From Wikipedia, the free encyclopedia
Веды́чная рэлі́гія, ці веды́йская рэлі́гія — сістэма поглядаў, якая ўзнікла ў старажытнай Індыі на аснове рэлігіі індаарыйскіх плямён і ў канцы 2-га — 1-й палавіне 1-га тыс. да н.э. аформілася ў кананічных тэкстах — Ведах, ранняя стадыя фарміравання індуізму.
Ведычная рэлігія | |
---|---|
Названа ад | Веды |
Наступны ў спісе | індуізм, будызм і джайнізм |
Быў натхнёны | Proto-Indo-Iranian religion[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Для ведычнай рэлігіі характэрны культы агню і продкаў, выкарыстанне пры значных ахвярапрынашэннях свяшчэннага наркатычнага напою — сомы. Жыццё і светапогляд звязваліся з абрадамі і рытуаламі, ад выканання якіх гаспадаром ці жрацом залежалі адносіны з багамі, дабрабыт асобы, сям’і, грамады, дзяржавы.
У ведычнай рэлігіі адсутнічала іерархія багоў. Найбольш старэйшымі лічыліся багі Неба і Зямлі (Д'яўс і Прытхіві ). Найбольш папулярны бог Індра — цар багоў і наладжвальнік свету. Бог агню Агні шанаваўся як пасрэднік паміж людзьмі і багамі, ахвярадаўца. Багам надаваліся чалавечыя рысы, кожны з іх суадносіўся з пэўнай часткай Сусвету — зямной, паветранай, нябеснай.
У ведычнай рэлігіі бяруць пачатак уяўленні пра карму, метэмпсіхоз, тапас (аскеза) і інш.
З ведычнай рэлігіі развіўся брахманізм.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.