від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Чальча́к вербалісты[3][4], плакун-трава[3] (Lythrum salicaria) — від кветкавых раслін роду Чальчак (Lythrum) сямейства Плакуновыя (Lythraceae).
Чальчак вербалісты | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
|
Чальчак вербалісты, плакун-трава, слёзнік, гарлёўнік, ракавыя шышкі, ляўконія палявая[3], чальчак[5][6], крапіўніца, слёзнік[7][8], баравы бобік, вербяніца, кабыляк, кабылля мятка, тройнік[9], цвярдзянка[10].
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 50—150 см. Сцябло прамое, рабрыстае, разам з лісцем апушанае цвёрдымі валаскамі. Лісце простае, суцэльнае, ланцэтнае, амаль сэрцападобнае каля асновы, з завостранай верхавінкай і гладкім краем, сядзячае. Ніжняе лісце супраціўнае або па 3—4 у кальчаках, верхняе — супраціўнае. Кветкі малінавага колеру з адценнямі, у коласападобнай мяцёлцы. Чашачка пурпуровая з зялёнымі зубцамі. Пялёсткаў 5, зрэдку 6. Плод — каробачка.
Расліна распаўсюджана ў Еўропе, Азіі, Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока, Туніс)[11]. Натуралізавалася на тэрыторыі Аўстраліі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Паўднёвай Афрыкі[11].
Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[12]. Мезафіт, гірафіт, мезатроф[12]. Расце на вільготных і забалочаных лугах, балотах, па берагах вадаёмаў, на ўзлесках і палянах вільготных і забалочаных лясоў, вільготных мясцінах у парках, садах і абапал дарог, у прыбярэжных і пойменных хмызняках. Цвіце ў ліпені—жніўні.
Лекавая, дэкаратыўная, меданосная, фарбавальная расліна.
Паводле сайта The Plant List:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.