From Wikipedia, the free encyclopedia
Сіла — фізічная вектарная велічыня, што ёсць мерай уздзеяння аднаго цела на іншае.
Сіла | |
---|---|
Пазначэнне велічыні | F |
ISQ dimension | |
Формула, якая апісвае закон або тэарэму | [1] і |
Пазначэнне ў формуле | , , , і |
Сімвал велічыні (LaTeX) | [2] |
Рэкамендуемая адзінка вымярэння | ньютан[2][3][…] і kilogram metre per square second[d][2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сіла | |
---|---|
Размернасць | LMT−2 |
Адзінкі вымярэння | |
СІ | ньютан |
СГС | дына |
Заўвагі | |
вектарная велічыня |
Класічная механіка | ||||||||
Гісторыя…
| ||||||||
Паводле сучасных уяўленняў, вынікам дзеяння сілы на матэрыяльны пункт ёсць яго паскарэнне, пры гэтым чым больш сіла, тым большае паскарэнне атрымае матэрыяльны пункт (гл. другі закон Ньютана).
Вынікам уздзеяння сілы на складаную механічную сістэму можа быць не лінейнае паскарэнне (або не толькі лінейнае паскарэнне), а таксама вуглавое паскарэнне або дэфармацыя. Пры разглядзе ўздзеяння сілы на складаную механічную сістэму вялікае значэнне мае пункт прыкладання сілы, г.зн. пункт, на які ўздзейнічае сіла. Ад гэтага моцна залежыць вынік яе ўздзеяння.
Раўнадзейная сіла — сіла, уздзеянне якой на цела мела б такі ж вынік, які даюць тыя сілы, што ўздзейнічаюць на яго.
Згодна з прынцыпам незалежнасці дзеяння сіл, сілы ўздзейнічаюць на цела незалежна адна ад адной. У адпаведнасці з гэтым, раўнадзейную сілу можна знайсці як вектарную суму ўсіх сіл, што ўздзейнічаюць на матэрыяльны пункт.
Для складаных механічных сістэм знаходжанне раўнадзейнай сілы як вектарнай сумы ўсіх сіл, у агульным выпадку, з’яўляецца памылкай, бо значэнне мае не толькі велічыня і напрамак, але таксама пункт прыкладання сілы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.