Украінцы ў Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Украінцы ў Беларусі (укр.: Українці в Білорусі) — нацыянальная меншасць у Рэспубліцы Беларусь. Налічвае 158,7 тыс. асоб. Гэта 1,7% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны. Украінцаў падзяляюць на аўтахтонных і мігрантаў. Аўтахтонныя ўкраінцы жывуць, галоўным чынам, у Брэсцкай і Гомельскай абласцях.