![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/25/%25D0%259C%25D1%2596%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%25D1%2580%25D0%25B0%25D1%2591%25D0%25BD_-_%25D0%25A8%25D1%2587%25D0%25BE%25D0%25BC%25D1%258B%25D1%2581%25D0%25BB%25D1%2596%25D1%2586%25D0%25BA%25D1%2596_%25D1%2581%25D0%25B5%25D0%25BB%25D1%258C%25D1%2581%25D0%25B0%25D0%25B2%25D0%25B5%25D1%2582.png/640px-%25D0%259C%25D1%2596%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%25D1%2580%25D0%25B0%25D1%2591%25D0%25BD_-_%25D0%25A8%25D1%2587%25D0%25BE%25D0%25BC%25D1%258B%25D1%2581%25D0%25BB%25D1%2596%25D1%2586%25D0%25BA%25D1%2596_%25D1%2581%25D0%25B5%25D0%25BB%25D1%258C%25D1%2581%25D0%25B0%25D0%25B2%25D0%25B5%25D1%2582.png&w=640&q=50)
Шчомысліцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Шчо́мысліцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Шчомысліца.
Шчомысліцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Мінскі раён |
Уключае | 17 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Шчомысліца |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 9 533 |
![]() |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Падгайскі сельсавет у складзе Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Падгай. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Прылукі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Самахвалавіцкім раёне БССР. 18 студзеня 1931 года ўключаны ў гарадскую рысу горада Менска. У 1931 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Падгай. З 26 мая 1935 года ў складзе Менскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Менскім раёне Менскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Прылукі, 16 ліпеня 1954 года — у вёску Падгай[1]. 8 красавіка 1957 года ў склад Сеніцкага сельсавета перададзены вёскі Каханаўшчына, Лявонцавічы, Падгай, Скарынічы і пасёлак Скарынічы, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Шчомысліца, сельсавет перайменаваны ў Шчомысліцкі[2]. 20 студзеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Строчыцкага сельсавета і частка скасаванага Мядзвежынскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Аташкі, Крапіўка, Міхалова, Пятроўшчына, Рылаўшчына, Сухарава і Траскоўшчына)[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4989 чалавек[4], з іх 89,7 % — беларусы, 6,0 % — рускія, 1,8 % — в’етнамцы, 0,9 % — украінцы, 0,6 % — палякі[5]; паводле перапісу 2019 года — 9533 чалавекі[6].