Церахо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Церахоўка.

Хуткія факты Церахоўскі сельсавет, Краіна ...
Церахоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Добрушскі раён
Уключае 5 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Церахоўка
Дата ўтварэння 8 снежня 1926,
12 лістапада 2013
Дата скасавання 27 верасня 1938
Насельніцтва (2019) 4 017
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт
Закрыць

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чырванабудскага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Церахоўка. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Ніўкінскага сельсавета, і рэарганізаваны ў Церахоўскі нацыянальны рускі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР. У 1935 годзе рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 27 верасня 1938 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Церахоўскага пассавета.

1 снежня 2009 года да Церахоўскага пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Васільеўскага сельсавета (вёска Васільеўка і пасёлак Чырвоны Алёс)[1]. 20 студзеня 2011 года скасавана вёска Церахоўка[2]. 12 лістапада 2013 года Церахоўскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[3]. 28 сакавіка 2023 года ў склад Пераростаўскага сельсавета перададзены аграгарадок Васільеўка і пасёлак Чырвоны Алёс, у склад Уцеўскага сельсавета — пасёлак Высокі Хутар[4].

Насельніцтва паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў, без гарадскога пасёлка Церахоўка) — 2306 чалавек[5], з іх 93,1 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 1,9 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (8 населеных пунктаў) — 4017 чалавек[7].

Зноскі

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.