Пазваночнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пазваночнік, таксама хрыбетнік[1] або хрыбет (лац.: Columna vertebralis) — апорны элемент, асноўная частка восевага шкілета ў пазваночных жывёл.
Пазваночнік | |
---|---|
![]() | |
Анатамічная лакалізацыя | спіна[d] |
Злучаецца з | |
![]() | |
Змяшчае | спінны мозг |
Код NCI Thesaurus | C0037949 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |

Складаецца са злучаных паміж сабой пазванкоў, з'яўляецца органам апоры і руху тулава, шыі і галавы, ахоўвае размешчаны ў пазваночным канале спінны мозг.
Зыходная форма — хорда ў ніжэйшых пазваночных; у вышэйшых пазваночных захоўваецца ў целах пазванкоў (рыбы, земнаводныя) ці ў выглядзе студзяністага ядра міжпазванковых дыскаў. Паводле будовы пазванкоў і характару сучленяемых з імі элементаў пазваночнік падзяляюць на аддзелы. У рыб пазваночнік адносна просты і складаецца з двух аддзелаў (тулаўнага і хваставога), у амфібій падзяляецца на шыйны, грудны і крыжавы аддзелы, млекакормячых — на шыйны (6—9, часцей 7 пазванкоў), грудны (9—24, часцей 13), паяснічны (2—9), крыжавы (I—10, часцей 2—4) і хваставы (3—46).

У чалавека пазваночнік складаецца з 32-34 пазванкоў. Найбольш масіўныя з іх знаходзяцца ў паяснічным аддзеле. Пазванкі складаюцца з цела, дуг і адросткаў, злучаных паміж сабой храсткамі, суставамі і звязкамі; падзяляецца на 5 аддзелаў: шыйны (7 пазванкоў), грудны (12), паяснічны (5), крыжавы (5, зрастаюцца), хвастцовы (3—5, зрастаюцца). У нованароджанага дзіцяці пазваночнік амаль прамы, на 1-м годзе жыцця набывае шыйны і паяснічны лардозы (выгін наперад), грудны і крыжавы кіфозы (выгін назад), скаліёзы (бакавыя выгіны), якія змякчаюць штуршкі ад хады, бегу, скачкоў.
Гл. таксама
Зноскі
- у адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.725.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.