From Wikipedia, the free encyclopedia
Мінеральнае возера — возера, салёнасць (мінералізацыя) якога перавышае 1 праміле. Вада такіх вадаёмаў адрозніваецца рэзкім смакам і непрыдатная для піцця без дадатковай апрацоўкі.
Мінеральныя азёры падзяляюцца на саланаватыя (ад 1 да 25 праміле) салёныя (ад 25 да 50 праміле) і саляныя (звыш 50 праміле)[1].
Па хімічным складзе мінеральныя азёры падзяляюцца на карбанатныя (содавыя), сульфатныя (горка-салёныя) і хларыдныя (салёныя)[1].
У пераважнай большасці салёныя азёры — бяссцёкавыя вадаёмы, размешчаныя ў засушлівым клімаце. У азёры могуць упадаць прэсныя рэкі, аднак, пры выпарэнні вады нанесеныя мінеральныя рэчывы асядаюць.
Узровень возера можа значна вагацца у залежнасці ад пары года і пагодных умоў. Пры паніжэнні ўзроўню салёнасць возера павялічваецца, пры павышэнні — паніжаецца.
У мінеральных азёрах здабываецца хімічная сыравіна: у карбанатных — сода, у сульфатных — мірабіліт, у хларыдных — павараная соль.
Асобна вылучаюцца азёры ў кратарах вулканаў.
Самае вялікае возера Зямлі — Каспійскае мора — салёнае.
Возера Балхаш у сваім родзе ўнікальнае: частка яго ўтрымлівае прэсную ваду, частка — салёную.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.