From Wikipedia, the free encyclopedia
Мускулы[1][2] (ад лац. Musculus — мышка, маленькая мыш), Цягліцы[3], Мышцы[4] — органы цела жывёл і чалавека, якія складаюцца з пругкай эластычнай мышачнай тканкі, якая здольная скарачацца пад уплывам нервовых імпульсаў. Яны прызначаныя да розных мэтаў, як рух цела, скарачэнне галасавых звязак і дыхання. Мышцы на 86,3 працэнтаў складаюцца з вады.
Мускулы | |
---|---|
Вывучаецца ў | міялогія[d] |
Развіццё анатамічнай структуры | muscle organ development[d] |
Код NCI Thesaurus | C13056 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мышцы дазваляюць рухаць часткамі цела і адлюстраваць у дзеянні думкі і пачуцці. Чалавек выконвае любыя рухі — ад такіх простых, як плюсканне і ўсмешка, да тонкіх і жвавых, якія можна заўважыць у дзеяннях ювеліраў і спартсменаў — дзякуючы здольнасцям мышачных тканак скарачацца. Ад спраўнай працы мышцаў, якія складаюцца з трох груп, залежыць не толькі рухомасць арганізма, але і функцыянаванне ўсіх фізіялагічных працэсаў. Працай усіх мышачных тканак кіруе нервовая сістэма, якая забяспечвае іхную сувязь з галаўным і спінным мозгам і рэгулюе пераўтварэнне хімічнай энергіі ў механічную.
У целе чалавека налічваецца больш за 600 шкілетных цягліц. Самыя маленькія прымацаваныя да маленькіх касцей, якія змяшчаюцца ў вуху. Самыя вялікія па масе ў большасці людзей — ягадзічныя мышцы, якія адказваюць за рухомасць нагі. Самыя дужыя мышцы — жавальныя цягліцы (шкілетная) і сфінктар маткі (гладкая). Паводле формы мышцы вельмі разнастайныя. Часцей за ўсё сустракаюцца верацёнападобныя мышцы, характэрныя для канечнасцей, і шырокія мышцы — яны ўтвораць сценкі тулава. Калі ў мышцаў агульнае сухажылле, а галовак дзве або больш, то іх называюць двух-, трох- або чатырохгаловымі мышцамі. Мышцы і шкілет вызначаюць форму чалавечага цела. Актыўны лад жыцця, збалансаванае харчаванне і занятак спортам спрыяюць развіццю мышцаў і памяншаюць аб’ём тлушчавай тканіны.
Мышцы складаюцца з пругкай, эластычнай тканкі, здольнай скарачацца пад уплывам нервовых імпульсаў. Працай іх кіруе нервовая сістэма, якая забяспечвае сувязь з галаўным і спінным мозгам, рэгулюе пераўтварэнне хімічнай энергіі ў механічную. Мышцы ажыццяўляюць перамяшчэнне цела ў прасторы, работу канечнасцей, рух галавы, пазваночніка, міміку, рух вачэй і інш. Ад іх залежыць і функцыянаванне фізіялагічных працэсаў.
Сукупнасць гладкіх, папярочнапаласатых і сардэчнай мышцаў утвараюць мышачную сістэму арганізма. У целе чалавека, у залежнасці ад спосабу падліку, колькасць мышцаў вызначаюць ад 639 да 850. Размешчаны яны пераважна на касцях шкілета (шкілетныя мышцы). Папярочнапаласатыя мышцы складаюць ад 28—32 % (жанчыны) да 35—45 % (мужчыны) масы цела. У спартсменаў іх на 10—20 % больш.
Мышцы маюць актыўную частку — цела і пасіўную — сухажылле. Шкілетная мышца складаецца з вялікай колькасці размешчаных паралельна і сабраных у пучкі мышачных валокнаў. Гэта яе актыўная частка, якая скарачаецца. Мышачнае валакно ўтворана тонкімі ніцямі — міяфібрыламі, якія ў сваю чаргу ўтрымліваюць упарадкавана размешчаныя вельмі тонкія бялковыя ніці актыну і міязіну. Дзякуючы ўзаемадзеянню апошніх адбываецца напружанне і/або пакарачэнне мышцы. Мышцы прымацаваны да касцей з дапамогай белаватых цяжаў злучальнай тканкі — сухажылляў (пасіўная частка, якая не скарачаецца). Сухажыллі вельмі трывалыя, практычна не расцягваюцца і вытрымліваюць велізарную нагрузку (да 600 кг на расцяжэнне). 3 дапамогай сухажылляў мышцы прымацоўваюцца да касцей шкілета.
Мышцы добра забяспечваюцца крывёй, якая пастаўляе неабходныя для іх жыццядзейнасці кісларод і пажыўныя рэчывы і выдаляе канчатковыя прадукты абмену. У мышцах знаходзяцца нервовыя канцы — рэцэптары. Яны ўспрымаюць ступень расцяжэння і пакарачэння мышцы і дастаўляюць гэту інфармацыю ў спінны мозг і галаўны мозг. Там ажыццяўляюцца працэсы кіравання рухамі.
Скарачаючыся, мышца перамяшчае косць як рычаг і выконвае механічную работу. У момант скарачэння яна змяншаецца, робіцца пры гэтым таўсцейшай і збліжае косці, да якіх прымацавана. Такім чынам мышцы выконваюць перамяшчэнне цела або яго частак у прасторы, а таксама іншыя рухі. Рух у любым суставе забяспечваецца як мінімум дзвюма мышцамі, якія дзейнічаюць у процілеглых напрамках. Такія мышцы называюцца антаганістамі (напрыклад, згібальнікі і разгібальнікі). Пры кожным руху напружваюцца не толькі мышцы, якія выконваюць яго, але і іх антаганісты, якія процідзейнічаюць цязе і тым самым надаюць руху дакладнасць і плаўнасць. У адным напрамку (згібанне або разгібанне) могуць дзейнічаць не адна, а некалькі мышцаў. У гэтым выпадку іх называюць сінергістамі.
Работа мышцы залежыць ад яе даўжыні і дыяметра. Чым большы папярочны дыяметр мышцы, тым яна мацнейшая і тым большую работу можа ажыццяўляць. Ступень скарачэння мышцы вызначаецца даўжынёй мышачных валокнаў, якія яе ўтвараюць: чым яны даўжэйшыя, тым больш пакарочваюцца.
Анатомія мышцаў уключае ў сябе як тапаграфічную анатомію, якая ўключае ў сябе ўсе мышцы арганізма, а, з другога боку, гісталогію, якая ўключае ў сябе структуры адной мышцы.
Мышачная тканка з’яўляецца мяккай тканкай, і з’яўляецца адным з чатырох асноўных тыпаў тканкаў у жывёл, аднак толькі тры тыпы мышачных тканкаў налічваецца ў пазваночных, як шкілетныя мышцы, гладкія мышцы і сардэчная мышца ці міякард.
Шкілетныя мышцы або «добраахвотныя мышцы», якія мацуюцца да касцей з дапамогай сухажылляў альбо апанеўрозаў у некалькіх месцах да косці і выкарыстоўваюцца для ажыццяўлення шкілетнага руху, як перамяшчэнне і падтрыманне паставы. Нягледзячы на тое, што пастуральны кантроль, як правіла, падтрымліваецца як несвядомы рэфлекс, мышцы адказныя рэагаваць на свядомы кантроль як непастуральныя мышцы. У сярэдняга дарослага мужчыны шкілетныя мышцы складаюць 42 % ад масы цела, у той час як у жанчыны гэты паказчык роўны 36 %[5]. З дапамогай спецыяльных практыкаванняў памер мышачных клетак можна павялічваць да тых часоў, пакуль яны не вырастуць у масе і аб’ёме і не стануць рэльефнымі. Скарачаючыся, мышца кароціцца, патаўшчаецца і рухаецца адносна суседніх мышцаў. Укарачэнне мышцы суправаджаецца збліжэннем яе канцоў і касцей, да якіх яна прымацоўваецца. У кожным руху ўдзельнічаюць як мышцы, якія ажыццяўляюць рух, гэтак і процідзейныя яму мышцы, што надае руху дакладнасць і плаўнасць.
Шкілетныя мышцы падзяляюцца на дзве шырокія катэгорыі, гэта значыць, павольна скарачаюцца і хутка скарачаюцца.
Цягліцы першага тыпу, якія павольна скарачаюцца, ці «чырвоныя мышцы», шчыльна ўсеяныя капілярамі і багатыя на мітахондрыю і міяглабін, што надае мышачнай тканцы характэрны чырвоны колер. Такія мышцы могуць несці больш кіслароду і падтрымліваюць аэробную актыўнасць праз выкарыстанне тлушчаў альбо вугляводаў у якасці паліва[6]. Гэтыя мышцы здольны скарачацца на працягу доўгіх перыядаў часу, але з невялікай сілай.
Хуткаскарачальныя мышцы маюць тры асноўныя падтыпы, якія адрозніваюцца скарачальнай хуткасцю[7] і сілай[6]. Цягліцы гэтага тыпу здзяйсняюць хуткія і магутныя рухі, але з хуткім надыходам стомленнасці, падтрымліваючы толькі кароткія, анаэробныя ўсплёскі актыўнасці, а наступныя скарачэнні мышцаў становяцца хваравітымі, выклікаючы пачуццё болю. Яны робяць найбольшы ўнёсак у мышачную сілу і маюць большы патэнцыял для павелічэння масы.
Гладкія мышцы ці «міжвольныя мышцы» знаходзіцца ў сценках органаў і структур, як стрававода, страўніка, кішэчніка, бронхаў, маткі, мочаспускальнага канала, мачавога пузыра, крывяносных сасудаў. У адрозненне ад шкілетных мышцаў, гладкія мышцы не знаходзяцца пад свядомым кантролем. Гладкія мышцы складаюцца з характэрных мышачных клетак (міяцытаў). Кароткія верацёнападобныя клеткі гладкіх мышцаў утвараюць пласціны. Скарачаюцца яны павольна і рытмічна пры падпарадкаванні сігналам вегетатыўнай нервовай сістэмы. Павольныя і працяглыя іх скарачэнні адбываюцца міжволі, гэта значыць незалежна ад жадання чалавека.
Сардэчная мышца ці, таксама, міякард з’яўляецца «міжвольнай мышцай», але яна больш падобная па структуры да шкілетных мышцаў, і знаходзіцца толькі ў сэрцы, і складаецца з кардыяміяцытаў. Скарачэнні сардэчнай мышцы не падкантрольныя свядомасці чалавека, яна інервуецца вегетатыўнай нервовай сістэмай, гэтак жа як і гладкія мышцы. Трэба адзначыць, што аўтаматызм скарачэння сардэчнай цягліцы найперш падпарадкоўваецца кіроўцу рытму, што з’яўляецца ўнікальным у арганізме.
Усе мышцы развіваюцца з параксіяльнай мезадэрмы[8]. Параксіяльная мезадэрма падзяляецца па ўсёй даўжыні зародка на соміты, адпаведна сегментуючы цела[8]. Кожны сегмент складаецца з трох частак, гэта значыць склератомы (якія ўтварае пазваночнік), дэрматомы (якая ўтварае скуру) і міятомы (якая ўтварае мышцы)[8]. Міятома падзелена на дзве часткі, гіпамер і эпімер, якія ўтвараюць размешчаныя спераду і ззаду ад вертыкальнай восі цела мышцы адпаведна[8]. Эпаксіяльныя мышцы ў чалавека ўтвараюць толькі мышцу, што трымае пазваночнік і малыя міжпазваночныя мышцы, а таксама інервуюцца на спінныя галіны спіннамазгавых нерваў[8]. Усе іншыя мышцы, у тым ліку мышцы канцавінаў, месцяцца спераду ад вертыкальнай восі цела і ўтвараюцца з вентралатэральнымі частымі міятомамі, інервуючыся на брушныя галіны спіннамазгавых нерваў[8].
Шкілетныя мышцы абабітыя жорсткім слоем злучальнай тканкі, якая завецца эпімізіумам[9]. Эпімізіум мышцаў мацуецца да сухажылляў да кожнага бока, дзе эпімізіум становіцца больш тоўстым і калагенавым. Ён таксама абараняе мышцы ад трэння ў адносінах да іншых мышцаў і касцей. Эпімізіум складаецца з некалькіх пучкоў, кожны з якіх змяшчае ад 10 да 100 і больш мышачных валокнаў. Такія пучкі атачае перымізіум, які з’яўляецца шляхам да нерваў і забяспечвае прыток крыві ў мышцы[9]. Ніцепадобныя валокны мышцаў з’яўляюцца асобным відам клетак (міяцыты), кожная з якіх захоўваецца ў сваім эндамізіуме калагенавых валокнаў[9]. Такім чынам, агульная сіла складаецца з валокнаў (клетак), звязаных у пучкі, якія самі групуюцца ў мышцах. На кожным узроўні камплектацыі, калагенавыя мембраны атачаюць расслаенне, і гэтыя мембраны дапамагаюць мышцам падтрымліваць такія функцыі, як захаванне ад пасіўнага расцяжэння тканкі і распаўсюджанне сіл, прыкладзеных да мышцы[9].
Такія ж сувязі ўзроўняў маюць месца ў будове мышачных клетак, якія складаюцца з міяфібрылаў, якія самі па сабе з’яўляюцца пучкамі бялковых нітак. Тэрмін «міяфібрылы» не варта блытаць з «мышачнымі валокнамі», якія з’яўляюцца проста іншай назвай для мышачных клетак. Міяфібрылы, што складаюцца з нітак некалькіх відаў бялковых злучэнняў, арганізаваныя разам у паўтаральныя элементы, званыя саркамерамі. Папярочна-паласатая структура шкілетных і сардэчнай мышцаў з’яўляецца вынікам заканамернасці шаблона размяшчэння саркамераў у сваіх камерах. Незважаючы на тое, што абодва гэтыя тыпы мышцаў змяшчаюць саркамеры, валокны ў сардэчнай мышцы, як правіла, утвараюць больш разгалінаваную сетку. Сардэчныя мышачныя валокны злучаныя між сабой інтэркаліраванымі дыскамі[10], што надае тканцы знешні выгляд сінцытыю.
Ніці саркамераў складаюцца з скарачальных бялкоў актыну і міязіну.
Макраскапічная анатомія мышцаў з’яўляецца найбольш важным паказчыкам іх ролі ў арганізме. У большасці мышцаў усе валокны арыентаваныя ў тым жа кірунку, у якім звычайна выконваецца іх рух. У пенатных мышцах, асобныя валокны арыентаваны пад вуглом да лініі дзеяння. Праз тое, што валокны такіх мышцаў цягнуцца пад вуглом да агульнага свайго дзеяння, змены мышцы ў даўжыні меншыя, але гэтая ж арыентацыя дазваляе мець больш валокнаў (і, такім чынам, больш сілы) у мышцах зададзенага памеру. Пенатныя мышцы ёсць, як правіла, у той частцы арганізма, дзе іхная змена ў даўжыні менш важная, чым максімальныя высілкі, як прамая мышца сцягна.
Жорсткі, кудзелісты эпімізіум шкілетных мышцаў падлучаны да сухажылляў. У сваю чаргу, сухажыллі падлучаны да слою надкосніцы, якая атачае костку і дазваляе ажыццяўляць перадачу намаганняў ад мышцаў да шкілета. Гэтыя кудзелістыя пласты, разам з сухажыллямі і звязкамі, утвараюць глыбокія фасцыі цела.
У залежнасці ад размяшчэння вылучаюць наступныя групы мышцаў: галавы, шыі, тулава, верхніх і ніжніх канечнасцей.
Мышцы галавы падзяляюцца на жавальныя і мімічныя. Жавальныя мышцы забяспечваюць рухі ніжняй сківіцы, мімічныя — адрозніваюцца тым, што прымацоўваюцца да косці толькі адным канцом, другі — заканчваецца ў скуры. Скарачэнні мімічных мышцаў дазваляюць выражаць эмоцыі, настрой. Мышцы шыі кантралююць рухі галавы. Павярнуўшы галаву ўбок, лёгка намацаць адну з самых буйных мышцаў шыі — грудзіна-ключычна-соскападобную.
Да мышцаў тулава адносяцца:
Мышцы канечнасцей падзяляюцца на мышцы паясоў верхніх і ніжніх канечнасцей і свабодных верхніх і ніжніх канечнасцей. Пры скарачэнні дэльтападобная мышца ўзнімае руку, двухгаловая і трохгаловая прыводзяць у рух перадплечча (першая згібае руку ў локцевым суставе, а другая разгібае). Мышцы ніжняй канечнасці забяспечваюць згібанне і разгібанне ў каленным суставе, прыводзяць у рух галёнку. Самай буйной мышцай галёнкі з’яўляецца трохгаловая. Яна вельмі добра развіта ў чалавека, таму што прымае ўдзел у падтрыманні вертыкальнага становішча цела.
Існуе тры тыпы мышцаў (шкілетныя, сардэчная і гладкія), якія маюць істотныя адрозненні ў будове. Тым не менш, усе тры тыпы выкарыстоўваць рух актыну супраць міязіну для стварэння сціску. У шкілетных мышцаў скарачэнне стымулюецца электрычнымі імпульсамі, якія перадаюцца праз нервы, у прыватнасці праз рухальныя нервы. Скарачэнні сардэчнай і гладкай мышцаў стымулююцца ўнутранымі вузамі, што задаюць рэгулярны тэмп, і распаўсюджваюцца скарачэннямі ў іншых вузах, якія з’яўляюцца суседнімі ў адносінах да іх. Усе шкілетныя мышцы і шмат якія гладкія мышцы маюць скарачэнні, якія з’яўляюцца вытворнымі ад нейрамедыятара ацэтылхаліну.
Эферэнтная частка перыферычнай нервовай сістэмы адказвае за транспартаванне каманды да мышцаў і залозаў, і нясе поўную адказнасць за добраахвотны рух. Нервы прымушаюць да руху мышцы ў адказ на добраахвотныя і вегетатыўныя (міжвольныя) сігналы ад галаўнога мозгу. Глыбокія мышцы, павярхоўныя мышцы, мышцы твару і ўнутраныя мышцы атрымоўваюць сігналы вылучанай вобласці ў першаснай маторнай кары галаўнога мозгу, якая размяшчаецца непасрэдна наперадзе цэнтральнай разоры, якая дзеліць лобную і цемянную долі.
Акрамя таго, мышцы рэагуюць на раздражняльнікі рэфлексіўных нерваў, якія не заўсёды пасылаюць сігналы да мозгу. У гэтым выпадку сігнал ад аферэнтнага валакна не даходзіць да мозгу, але стварае рэфлексіўны рух па прамой сувязі з эферэнтнымі нервамі ў пазваночніку. Тым не менш, большасць з мышачнай дзейнасці з’яўляецца валявой, гэта значыць ажыццяўляецца ў выніку складанага ўзаемадзеяння паміж рознымі абласцямі мозгу.
Нервы, якія кіруюць шкілетнай мускулатурай у сысуноў, адпавядаюць групам нейронаў у першаснай маторнай кары галаўнога мозгу. Каманды накіроўваюцца праз базальныя гангліі і мадыфікуюцца на ўваходзе ў мазжачок і рэтранслююцца праз пірамідальны тракт успінны мозг, а адтуль да нервова-мышачнага сінапсу і канчаюцца ў мышцах. Зваротная сувязь сігналаў спрыяе падтрыманню тонусу мышцаў.
Больш глыбокія мышцы кіруюцца ядрамі ў ствале мозгу і базальнымі гангліямі.
Аферэнтная частка перыферычнай нервовай сістэмы адказвае за транспартаванне сэнсарнай інфармацыі ў галаўны мозг, перш за ўсё ад органаў пачуццяў, напрыклад, скуры. У мышцах, мышачны пачынак перадае інфармацыю аб ступені даўжыні мышцы і расцягнутасці да цэнтральнай нервовай сістэмы для аказання дапамогі ў падтрыманні паставы і агульнай пазіцыі. Пачуццё цела ў прасторы называецца прапрыяцэпцыяй, што з’яўляецца несвядомым успрыманнем цела, гэта значыць дасведчанасцю аб пазіцыі розных частак цела ў любы момант часу. Гэта можа быць прадэманстравана з дапамогай заплюшчаных вачэй і махання рукамі. Мяркуецца, што з дапамогай прапрыяцэптыўнай функцыі, свядомасць чалавека не будзе губляць веданне, дзе рукі знаходзяцца на самой справе, нават калі іх месцазнаходжанне не выяўляецца ні адным з іншых органаў пачуццяў.
Некаторыя вобласці ў мозгу каардынуюць рух і становішча цела з выкарыстаннем зваротнай сувязі атрыманай ад прапрыяцэпцыі. Мазжачок і чырвонае ядро, у прыватнасці, бесперапынна вызначаюць пазіцыю ў руху і ўносяць дробныя выпраўленні дзеля забеспячэння яго плаўнасці.
Эфектыўнасць чалавечых мышцаў, у кантэксце веславання на байдарках і язды на веласіпедзе, вагаецца ад 18 % да 26 %. Гэты паказчык вызначаецца як стаўленне выніковай механічнай працы да агульнага метабалічнага кошту, які можна вылічыць паводле спажывання кіслароду. Такая нізкая эфектыўнасць з’яўляецца вынікам каля 40 % эфектыўнасці генерацыі АТФ з ежы ў энергію, а таксама страты пры пераўтварэнні энергіі АТФ у механічную працу ўнутры мышцаў і механічныя страты ўнутры цела. Два апошнія віды стратаў залежаць ад тыпу практыкаванняў і тыпу мышачных валокнаў, якія выкарыстоўваюцца пры руху (хуткаскарачальныя або павольныя). Для агульнай эфектыўнасці ў 20 працэнтаў, адзін ват механічнай энергіі эквівалентны страце 4,3 ккал у гадзіну. Механічная энергія цыклічнага скарачэння можа залежаць ад шматлікіх фактараў, у тым ліку актывацыі часу, траекторыі мышачнай напругі, а, таксама, тэмпаў росту і спадаў сіл.
Па ступені пакарачэння мышцы адрозніваюць два асноўныя рэжымы мышачных скарачэнняў: статычны і дынамічны. Да статычнай работы адносіцца стаянне, утрыманне галавы ў вертыкальным становішчы або грузу на выцягнутай руцэ і інш. Пры некаторых гімнастычных практыкаваннях (на кольцах, брусах), утрыманні паднятай штангі статычная работа патрабуе адначасовага скарачэння амаль усіх мышачных валокнаў, якія складаюць мышцу. Гэта не можа працягвацца доўга, таму што наступае стомленасць. У часе працяглага напружання мышцы сціскаюць крывяносныя сасуды, якія праходзяць у іх. Гэта вядзе да пагаршэння забеспячэння мышцаў кіслародам і пажыўнымі рэчывамі, а таксама да назапашвання канчатковых прадуктаў распаду.
Пры дынамічнай рабоце розныя групы мышцаў скарачаюцца па чарзе, тым больш не заўсёды скарачаюцца ўсе мышачныя валокны адной мышцы. Такі рэжым дае мышцы магчымасць працаваць працяглы час.
Работа мышцаў — неабходная ўмова іх жыццядзейнасці. Працяглае зніжэнне рухальнай актыўнасці (гіпакінезія) вядзе да страты сілы мышачнага скарачэння — гіпадынаміі. Трэніроўка мышцаў садзейнічае павелічэнню іх аб’ёму, сілы і працаздольнасці, што станоўча ўплывае на фізічны стан усяго арганізма.
У выпадку выканання цяжкай фізічнай работы працаздольнасць мышцаў зніжаецца. Гэта часовая з’ява, яна залежыць ад стану нервовай сістэмы, колькасці назапашаных у мышцах прадуктаў абмену і ўтрымання ў крыві пажыўных рэчываў. Напрыклад, хутка выклікае стомленасць аднастайная, манатонная работа.
Людзі генетычна схільныя да перавагі аднаго тыпу мышачных груп над іншымі. Чалавек, які нарадзіўся з вялікім працэнтам мышачных валокнаў першага тыпу тэарэтычна можа больш падыходзіць да такіх відаў спорту, як трыятлон, хадзьба на адлегласць і працяглыя гонкі на веласіпедзе, а чалавек, які нараджаецца з вялікім працэнтам валокнаў другога тыпу мышцаў мае большы шанец атрымаць поспех у анаэробнай дзейнасці, як бег на 200 метраў альбо выступленні ў цяжкай атлетыцы.
Фізічныя практыкаванні часцяком раяць як сродак паляпшэння рухальных навыкаў, падтрымання дзеяздольнасці мышцаў, трываласці касцей і функцыі суставаў. Практыкаванні маюць уздзеянне на мышцы, злучальную тканку, костку і нервы, якія стымулююць працу мышцаў. Адным з такіх эфектаў з’яўляецца мышачная гіпертрафія, гэта значыць павелічэнне ў памерах, што выкарыстоўваецца ў бодыбілдынгу.
Розныя практыкаванні патрабуюць перавагі пэўнага выкарыстання мышачных валокнаў над іншымі. Аэробныя практыкаванні ўлучаюць у сябе доўгія паводле часу ўздзеянні, з нізкім узроўнем напружання, пры якім мышцы выкарыстоўваюцца пры значна ніжэйшай іх максімальнай сіле скарачэнняў на працягу доўгага перыяду часу, самы класічны прыклад такога практыкавання з’яўляецца марафон. Аэробныя практыкаванні, якія ў асноўным належаць да аэробнай (з выкарыстаннем кіслароду) сістэмы, выкарыстоўваюць больш высокі працэнт мышачных валокнаў першага тыпу і спажываюць сумесь тлушчаў, бялкоў і вугляводаў для атрымання энергіі, а таксама вялікую колькасць кіслароду і амаль не вядуць да вылучэння малочнай кіслаты.
Анаэробныя практыкаванні ўлучаюць у сябе кароткія ўспышкі з вялікай інтэнсіўнасцю скарачэнняў на значна большы працэнт ад максімальнай сілы сціску. Прыкладамі анаэробных практыкаванняў з’яўляецца бег і падыманне цяжараў. Анаэробныя сістэмы дастаўкі энергіі выкарыстоўваюцца пераважна мышачнымі валокнамі другога тыпу альбо хуткаскарачальнымі мышцамі, яны абапіраюцца ў асноўным на ATФ альбо глюкозу ў якасці крыніцы энергіі і спажываюць адносна мала кіслароду, бялкоў і тлушчаў, аднак прыводзяць да ўтварэння вялікай колькасці малочнай кіслаты. Практыкаванні такога тыпу адрозніваюцца меншым часам актыўнасці ў параўнанні з аэробнымі практыкаваннямі. Многія практыкаванні і віды спорту маюць спалучэнні аэробных і анаэробных тыпаў актыўнасці, напрыклад, футбол.
Прысутнасць малочнай кіслаты выклікае тармажэнне ўтварэння АТФ у мышцах, але не прыводзіць да стомленасці, аднак яна можа нават спыніць выпрацоўкі АТФ, калі ўнутрыклетачная канцэнтрацыя кіслаты становіцца занадта высокай. Тым не менш, доўгатэрміновыя практыкаванні выклікаюць неаваскулярызацыю ў мышцах, што павялічвае здольнасць вываду рэчываў з мышцаў і падтрымлівае іх сціск. Малочная кіслата можа быць выкарыстаная іншымі мышцамі або тканкамі арганізма ў якасці крыніцы энергіі, або яна транспартуецца ў печань, дзе ператвараецца назад у піруват. У дадатак да павышэння ўзроўню малочнай кіслаты, фізічныя нагрузкі прыводзяць да страты іонаў калію ў мышцах і прыводзяць да павелічэння канцэнтрацыі іонаў калію недалёка ад мышачных валокнаў, у інтэрстыцыі. Падкісленая малочная кіслата можа прывесці да аднаўлення сіл, такім чынам, што ацыдоз можа абараніць ад стомы, а не быць прычынай стомленасці[11].
Незалежна ад сілы і паказчыкаў, мышцы могуць расці большымі праз цэлы рад фактараў, у тым ліку парушэнне выпрацоўкі гармонаў, фактары развіцця, наяўнасць сілавых трэніровак і хваробы. Насуперак распаўсюджанаму меркаванню, колькасць мышачных валокнаў нельга павялічыць з дапамогай практыкаванняў. Замест гэтага, мышцы растуць за кошт спалучэння росту мышачных клетак у новыя бялковыя злучэнні, якія спрыяюць дадатковай масе і з’яўляюцца недыферэнцыяванымі вузамі, якія знаходзяцца разам з існымі мышачнымі вузамі[12]. Цягліцавыя валокны маюць абмежаваныя магчымасці для росту за кошт гіпертрафіі.
Біялагічныя фактары, як узрост і ўзровень гармонаў могуць уплываць на мышачную гіпертрафію. У перыяд палавога сталення ў мужчын, гіпертрафія адбываецца ў паскораным тэмпе, бо тэмпы росту стымулявальных гармонаў, што выпрацоўваюцца арганізмам, павялічваюцца. Прыродная гіпертрафія звычайна спыняецца ў канцы падлеткавага ўзросту. З прычыны таго, што тэстастэрон з’яўляецца адным з асноўных гармонаў росту арганізма, у сярэднім, мужчыны дасягаюць большай гіпертрафіі, чым жанчыны. Прымаючы дадатковы тэстастэрон і іншыя анабалічныя стэроіды, можна павялічыць мышачную гіпертрафію.
Бяздзейнасць і голад у сысуноў можа прывесці да атрафіі шкілетных мышцаў, зніжэнню мышачнай масы, што можа суправаджацца меншым лікам і памерам мышачных клетак, а таксама зніжэння ўтрымання бялку[13]. Цягліцы атрафіруюцца, таксама, як вынік працэсу натуральнага старэння ці ад хваробы.
У людзей, якія доўгі час правялі ў нерухомасці, як у выпадку ложкавага рэжыму альбо палёту ў космас, як вядома, назіраецца паслабленне мышцаў і іх атрафія. Атрафія ўяўляе асаблівую цікавасць для пілатуемых касмічных палётаў, бо досвед бязважкасці пры касмічных палётах з’яўляецца чыннікам страты да 30 % масы некаторых мышцаў[14][15]. Такія наступствы адзначаюцца таксама пры спячцы ў малых сысуноў, напрыклад карычневых кажаноў[16].
Падчас старэння, адбываецца паступовае зніжэнне здольнасці падтрымліваць функцыі шкілетных мышцаў і масы. Гэтая з’ява вядомая як саркапенія. Дакладная прычына саркапеніі невядома, але яна можа быць звязана са спалучэннем паступовага замаруджвання выпрацоўкі «спадарожнікавых клетак», якія дапамагаюць рэгенерацыі валокнаў шкілетных мышцаў, зніжэння адчувальнасці. Саркапенія з’яўляецца нармальным аспектам старэння, і на самай справе не лічыцца хваравітым станам, але яна можа быць звязана з вялікім лікам траўмаў у пажылых людзей, а таксама зніжэннем якасці жыцця[17].
Існуе таксама шмат захворванняў і станаў, якія выклікаюць атрафію мышцаў. Іх прыкладамі з’яўляюцца рак і СНІД, якія выклікаюць сіндром знясілення цела, вядомы як кахексія. Іншымі сіндромамі або ўмовамі, якія могуць выклікаць атрафію шкілетных мышцаў, з’яўляюцца застойная хвароба сэрца і некаторыя захворванні печані.
Нервова-мышачныя захворванні ўплываюць на мышцы або іх нервовы кантроль. Увогуле, праблемы з нервовай рэгуляцыяй могуць прывесці да паралічу або спастычнасці, у залежнасці ад месца і характару праблемы. Большая частка нейралагічных расстройстваў, пачынаючы ад парушэння мазгавога кровазвароту (інсульт) і хваробы Паркінсона і канчаючы хваробай Кройтцфельта—Якаба, можа прывесці да праблем з рухам або каардынацыяй рухаў мышцаў.
Сімптомы захворвання мышцаў могуць уключаць слабасць, спастычнасць, міякланію і міялгію. Дыягнастычныя працэдуры, якія могуць выявіць мышачныя расстройствы ўключаюць тэсцірааванне на крэатынкіназу ў крыві і вымярэнне электрычнай актыўнасці ў мышцах. У некаторых выпадках можа быць праведзена біяпсія мышцаў дзеля выяўлення міяпатыі, а таксама генетычнае тэсціраванне для выяўлення адхіленняў у ДНК, звязаных са спецыфічнымі відамі міяпатыі і дыстрафіі.
Неінвазіўная эластаграфічная тэхніка, якая вымярае шумы ў мышцах, зараз праходзіць выпрабаванне дзеля забеспячэння магчымасці маніторынгу нервова-мышачных захворванняў. Гук, выраблены мышцамі, вылучаецца ад скарачэнняў нітак актаміязіну ўздоўж восі мышцаў. Падчас скарачэння, мышца скарачаецца ўздоўж сваёй падоўжнай восі і пашыраецца ў папярочнай восі, ствараючы вібрацыі на паверхні[18].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.