царква ў Блоні From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква Святой Тройцы — драўляны праваслаўны храм у аграгарадку Блонь Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, помнік архітэктуры класіцызма[1].
Славутасць | |
Царква Святой Тройцы | |
---|---|
53°31′40,40″ пн. ш. 28°14′58,50″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Блонь |
Канфесія | праваслаўная |
Епархія | Барысаўская |
Тып будынка | драўляны |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Першае згадванне | 1820 г. |
Дата пабудовы | 1826 г. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аб’ект Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, шыфр 613Г000507 |
Уваходзіць у 1-ую Пухавіцкую благачынную акругу[2].
Царква была пабудавана ў 1826 годзе з драўлянага бруса на месцы згарэлага ў 1820 г. храма. Капітальна адраманавана ў 1873 г. на сродкі прыхаджан і казны (5975 руб.)[1].
У 1930-х гадах у царкве служыў святар Аляксандр Шылай, які нарадзіўся ў 1879 годзе ў Слуцку. Калі ў жніўні 1935 года царкву зачыніла савецкая ўлада, і пачалі здымаць званы, святар застаўся жыць у Блоні, працягваў сваю службу па хатах у вернікаў. Пад час Усесаюзнага перапісу насельніцтва ў 1937 годзе арганізаваў збор подпісаў за адраджэнне царквы. 6 жніўня 1937 года Аляксандра Шылая арыштавалі і расстралялі, абвінаваціўшы ў антысавецкай агітацыі. Сям'ю святара выслалі. Аляксандр Шылай быў пасмяротна прызнаны свяшчэннамучанікам[3].
З’яўляецца помнікам архітэктуры класіцызму. Будынак сіметрычна прамавугольны ў плане, з пяціграннай апсідай. Кампазіцыя будынка заснавана на чаргаванні рознавысокіх аб’ёмаў. Званіца з высокім шпілем над бабінцам (васьмярык на чацверыку), васьмігранны светлавы барабан са шлемападобным купалам над сяродкрыжжам. Галоўны і бакавыя фасады маюць высокую цэнтральную частку і фланкіруючыя нізкія аб'ёмы. Трохвугольны франтон галоўнага фасада падтрымліваюць чатыры мураваныя калоны, утвараючыя манументальны ўваходны порцік. Гарызантальна ашаляваныя сцены завершаны карнізам с поясам «сухарыкаў», разным фрызам геаметрычнай арнаменцікі, а таксама прарэзаны прамавугольнымі і васьміграннымі аконнымі праёмамі. У барабане аконныя праёмы паўцыркульныя.
Асноўная частка інтэр’еру раздзелена 2-ма радамі невысокіх калон з цэглы на тры нефы. Бакавыя нефы значна ніжэйшыя за цэнтральны. Над бабінцам на такіх жа калонах размешчаны хоры. Столь падшыўная, плоская, у барабане — пірамідальная, гранёная[4]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.