From Wikipedia, the free encyclopedia
Камергер, або шамбялян — прыдворны ўрад у некаторых еўрапейскіх манархіях.
У Рэчы Паспалітай уведзены каралём і вялікім князем Янам III Сабескім і шырэй распаўсюдзіўся як ганаровы ўрад пры Станіславе Аўгусце Панятоўскім. Адначасова ў Рэчы Паспалітай урад шамбяляна надаваўся 19 асобам.
У Расійскай імперыі спачатку камергер быў службовай асобай пры двары, якая кіравала пэўнай галіной палацавай гаспадаркі. З гэтымі функцыямі звязаная прынятая ў шматлікіх краінах рэгалія камергера — залаты ключ на блакітнай стужцы. У Расіі ўказам Аляксандра I ад 3 красавіка 1809 года прыдворны штат камергераў быў скарочаны, пазней званне набыло характар ганаровага. З 1836 года да званне камергера надавалася ў Расіі толькі дваранам, якія былі на дзяржаўнай службе і мелі чын не ніжэй за правадзейнага стацкага саветніка.
Спачатку адносіўся да V класа Табелі аб рангах, з 1737 года да VI класа, у 1809 годзе пераведзены ў IV клас.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.