былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мінскім раёне Мінскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Мядзве́жынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Новае Мядзвежына.
Мядзвежынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Мінскі раён |
Уключаў | 17 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Новае Мядзвежына |
Дата ўтварэння | 17 лютага 1930 |
Дата скасавання | 20 студзеня 1960 |
Утвораны 17 лютага 1930 года як Мінскі прыгарадны сельсавет у складзе гарадской рысы горада Мінска шляхам аб’яднання скасаваных Сляпянскага і 1-га Мінскага прыгараднага сельсаветаў. Цэнтр — горад Мінск. З 26 мая 1935 года сельсавет у складзе Мінскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. 21 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Новае Мядзвежына, сельсавет перайменаваны ў Мядзвежынскі. 20 студзеня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ждановіцкага (10 населеных пунктаў: Бараноўшчына, гадавальнік Бараноўшчына, Дзегцяроўка, Красны Бор, Кунцаўшчына, Ляхаўшчына, Мядзвежына, Тарасава, Цівалі і Яркова) і Шчомысліцкага (7 населеных пунктаў: Аташкі, Крапіўка, Міхалова, Пятроўшчына, Рылаўшчына, Сухарава і Траскоўшчына) сельсаветаў[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 17 населеных пунктаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.