From Wikipedia, the free encyclopedia
Косць, як орган жывога арганізма, складаецца з некалькіх тканак, найважнейшай з якіх з'яўляецца касцявая. Косць выконвае апорна-механічную функцыю і з'яўляецца састаўнай часткай эндашкілета жывога арганізма.
Жывая костка змяшчае 50% вады, 12,5% арганічных рэчываў бялковай прыроды (оссеин і оссеомукоид), 21,8% неарганічных мінеральных рэчываў (галоўным чынам фасфат кальцыя) і 15,7% тлушчу. У высушанай косткі 2/3 складаюць неарганічныя рэчывы, ад якіх залежыць цвёрдасць косці, і 1/3 - арганічныя рэчывы, якія абумоўліваюць яе пругкасць. Утрыманне ў косці мінеральных (неарганічных) рэчываў з узростам паступова павялічваецца, у выніку чаго косці пажылых і старых людзей становяцца больш далікатнымі. Па гэтай прычыне нават нязначныя траўмы ў старых суправаджаюцца пераломамі касцей. Гнуткасць і пругкасць касцей у дзяцей залежаць ад адносна большага ўтрымання ў касцях арганічных рэчываў.
Касцяная тканіна валодае высокімі механічнымі ўласцівасцямі, яе трываласць можна параўнаць з трываласцю металу. Адносная шчыльнасць касцяной тканкі каля 2,0.
Кампаненты | Тлумачэнні |
Дыяфіз | Цела касці. |
Эпіфіз | Патоўшчаны канец косці. |
Метафіз | Зона росту касці між эпіфізам і дыяфізам. |
Апофіз | A extremidade articular proximal de um osso. |
Надкосніца | Злучальнатканкавая абалонка. |
Кампактнае рэчыва | |
Канальчыкі | Утрымліваюць адросткі астэацытаў. |
Фалькманаў канал | Перфарвальныя каналы касці, якія злучаюць гаверсавы каналы. |
Асцеон (Гаверсава сістэма) | A extremidade articular proximal de um osso. |
Гаверсаў канал | A região de um osso longo encontrada entre a epífise e a diáfise. |
Валокны шарпея | Тоўстыя перфаравальныя калагенавыя пучкі, якія пранікаюць у косць з надкосніцы. |
Клеткі: Асцеагенныя (ствалавыя, паўствалавыя, остэабласты)
Асноўныя:
Міжклетачнае рэчыва:
Ўнутраныя паражніны косткі ўтрымліваюць мяккую, далікатную, багатую клеткамі і забяспечаную крывяноснымі сасудамі масу, званую касцявым мозгам (у птушак частка паражніны напоўнены паветрам). Адрозніваюць тры яго функцыяналныя станы: слізісты (желацінозны), чырвоны (або часта - міелоідны), і жоўты ці тлушчавы (найбольш распаўсюджаны). Асноўную форму складае чырвоны касцяны мозг, у ім назіраецца пяшчотная злучальна-тканая аснова, багатая сасудамі, вельмі падобныя на лейкацыты касцёвамазгавога або лімфатычныя клеткі, клеткі, афарбаваныя гемаглабінам і, якія лічацца пераходнымі да чырвоных крывяных цельцаў, бясколерныя клеткі, якія змяшчаюць ўнутры чырвоныя шарыкі, і шмат'ядравыя буйныя («гіганцкія») клеткі, так званыя міэлапласты.
Чырвоны (дзейны) касцявы мозг - гэта міелоідная тканка, якая, як і лімфоідная, складаецца з двух асноўных кампанентаў[5]: страмальнага - строма, якая служыць мікраатачэннем для гемапаэтычных (крывятворных) клетак, і гемальнага - форменныя элементы крыві на розных стадыях развіцця.[6]
Сторма ўтворана ратыкулярнай тканкай, асцеагеннымі, тучнымі, тлушчавымі, адвентіціальнымі, эндателіяльнымі клеткамі і міжклетачным рэчывам.
Жоўты (нядзейны) касцявы мозг - гэта тлушчавая тканка а з асобнымі астраўкамі (стромай) ратыкулярнай тканкі. Ён знаходзіцца ў касцёвамазговых каналах трубчастых костак і ў частках ячээк губчатага рэчыва касцей, у якіх замяшчае міелоідную тканку губчатага рэчыва. У дзяцей яшчэ няма жоутага касцявога мозгу, але ен паступова замяшчае чырвоны пасля надыходу 4 гадоў і заканчвае замяшчэнне ажно ў 12-18-гадовым узросце.
Слізісты касцяны мозг - халадцападобная, слізістая, бедная на клеткі кансістэнцыя. Ён утвараецца у чарапных і тварных касцях, якія развіваюцца.
Пры адкладзе ў страмальны кампанент асновы тлушчу і памяншэнні колькасці міелоідных элементаў чырвоны мозг пераходзіць у жоўты, а пры знікненні тлушчу і міелоідных элементаў ён набліжаецца да слізістага.
Касцяны мозг не мае нічога агульнага з галаўным і спінным мозгам. Ён не адносіцца да нервовай сістэмы і не мае нейронаў.
Касцяны мозг з'яўляецца найважнейшым крывятворных органам (гл. гемапоэз)
Сіндэсмалогія — вучэнне аб злучэннях касцей.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.