From Wikipedia, the free encyclopedia
Шамані́зм — вера ў асобна-магутныя надпрыродныя магчымасці старажытных адмысловых служыцеляў культу.
|
|
---|
Ключавыя паняцці
Ахвярапрынашэнне · Багіня-маці · Бажаство · Бог · Залаты век · Замагільны свет · Замовы · Ініцыяцыя · Сусветная вось · Сусветнае дрэва · Сусветная гара · Міф · Манатэізм · Політэізм · Сакральнае · Свяшчэнныя камяні · Сінкрэтызм · Таемныя таварыствы |
Найстаражытнейшыя формы рэлігійнасці
Анімізм · Заалатрыя · Культ продкаў · Магія · Полідаксія · Татэмізм · Фетышызм · Шаманізм |
Гістарычныя арэалы
Азія (Бон · Будызм · Ведызм — Брахманізм — Індуізм · Гіндукушская рэлігія · Даасізм · Джайнізм · Мусок · Сінтаізм · Тэнгрыянства)
|
Служыцелі культу
Коэны · Аракул · Брахман · Волхв · Друід · Жрэц · Імам · Лама · Чараўнік · Мобед · Манах · Святар · Шаман |
Звышнатуральныя сутнасці
Албаста · Анёл · Асура · Дэман · Джын · Дух · Д’ябал · Дэў · Здань · Пярэварацень · Чорт · Эльф |
Найбольш тыповая асаблівасць шаманізма — выкарыстоўванне сродкаў экстатычных зносін з надпрыроднымі сілами і ў сувязі з гэтым вылучэнне асобных індывідуумаў, якім прыпісуецца здольнасць гэтакіх зносін. У аснове пакладзена магічная практыка зносін служыцеля культу — шамана — з духамі падчас рытуала камлання, г.зн. спецыяльнага рытуала, які прыводзіць чалавека ў экстатычны стан.
Шаманства вядома са старажытных часоў у культуры практычна ўсіх народаў свету. Асноўныя функцыі: лячэнне хворых, дапамога ў гаспадарчых і ваенных справах, выхаванне падрастаючага пакалення, прадухіленне няшчасцяў. Дзеянні шаманаў звычайна суправаджаюцца спевамі, ударамі ў бубны. Атрымала шырокае распаўсюджанне ў народаў Сібіры, Урала і Алтая, а таксама Афрыкі, Амерыкі, Акіяніі і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.