From Wikipedia, the free encyclopedia
Шымон Перэс (2 жніўня 1923, Вішнева, Польшча, цяпер Валожынскі раён, Беларусь — 28 верасня 2016, Рамат-Ган, Ізраіль) — ізраільскі палітычны дзеяч, Прэзідэнт Дзяржавы Ізраіль з 2007 па 2014 годы. Актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцці Ізраіля болей за 50 гадоў. Займаў пасаду прэм'ер-міністра Ізраіля, шэраг іншых важных пасад. Уладальнік Нобелеўскай прэміі міру (1994, разам з Іцхакам Рабінам і Ясірам Арафатам)[7].
Шымон Перэс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
שמעון פרס | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Машэ Кацаў | ||||||
Пераемнік | Рэўвен Рыўлін | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Эзэр Вейцман | ||||||
Папярэднік | Іцхак Рабін | ||||||
Пераемнік | Біньямін Нетаньяху | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Хаім Герцаг | ||||||
Папярэднік | Іцхак Шамір | ||||||
Пераемнік | Іцхак Шамір | ||||||
Нараджэнне |
2 жніўня 1923[1][2] |
||||||
Смерць |
28 верасня 2016[3][4][…] (93 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні |
польск.: Szymon Perski іўр.: שמעון פרסקי |
||||||
Бацька | Іцхак Перскі[d] | ||||||
Маці | Sara Meltzer[d][6] | ||||||
Жонка | Соня Гелман (1945 – 2011) | ||||||
Дзеці | Цвіа Уолдэн[d], Ёні Перэс[d] і Нехемія Перэс[d] | ||||||
Веравызнанне | Іўдаізм | ||||||
Партыя |
Мапай (1959 – 1965) Рафі (1965 – 1968) Авада (1968 – 2005) Кадзіма (з 2005) |
||||||
Адукацыя |
Новая школа Нью-Ёркскі ўніверсітэт Гарвардскі ўніверсітэт |
||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды |
Залаты медаль Кангрэса ЗША (19 мая 2014) honorary doctor of University College London[d] (18 лістапада 2008) узнагарода Свабоды[d] (2015) Solomon Bublick Award[d] (31 мая 2015) Global Citizen Awards[d] (2014) Yakir Ashdod[d] (1986) Q111363583? (10 жніўня 1999) |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў Гарвардскі ўніверсітэт, свабодна гаварыў на ідышы, іўрыце, англійскай і французскай мовах, цікавіўся нанатэхналогіямі. Паводле землякоў Перэса, апытаных у 2016 г., будучы нобелеўскі лаўрэат у даваенным Вішневе любіў гуляць у футбол і размаўляў па-беларуску[8].
У 1943 годзе Перэса абралі сакратаром рабоча-сіянісцкага моладзевага руху, і ў 1944 годзе ён вяртаецца ў кібуц Алумот, дзе працуе фермерам і пастухом.
У 1947 годзе назначаецца Давідам Бен-Гурыёнам на пасаду адказнага за правізію ў Хагане. У 1952—1953 гадах працуе ў ваенных структурах, адказвае за закупкі сучаснай зброі і наладжанне стратэгічнага партнёрства маладой дзяржавы Ізраіль. Адзначаецца яго роля ў перамовах з Францыяй, што прывялі да пабудовы ізраільскага ядзернага рэактара ў Дымоне.
У 1959 годзе Перэс быў упершыню абраны ў Кнесет ад кіруючай партыі Мапай. Пазней ён яе пакінуў і стварыў новую — Рафі. У 1968 годзе абедзве партыі далучыліся да Левага Альянса.
У 70-х гадах працуе на розных міністэрскіх пасадах у складзе ўрада Ізраіля.
У 80-х гадах Перэс узначальвае Рабочую партыю, працуе міністрам замежных спраў, міністрам фінансаў.
У 90-х Шымон Перэс узначальвае Рабочую партыю, але выйграць выбары яму ніяк не ўдаецца, і ў 1997 г. ён саступіў ролю лідара Эхуду Бараку. Сам Перэс займаў у гэты час малазначныя пасты ва ўрадзе Ізраіля.
У 2000 годзе ён прайграе ў выбарах Прэзідэнта Ізраіля Машэ Кацаву.
Нягледзячы на тое, што на працягу многіх гадоў Перэс узначальваў партыю Авада (Рабочая партыя), ён цярпеў частыя няўдачы на выбарах. Далучэнне да партыі Кадзіма (Наперад) дазволіла Перэсу ў 2000-х гг. зноў увайсці ў склад Кнесета, ізраільскага парламента.
Шымон Перэс — выхадзец з дыяспары. Яго бацькамі былі Іцхак і Сара Перскія. Бацька гандляваў лесам, маці выкладала рускую мову і літаратуру. Малодшага брата Шымона звалі Гершон. У сваім інтэрв'ю, якое Шымон Перэс даў ізраільскаму журналу Мішпаха, ён зазначыў, што яго дзед, Рабі Цві Мельцэр, навучаўся ў вядомай Валожынскай ешыве і сам з'яўляўся ўнукам рэб Хаіма з Валожына, вядомага талмудзіста і этыка. «Ён [дзед] зрабіў вялікі ўплыў на маё жыццё… Я рос у доме дзеда… Ён мяне вучыў Талмуду. Гэта было не так лёгка, як можа падацца. Мае бацькі не былі артадоксамі, я быў. Аднойчы, калі ў Шабат я пачуў, што бацькі слухаюць радыё, я зламаў яго…» — гаварыў Перэс.
У 1934 годзе сям'я Шымона пераехала з Вішнева ў Тэль-Авіў на тагачаснай тэрыторыі брытанскага мандату ў Палесціне. Шымон вучыўся ў школе Геула ў Тэль-Авіве і сельскагаспадарчай школе ў Бен-Шэмене. Пасля правёў некалькі год у кібуцы Алумот.
У 1945 годзе Шымон Перэс ажаніўся з Соняй Гельман, якая вырашыла для сябе пазбягаць грамадскай увагі. У Перэса дачка і два сыны.
У якасці грамадзяніна Ізраіля Шымон Перэс двойчы наведваў Беларусь — у жніўні 1992 г. і ў студзені 1998 г.[9] (у некаторых крыніцах прыводзяцца іншыя, памылковыя гады візітаў). Абодва разы прыязджаў у Вішнева[10]. У 2010 г. Перэс казаў у інтэрв'ю беларускаму тэлебачанню, што хацеў бы прыехаць зноў[11]. Улетку 2013 г. праз прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь яму было ўручана ў Ізраілі памятнае пасведчанне аб нараджэнні ў Беларусі[9]. На месцы ў Вішневе, дзе ён нарадзіўся, вісіць памятная шыльда з надпісамі на рускай і англійскай мовах (тут падаюцца ў перакладзе): «Тут, 2 жніўня 1923 года, нарадзіўся Шымон Перэс, сын Сары і Ісаака Перскіх, нобелеўскі лаўрэат, дзявяты прэзідэнт дзяржавы Ізраіль». У доме культуры Вішнева адкрыты мемарыяльны пакой, прысвечаны Ш. Перэсу і яго родзічам[12].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.