![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f5/Relief_Map_of_Belarus.png/640px-Relief_Map_of_Belarus.png&w=640&q=50)
Шастакова (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шастако́ва — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, у басейне ракі Нарач. Знаходзіцца за 4,5 км на паўднёвы захад ад горада Мядзел, за 2 км на захад ад вёскі Шыкавічы, паміж азёрамі Мястра і Баторына. Адносіцца да Нарачанскай групы азёр.
Хуткія факты Шастакова, Морфаметрыя ...
Шастакова | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,2 км |
Шырыня | 0,16 км |
Плошча | 0,02 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 0,57 км |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | маламінералізаваны |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Мінская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Шастакова.
Плошча паверхні возера — 0,02 км². Даўжыня — 0,20 км, найбольшая шырыня — 0,16 км, даўжыня берагавой лініі — 0,57 км[1]. Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Вадазбор забалочаны, пад лесам і хмызняком. Берагі невысокія, травяністыя. На захадзе выцякае ручай у возера Мястра. Вада возера — гідракарбанатна-кальцыевая, маламінералізаваная. Трафічны статус вадаёма — мезатрофны, з прыкметамі дыстрафіі.