛ, з 1788 пасол на Вялікі сойм ад Менскага павета, з 24.07.1790 ротмістр 5-й харугвы 1-й (гусарскай) брыгады нацыянальнай кавалерыі войскаў ВКЛ, шамбялян[1]. У 1778 — пісар гродскі менскі, у 1795—1800 — маршалак шляхты Мінскага павета[2], з 1802 па 1804 вілейскі павятовы маршалак, з 1805 па 09.1811 мінскі губернскі маршалак (выбіраўся на два 3-годдзі запар). У час французскай акупацыі 1812 года займаў пасады члена Савета (з 27.07.1812) і прэзідэнта аддзела харчавання (з 27.07.1812) адміністрацыі Мінскага дэпартамента ВКЛ[1].
У 1787 прадаў свой маёнтак Скробава[2]. Уладальнік маёнткаў у Вілейскім (Гуя, ці Карлінсберг; Ілья), Лепельскім (Сялец, Асташова, Казаноўка), Віленскім (Побень, Галабурдзішкі), Мінскім (Чэрнень, Старынкі) і Ашмянскім (Лаздуны) паветаў[1].
Член масонскага ніжэйшага капітула «Святыні Спакою»[2].
Кавалер Ордэна Св. Станіслава[1].
З 1787 года ў шлюбе з графіняй Каралінай з Бжастоўскіх (1760 — пасля 1811), дачкой Станіслава Іосіфавіча Бжастоўскага, ваяводы інфлянцкага. Меў сына Вінцэнта (нар. каля 1790), памёр у дзіцячым узросце[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.